Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адпачыць у сядзібе

Адпачыць у сядзібе

У сучасных умовах турызм з’яўляецца адной з важных галін эканомікі. У сувязі з гэтым кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача развіцця ўнутранага і ўязнога турызму. З мэтай эканамічна выгаднага выкарыстання прыроднага патэнцыялу рэгіёна, забеспячэння патрэб гасцей і жыхароў Беларусі ў даступным адпачынку, прыцягнення інвестыцый у раз­віццё турызму, павелічэння паступленняў у бюджэт у Віцебскай вобласці распрацавана падпраграма “Пяцьсот” на 2011—2015 гады. Важным яе пунктам з’яўляецца развіццё аграэкатурызму.

Першапачаткова агра­экатурызм ствараўся як нацыянальны прадукт. Беларусь — ідэальнае месца для сельскага турызму. Нашы вёсачкі вабяць утульнасцю і цішынёй. Кожны знойдзе тут адпачынак па душы: збор грыбоў, ягад і лекавых раслін, духмяная лазня, вечары ля каміна ў прыемнай кампаніі. Для аматараў актыўнага адпачынку прапануюцца вела­прагулкі, катанне на конях, водныя сплавы на лодках, рыбная лоўля і шмат іншага. Пры жаданні можна адзначыць карпаратыў, вяселле і іншае мерапрыемства, запрасіўшы прафесійных артыстаў.

У нашай вобласці зарэгістравана 459 аграэкасядзіб. Лідар, па зразумелых прычынах, Браслаўшчына. На яе тэрыторыі ўжо больш за 80 сядзіб прымаюць гасцей. На Пастаўшчыне зарэгістраваны 31 такі аб’ект. Такія з іх, як “Ліпнікі”, “Хата пад клёнамі”, “Акарына”, “Буслінае гняздо”, “Трабуцішкі”, “Ля Блакітных азёр” і іншыя, з поспехам працуюць ужо не першы год. У гэтых сядзібах умеюць прымаць гасцей і заўсёды робяць гэта з вялікім задавальненнем. Гаспадары з гонарам паказваюць свае ўладанні, дзеляцца вопытам, ахвотна прымаюць удзел у розных мясцовых і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Некаторыя сядзібы яшчэ толькі распачынаюць сваю дзейнасць. Вядома ж, цяжкасцей хапае. Асвоіць новы напрамак дзейнасці часта бывае вельмі складана, тым больш калі пераважная частка турбот лажыцца на ўласныя плечы. Поспех залежыць ад ініцыятывы, творчага падыходу да справы і наяўнасці неабходных рэсурсаў, якія дазваляюць на практыцы рэалізаваць свае самыя смелыя задумы.

Для фінансавай падтрымкі тых, хто знаёміць з нашай краінай турыстаў і імкнецца зберагчы для будучых пакаленняў прыгажосць нашага ўнікальнага краю, ААТ “Белаграпрамбанк” распрацавала Праграму свайго ўдзелу ў развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь. Банк прадастаўляе крэдыты суб’ектам аграэкатурызму, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у галіне аграэкатурызму ў парадку і на ўмовах, акрэсленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. № 372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”. Падставай для разгляду банкам пытання аб магчымасці прадастаўлення крэдыту суб’екту агра­экатурызму з’яўляецца станоўчае рашэнне раённага выканаўчага камітэта.

Гэта што датычыць фінансавай падтрымкі. Але ж не меншае значэнне маюць у гэтай справе стварэнне спрыяльных умоў для развіцця ўнутранага і ўязнога турызму, абмен вопытам, карысныя парады, рэклама. З гэтай мэтай пры Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце працуе міжведамасны каардынацыйны савет па пытаннях развіцця турызму, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Кісялёў Юрый Мікалаевіч. На пасяджэнні савета запрашаюцца гаспадары ся­дзіб. На жаль, пакуль вялі­кай актыўнасці з іх боку не назіраецца. Спадзяюся, што на нашу сустрэчу ў ліпені гасцей завітае значна больш, чым было ў маі. Тым больш што тэма сустрэчы будзе датычыць якраз рэкламы турыстычнага аб’екта. Карыстаючыся выпадкам, звяртаюся да гаспадароў з просьбай падрыхтаваць матэрыялы пра сваю сядзібу для размяшчэння іх на сайце райвыканкама ў раздзеле “Турызм”. Пакуль там прадстаўлена ўсяго 15 суб’ектаў, а гэта толькі палова дзеючых. Інфармацыю па гэтым пытанні вы можаце атрымаць па тэлефоне 2-01-93.

Наталія КАРНІЛАВА,

 сакратар міжведамаснага каардынацыйнага 

савета па пытаннях развіцця турызму пры 

раённым выканаўчым камітэце.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 18

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 49

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 33

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 39

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 62

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 84

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 67

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 58