Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Забяспечваючы жыццядзейнасць прадпрыемства

Забяспечваючы жыццядзейнасць прадпрыемства

Галоўны клопат Уладзіміра Андрона, Андрэя Плюты, Генадзія Чарняўскага і Валерыя Куцухі — умацаванне вусця каналаў, правядзенне іншых работ, якія забяспечваюць іх надзейную эксплуатацыю.

У 60—80-ыя гады мінулага стагоддзя на Пастаўшчыне было меліяравана больш за 40 тысяч гектараў зямель. Тэрмін службы закрытых дрэнажных сістэм складае паўвека. Таму ўжо цяпер на значных плошчах трэба праводзіць рэканструкцыю меліярацыйнай сеткі, ажыццяўляць мерапрыемствы па яе тэхнічным доглядзе і рамонце. Выкананне гэтых і іншых работ прадугледжана Дзяржаўнай праграмай захавання і выкарыстання меліярацыйных зямель, разлічанай на 2011—2015 гады. Як спраўляюцца з пастаўленымі задачамі нашы меліяратары?  Пра гэта карэспандэнт “Пастаўскага краю” Пётр Курыловіч гутарыў з дырэктарам прадпрыемства меліярацыйных сістэм Паўлам ДЗІСЬКО.

Забяспечваючы жыццядзейнасць прадпрыемства

На выдатна выконвае ўсе работы машыніст Валерый Шарыпа. Ён вельмі задаволены тым, што працуе на новым бульдозеры “Шантуй” кітайскай вытворчасці.

— Павел Альбертавіч, як Вы ацэньваеце ўклад калектыву ў павышэнне ўрадлівасці зямель, атрыманне больш важкіх ураджаяў сельскагаспадарчых культур?
— Меліяратары Пастаўшчыны шмат зрабілі ў гэтым кірунку. На значных плошчах дрэнажныя сістэмы прадаўжаюць дзейнічаць і цяпер. Але, каб падоўжыць іх рэсурс, меліяраваныя палі трэба падтрымліваць у належным стане: ачышчаць ад заілення і абкошваць каналы, рамантаваць гідратэхнічныя збудаванні, выконваць іншыя меліярацыйныя работы. Важнейшай з’яўляецца рэканструкцыя меліярацыйных сістэм. Дзякуючы ёй за папярэднія тры гады новае жыццё атрымалі больш за 1300 гектараў зямель. Сёлета таксама больш чым на 300 гектарах вядуцца работы са здачай аб’ектаў у эксплуатацыю ў ААТ “Кураполле-агра”, “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”. Акрамя таго, на 14,2 кіламетра правядзём рамонт адкрытай і закрытай сетак, каналаў, пад’язной дарогі. На гэтыя мэты з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў выдаткоўваецца 5,8 мільярда рублёў. Маглі б асвоіць значна больш. А ўвогуле, для таго каб забяспечыць жыццядзейнасць прадпрыемства, меліяратары шукаюць і іншыя крыніцы атрымання даходаў.

Забяспечваючы жыццядзейнасць прадпрыемства

Лепшай у калектыве лічыцца брыгада па ўкладцы дрэнажу ў складзе Сяргея Філіповіча (кіраўнік), меліяратараў Віктара Жалянцова, Генадзія Гіголы і Сяргея Кміта.

— Што Вы можаце сказаць наконт такой “перакваліфікацыі”?
— Нетрадыцыйныя віды работ, калі іх можна так назваць, займаюць у агульным аб’ёме 43%. Толькі за чатыры месяцы бягучага года іх выканана ўжо на 5,3 мільярда рублёў. Для павелічэння аб’ёмаў лесанарыхтовак па заказе Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь вядзём будаўніцтва дарогі Вілейты—Маскалішкі працягласцю 8,8 кіламетра. ПМС — адна з субпадрадных арганізацый, якія задзейнічаны на ўзвядзенні робатызаванага малочнатаварнага комплексу “Коўзаны”, што ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Яго першая чарга ўжо дзейнічае. Задача меліяратараў заключаецца ў тым, каб здаць у эксплуатацыю гнаясховішча. Сёлета на гэтым аб’екце павінны асвоіць 2,5 мільярда рублёў. Паўгода вядзём работы па рэканструкцыі сістэм старых ачышчальных збудаванняў малаказавода. Працавалі і за межамі раёна: ва УП ЖКГ горада Мядзела і нарачанскім санаторыі “Спадарожнік”.
У бліжэйшы час па заказе Глыбоцкага прадпрыемства электрычных сістэм “Віцебскэнерга” ў раёне вёскі Полава правядзём ачыстку тэрыторыі пад ЛЭП-110 кілавольт. Плануем пракласці водаправод, каналізацыю і добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол новага будынка раённага аддзела аховы, які будзе ўзводзіцца ў мікрараёне вуліцы Юбілейнай.
Па-ранейшаму цесна ўзаемадзейнічаем з сельгаспрадпрыемствамі. Пад ураджай 2014 года нашы механізатары і вадзіцелі вывезлі 19,4 тысячы тон арганічных угнаенняў. Цяпер гэта работа працягваецца ў СВК “Андроны”. Вялікую дапамогу бульдозерамі і экскаватарамі аказалі пры добраўпарадкаванні прыфермскіх і іншых тэрыторый. Больш за два месяцы некалькі чалавек працавалі на веснавой сяўбе ў ААТ “Парыж-агра” і СП “Дунілавічы-агра”.

Забяспечваючы жыццядзейнасць прадпрыемства

Дзякуючы загадчыку майстэрань Аляксандру Шыгіну (другі справа), рамонтнікам Віктару Памазкову, Дзмітрыю Куцуху, Івану Лохану і іншым забяспечваецца рамонт тэхнікі, падтрыманне яе ў спраўным стане.

— Пры ўсіх захадах ваша прадпрыемства не назавеш паспяховым у фінансавым плане. Тым не менш у абласным аглядзе-конкурсе на лепшы калектыўны дагавор 2013 года прафсаюзнай арганізацыі ПМС прысуджана другое месца. Дзе знаходзіце сродкі?
— Зарабляем і па магчымасці накіроўваем на маральнае і матэрыяльнае заахвочванне людзей. Яно праводзіцца па некалькіх пазіцыях, а самым масавым атрымліваецца ўшаноўванне работнікаў падчас прафесійнага свята. Вось і сёлета ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі: КУП “Віцебскмеліявадгас” — намеснік дырэктара па механізацыі Фёдар Крывенькі, вадзіцель Уладзімір Урбан, рабочы Юрый Болт; абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК — загадчык рамонтных майстэрань Аляксандр Шыгін; раённага выканаўчага камітэта — машыніст экскаватара Франц Федаровіч. Важкі ўклад у агульныя набыткі калектыву ўносяць вадзіцелі Генадзій Рынкевіч, Міхаіл Зубак, Іван Субач, машыніст экскаватара Мікалай Міроненка, бульдазерыст Валерый Шарыпа, слесар Дзмітрый Куцуха і многія іншыя.
Удзячны за работу намесніку дырэктара па механізацыі, ганароваму меліяратару Беларусі, ветэрану працы Рыгору Казакевічу, начальніку планава-вытворчага аддзела Вользе Савельевай, старшыні прафкамітэта Тамары Чарвонай, прарабу Раману Дабравольскаму, маладым спецыялістам Дзянісу Афанасьеву, Міхаілу Пчолку, іншым інжынерна-тэхнічным работнікам.
Увогуле, добрых слоў заслугоўвае большасць работнікаў, якіх у калектыве сёння 103. Іх прафесіяналізм, жаданне працаваць і пераадольваць цяжкасці, абнаўленне машынна-трактарнага парка павінны садзейнічаць яшчэ больш зладжанай рабоце па наданні асушаным землям другога жыцця.

Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 50

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 50

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 83