Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Набліжаючы да людзей

Набліжаючы да людзей

Санітарка Л. М. Працук і медсястра А. У. Сварцэвіч.

Медыцынская сястра кругласутачнага стацыянара Дунілавіцкай участковай бальніцы Ларыса Уладзіміраўна Рабава і санітарка Ганна Сцяпанаўна Шарынская завяршалі змену стомленымі. Дванаццаць гадзін дзяжурства былі няпростымі. Акрамя паўсядзённых звычайных працэдур для хворых, што праходзяць лячэнне ў стацыянары, хапіла клопатаў з 90-гадовым дзядулем, які знаходзіцца на сацыяльным ложку. Ён жыве мінулым — працай у калгасе і па хатняй гаспадарцы. Вось і на гэты раз шукаў аброць, каб прывесці з поля каня, ішоў пасвіць авечак. Многія старыя, якія аформлены на сацыяльны ложак, блытаюцца ў думках, не пазнаюць родных, не жадаюць падпарадкоў­вацца медыкам. Калі Ларысе Уладзіміраўне з Ганнай Сцяпанаўнай удалося супакоіць 90-гадовага “працаўніка”, ішла трэцяя гадзіна ночы. Здавалася, да раніцы ёсць час хоць крыху задрамаць. Ды літаральна праз гадзіну раздаўся стук у дзверы — прыйшла жанчына, якая жыве побач з бальніцай. У яе рэзка павысіўся ціск, і яна заспяшалася па дапамогу.

— Такія цяжкія дзяжурствы бываюць часта, — расказвала загадчыца Дунілавіцкай участковай бальніцы Раіса Францаўна Махнач. — Але нашы работнікі ніколі не наракаюць. Верныя клятве Гіпакрата, яны добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Амбулаторны прыём, акрамя мяне, у бальніцы вядуць тэрапеўт Алена Цімафееўна Емяльянава, памочнік урача Тамара Максімаўна Маляўка і стаматолаг Аляксандр Мікалаевіч Ленавец. Усе з душой адносяцца да хворых, свае веды і вопыт накіроўваюць на хутчэйшае выздараўленне пацыентаў. Лячэнне вядзецца ў кругласутачным і дзённым стацыянарах. 16 ложкаў заняты людзьмі хворымі і пажылымі. Усе яны патрабуюць пастаяннага, кругласутачнага, догляду.

Работа медыкаў у стацыянары вельмі складаная. Добрасумленна выконваюць свае абавязкі медсёстры Маргарыта Малей, Ларыса Рабава, Алена Ларыёнава, Ала Сварцэвіч. Хапае клопатаў санітаркам, якія першымі пачынаюць свой працоўны дзень і апошнімі яго заканчваюць. Залатыя рукі і шчодрыя сэрцы маюць Наталля Менчанкова, Ірына Кісялёва, Таццяна Собаль, Лілія Працук.

— Я ў медыцыне больш за 40 гадоў, — гаварыла памочнік урача Тамара Максімаўна Маляўка. — У Дунілавічы прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Аршанскага медвучылішча. Бальніца была разлічана на 25 ложкаў. Умоў ніякіх: бя­лізну мылі ўручную, печкі цеплілі брыкетам, да хворых на выклікі ездзілі на кані. Але тады не было ляжачых хворых. Калі родныя бачылі, што чалавек слабее, забі­ралі яго дадому. Цяпер усё наадварот: занемагаюць маці або бацька — і іх афармляюць на сацыяльны ложак, усе клопаты кладуцца на медработнікаў.

— Наша бальніца абслугоўвае каля дзвюх тысяч чалавек, — расказвала Раіса Францаўна. — Амаль палова насель­ніцтва — пенсіянеры, многія — адзінока­пражываючыя. Таму медабслугоўванне стараемся наблізіць да іх. Практыкуем падворныя абходы.  Т. М. Маляўка і старшая медыцынская сястра А. І. Ларыёнава рэгулярна вядуць прыём на фельчарска-акушэрскіх пунктах у Янчуках і Сяргеевічах. Выязджаем у вёскі і я, і Алена Цімафееўна Емяльянава. Падчас наведвання сваіх пацыентаў змяраем крывяны ціск, даём кансультацыі, выпісваем лекі. Вялікую ўвагу стараемся ўдзяляць дзецям, таму медыкі — частыя госці ў школах.

— Рабочы дзень кожнага з нас не заканчваецца ў бальніцы, — гаварыла Т. М. Маляўка. — Мы ўсе яшчэ і сямейныя дактары. У любы час сутак да нас можа пастукацца той, у каго ўзніклі праблемы са здароўем, і мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 24

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 29

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 31

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 37

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 36

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 63

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 29

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 58