Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Першы крок: упэўнены і цвёрды

Першы крок: упэўнены і цвёрды

Удзельнікі конкурсу

30 мая ў клубе Пастаўскага прафтэхкаледжа стартаваў другі раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых работнікаў “Шлях да поспеху-2014”.

Гэты маладзёжны  праект распачаўся на Пастаўшчыне яшчэ ў 2011 годзе і, да гонару яго арганізатараў — аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, арганізацыйна-кадравай работы, райкама ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, — аказаўся вельмі ўдалым. Ужо падчас завяршэння першага конкурсу было вырашана прадоўжыць яго правядзенне. Але прайшло амаль тры гады, перш чым новыя ўдзельнікі сабраліся разам для таго, каб даказаць усім: яны абавязкова даб’юцца немалых поспехаў у прафесіі, кар’еры і жыцці наогул. Сёлета такімі смельчакамі сталі 12 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце да 31 года, якія працуюць на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях раёна самых розных сфер дзейнасці і форм уласнасці.

Як адзначыў, адкрываючы новую старонку мала­дзёжнага праекта, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, ужо сёння канкурсанты — паважаныя і даволі вядомыя людзі, якія праявілі сябе на рабочых месцах. А гэта асабліва каштоўна ў названым спаборніцтве, бо ёсць што паказаць, пра што расказаць, падзяліцца сваімі поглядамі, ідэямі і падыходамі. Для моладзі і прадстаўнікоў старэйшага пакалення конкурс з’яўляецца выдатнай магчымасцю стаць бліжэй адно да аднаго і, аб’яднаўшыся, дасягнуць большага. “У добры шлях, дарагія ўдзель­нікі і ўсе, хто мае дачыненне да гэтага цудоўнага свята!” — даў наказ са сцэны Юрый Мікалаевіч.

Са словамі прывітання да прысутных у зале: канкурсантаў, іх балельшчыкаў і сяброў — на правах гаспадара звярнуўся і дырэктар прафтэхкаледжа М. М. Лысёнак. У сваім невялікім выступленні ён акцэнтаваў увагу на важнасці для кожнага чалавека зрабіць правільны прафесійны выбар, бо ад гэтага залежаць далейшы поспех і задавальненне ад работы і жыцця ў цэлым. Мікалай Мікалаевіч пажадаў маладым спецыялістам у поўнай меры раскрыць свае здольнасці і таленты, а яшчэ — не забываць пра тое, што менавіта моладзь павінна зрабіць нашу Пастаўшчыну прыгажэйшай і багацейшай.

А затым настаў час  непасрэднага знёмства з удзель­нікамі конкурсу. Іх запрасілі на сцэну для жараб’­ёўкі і ўручэння метадычных папак з рэкамендацыямі і матэрыяламі для падрыхтоўкі да наступнага конкурснага этапа. Пасля чаго, у адпаведнасці з выцягнутымі парадкавымі нумарамі, юнакі і дзяўчаты прадставілі свае самапрэзентацыі “Мае дасягненні”. У прозе і вершах, з дапамогай фотаслайдаў і невялікіх відэафільмаў яны расказалі пра сябе, свой шлях у прафесію, цяперашняе месца работы і тое, чаго ўдалося дасягнуць на сённяшні дзень, пра свае інтарэсы, захапленні, жыццёвыя пазіцыі, а таксама што значыць для іх гэты конкурс.

Выступленні маладых людзей ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёва, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінскай, загадчыцы юрыдычнага сектара Н. М. Седзюкевіч, галоўнага рэдактара рэдакцыі праграмы радыёвяшчання “Пастаўскае мясцовае радыё” і праграмы тэлебачання “Паставы-ТБ” Л. Ч. Зелянкевіч і старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага  грамадскага аб’яднання “Белая Русь” В. М. Ромель.

Першы крок: упэўнены і цвёрды

Члены журы

Пры выстаўленні адзнак яны ўлічвалі як інфарматыўнасць, арыгінальнасць формы і зместу прэзентацыі, яе культуру, так і камунікатыўныя якасці ўдзельнікаў (выкарыстанне імі вербальных і невербальных прыёмаў зносін з аўдыторыяй, яе актывізацыю), выкладанне сваіх грамадзянскіх, прафесійных і асабістых пазіцый. У выніку найбольшую колькасць балаў набралі адказны выпускальнік, дыктар “Паставы-ТБ” Іна Трандафілідзі (74), вядучы юрысконсульт завода “Беліт” Ірына Банькоўская (71), бухгалтар Пастаўскага ТЦСАН Вольга Тараскевіч і майстар вытворчага навучання прафтэхкале­джа Вераніка Харужая (па 69 балаў).

Наперадзе ў канкурсантаў яшчэ тры этапы — прафесійнае тэсціраванне, прэзентацыя аўтарскіх праграм развіцця выбраных імі прадпрыемстваў і выступленне на тэму “Калі б я быў старшынёй райвыканкама…” Таму гаварыць пра яўнае лідарства пакуль рана. Шанц стаць пераможцам “Шляху да поспеху” ёсць у кожнага. Для каго гэты шлях акажацца самым роўным — пакажа час.

Знаёмцеся, удзельнікі конкурсу:

вядучы юрысконсульт УП “Завод Беліт” Ірына Банькоўская;

загадчык аддзялення гемадыялізу УАЗ “Пастаўская ЦРБ” Генадзій Васюковіч;

спецыяліст па арганізацыі закупак ААТ “Пастаўскі малочны завод” Таццяна Ваштаёнак;

намеснік дырэктара па механізацыі ААТ “Камайскі-агра” Ігар Гіль;

інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі ДЛГУ “Пастаўскі лясгас” Алена Мірошка;

урач, загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі №1 УАЗ “АДРАЦ “Ветразь” Надзея Палхоўская (па аб’ектыўных прычынах на першым этапе яна адсутнічала);

інжынер-лесапатолаг ДЛГУ “Пастаўскі лясгас” Алена Півень;

юрысконсульт УП ЖКГ Дзмітрый Рысеў;

эканаміст філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль” райспажыўтаварыства Алёна Табола;

бухгалтар ДУ “Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Вольга Тараскевіч;

адказны выпускальнік, дыктар ДУ “Паставы-ТБ” Іна Трандафілідзі;

майстар вытворчага навучання УА “Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці” Вераніка Харужая.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 35

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 28

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 64

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 55

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 69