Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«У Паставах мне добра і ўтульна»

«У Паставах мне добра і ўтульна»

Выпадкова стала сведкай размовы адной прыхаджанкі са служачай пастаўскай царквы. Жанчына кансультавалася, як правільна напісаць памінальную запіску па загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Пры гэтым пералічвала, колькі сваякоў жывымі згарэлі ў агні, колькіх фашысты расстралялі. Мая журналісцкая цікаўнасць такога факта не прамінула, і я напрасілася на сустрэчу.

Калі грымнула вайна, мне ішоў 9-ы год, — пачала свой аповед Лідзія Сямёнаўна Шудзейка. — Так што па­дзеі той пары памятаю добра. Ведаю, якія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа, у тым ліку і нашай радні. Жылі на хутары. А ў 1940—1941 гадах хутаране сталі перабірацца ў вёскі. Так і мы трапілі ў Вялікую Кракотку (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). Спачатку раскідалі і перавезлі хлеў, затым — хату. А тут вайна…

Лідзія Сямёнаўна ўспа­мінала, што ўжо 24 чэрвеня вёска гарэла. Было знішчана 14 хат. Магло згарэць і болей. Але адна жанчына схапіла ікону “Неапалімая купіна” і абнесла ёю сваю гаспадарку і суседаву — немец перастаў паліць далей. Тата ацалеў цудам, а вось нажытае дабро згарэла, толькі бярвенне засталося. Туляліся па сусе­дзях, а потым людзі прыхінуліся і хату злажылі.

— Не менш гора хапіла і родным мужа, — працягвала жанчына. — 30 мая  1942 года фашысты сагналі ўсіх жыхароў вёскі Новае Сяло  (у вайну — Мірскага раёна, цяпер — Карэліцкага) у тры дамы і падпалілі. Жывымі згарэлі 276 чалавек, і гэты факт засведчаны на мемарыяле ў Хатыні. Сярод загінулых — мужавы бабуля і родная цётка з пецярымі дзецьмі. У той жа дзень быў забіты і яго дзядуля. А мая свякроў з трохмесячным дзіцем і паўтарагадовым на руках, і яшчэ трое — за ёй (толькі майго будучага мужа на той момант там не было) пабеглі праз агароды ў кукурузу, якая расла непадалёк, затым — да Нёмана. Там перачакалі, а потым падаліся ў Налібоцкую пушчу, у партызанскую зону, — і засталіся жывымі. З больш позняга дзяцінства памятаю, як да нас дамоў зайшоў незнаёмы чалавек-вайсковец. Я ха­дзіла ў восьмы клас, і гэта быў 1948 год. Зайшоў і стаў на калені перад маім дзядулем. Аказваецца, у час вайны, калі немцы ішлі аблавай, гэты вайсковец (відаць, з палонных) хаваўся каля нашага хутара. Дзядуля пасвіў кароў і ўбачыў чалавека, пераапрануў яго ў сваё адзенне, і той падаўся далей. Як высветлілася потым, чырвонаармеец перайшоў лінію фронту, зноў стаў у строй і дайшоў з войскам да Берліна. Вяртаючыся з Германіі, спецыяльна сышоў з цягніка на нашай станцыі, каб знайсці дзядулю і па­дзякаваць яму за ўратаванае жыццё.

Пасля вайны, як і ўсе, абуладкоўваліся, працавалі, шчыравалі, вучыліся. У 1952-ім Лідзія Сямёнаўна паступіла ў Гродзенскі пед­інстытут, які скончыла ў 56-ым. Амаль 40 гадоў настаўнічала ў Падароскай сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна, выкладала беларускую мову і літаратуру. У 1958 годзе выйшла замуж за свайго калегу (настаўніка нямецкай мовы). Разам пражылі 54 гады. Пражылі добра. Лідзія Сямёнаўна неаднойчы паўтарала, маўляў, жыла за мужам. Ён і дзяцей глядзеў, і ежу мог згатаваць, і на агародзе дапамагаў, бо ў жонкі заўсёды школьнай работы было больш, чым у яго.

Выгадавалі двух сыноў. На жаль, аднаго ўжо няма, пахавалі. У 2012 годзе не стала і мужа — ён хварэў восем гадоў.

— Цяжка адной, ужо ж гады, — уздыхнула жанчына. — Таму сын і забраў да сябе. У іх свой дом, прасторны, месца хапае ўсім. Тым больш што абедзве дачкі жывуць не з бацькамі. Спачатку на зіму прыехала, а вясной вярнулася назад. А ў другі раз прадала кватэру і са сваім “багаццем” перабралася да сына з нявесткай. У Паставах мне добра і ўтульна. Дзеці даглядаюць, чула і ўважліва адносяцца да мяне. Сын працуе ў ТАА “Пастаўскі вытворчы цэнтр”, нявестка — у цэнтральнай раённай бальніцы.

Лідзія Сямёнаўна Шудзейка ўжо абжылася ў Паставах. У царкве пазнаёмілася з многімі прыхаджанкамі. Насупраць дома — магазін “Пасаднік”, і туды любіць хадзіць па прадукты. Калі дазваляе здароўе, займаецца работай у агародзе. А нядаўна з сынам з’ездзіла на Гро­дзен­шчыну. Пахадзіла па родных сцежках, сустрэлася з землякамі. І быццам вярнулася ў маладосць, на школьную работу, убачыўшы многіх сваіх былых вучняў.

Лідзія Сямёнаўна ўра­зіла мяне сваёй фенаменальнай памяццю і тым, як шмат яна ведае пра ўсю радню — сваю і мужаву. На развітанне параіла ёй пісаць пра ўсё гэта, а жанчына ўсміхнулася і паказала сваю бібліятэку, маўляў, ёсць што чытаць. З сабой прывезла любімыя кнігі, духоўную літаратуру. На паліцы — Біблія, падораная настаяцелем храма. А асаблівы гонар — Грамата за працу на царкоўнай ніве, падпісаная 26 лістапада 2011 года архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем: Л. С. Шудзейка, выйшаўшы на пенсію, яшчэ 20 гадоў служыла ў Падароскім храме.

Галіна ПІШЧ.       

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Обезьянка Пастернака, любовь на полвека и козни спецслужб. Уроженец Поставщины Владимир Дубовка без глянца

Хотите узнать больше? Анна Северинец, которая преподает русскую литературу в одной из школ Смолевичей, составила популярную биографию классика белорусской литературы, 14

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 17

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 23

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 34

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 30

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27