Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Граніца пад надзейным кантролем

Граніца пад надзейным кантролем

У дазоры старшыя сяржанты Андрэй Калавя, Сяргей Лацій і радавы Леанід Іванькін.

За мінулы год праз спрошчаныя пункты пропуску “Мольдзевічы” і “Лынтупы”, якія працуюць на тэрыторыі нашага раёна, перамясцілася амаль 65 тысяч чалавек і больш за 36 тысяч транспартных сродкаў.

Першымі замежных гасцей сустракаюць пагранічнікі. Яны — твар нашай дзяржавы. Па іх паводзінах і настроі ў асноўным мяркуюць пра ўвесь народ, яго звычаі і характар. Многім, напэўна, думаецца: якія складанасці ў рабоце кантралёра — стой на пасту, правярай пашпарты і іншыя неабходныя для перасячэння граніцы дакументы, прапускай машыны. На самай справе работа няпростая і адказная. Лю­дзям з зялёнымі пагонамі трэба дасканала ведаць нарматыўна-прававую базу і інструкцыі, строга іх выконваць і захоўваць. А яшчэ  даводзіцца быць і крыміналістам, і псіхолагам у адной асобе.

— У рабоце з дакументамі трэба быць вельмі ўважлівым, — расказваў начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю “Мольдзевічы” выдатнік органаў пагранічнай службы I і II ступеняў старшы прапаршчык Міхаіл Алімаў. —  У базу даных заносяцца пашпартныя даныя, высвятляюцца неабходныя па інструкцыі пытанні, і толькі пасля гэтага забараняецца  або даецца дазвол на ўезд ці выезд. Працаваць з людзьмі няпроста. Тым больш на граніцы, калі кожнаму хочацца хутчэй прайсці пункт пропуску і прадоўжыць сваё падарожжа. Пры праверцы дакументаў і аглядзе транспарту трэба мець асобую інтуіцыю. Не ўсе грамадзяне законапаслухмяныя, трапляюцца і такія, хто  рашаецца на супрацьпраўныя авантуры.

Граніца пад надзейным кантролем

Начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю “Мольдзевічы” старшы прапаршчык Міхаіл Алімаў з кантралёрамі — старшым прапаршчыкам Маргарытай Рамановіч і прапаршчыкам Марынай Янцэвіч.

За мінулы год ваеннаслужачымі аддзялення пагранічнага кантролю “Мольдзевічы” (начальнік — капітан В. Ю. Дудчанка) было выяўлена 11 спроб правозу цыгарэт у тайніках і канструктыўных асаблівасцях транспартных сродкаў. У выніку кан­фіскаваны 64 тысячы пачкаў цыгарэт і 7 аўтамабіляў на суму больш за 650 мільёнаў беларускіх рублёў.

90 кіламетраў граніцы Беларусі з Літвой праходзяць па тэрыторыі нашага раёна. Абавязкі па яе ахове ўскладзены на ад­дзел пагранічнай службы “Паставы”, які з’яўляецца адным з падраздзяленняў Смаргонскай пагранічнай групы. Кругласутачную службу на граніцы нясуць ваеннаслужачыя мабільнай пагранічнай заставы і пагранічнай заставы “Лынтупы”, пагранічных пастоў “Ярэва” і “Палессе” (начальнікі — старшыя лейтэнанты С. М. Казлоў, К. Ю. Руда, І. Д. Петухоў і лейтэнант К. У. Каладзінскі). Ні летняя спякота ці праліўны дождж, ні моцны мароз ці восеньская слата не адмяняюць нарадаў, дазору. Толькі самі пагранічнікі ведаюць, колькі бывае ў іх бяссонных начэй, колькі пройдзена кіламетраў лясных дарог. У любых умовах яны прадпрымаюць усё для таго, каб парушальнікі не прабраліся праз Дзяржаўную граніцу.

Надзейныя памочнікі пагранічнікаў — сабакі. Пры мабільнай заставе ёсць спецыяльны гадавальнік. За яго работу адказвае начальнік аддзялення службы сабак старшы прапаршчык Ві­талій Патрушаў. Старшына ма­більнай заставы прапаршчык Дзмітрый Асадчы кіруе паўся­дзённай дзейнасцю байцоў тэрміновай службы. Вось і ў той дзень, калі я наведалася ў ад­дзел, Дзмітрый Дзмітрыевіч праводзіў вучэбныя заняткі для старшых сяржантаў Андрэя Калавя, Сяргея Лація і радавога Леаніда Іванькіна. Сабака Портэр дакладна выконваў усе каманды свайго гаспадара, які ўпэўнены ў тым, што і на граніцы ён абавязкова акажа дапамогу. 

Дзякуючы зладжаным дзеянням пагранічнікаў летась на пастаўскім участку было затрымана 15 парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы, у тым ліку 9 нелегальных мігрантаў. Выяўлена 50 чалавек, якія знаходзіліся ў пагранзоне без адпаведных дакументаў. Канфіскавана 11 адзінак зброі, якая захоўвалася без рэ­гістрацыі або дазволу, і 9 кілаграмаў наркатычных сродкаў, якія спрабавалі правезці праз граніцу. У лынтупскім лесе, непадалёк граніцы, знойдзены 2 самагонныя апараты, 1700 літраў брагі і больш за 30 літраў самагону. Пільнасць праяўляюць і мясцовыя жыхары — з імі ў вайскоўцаў добры кантакт.

— Аддзел пагранічнай службы “Паставы” забяспечаны спецыяльнай машынай (адзінай у рэспубліцы), якая абсталявана найноўшымі тэхнічнымі сродкамі, з дапамогай якіх удаецца больш аператыўна і дасканала несці службу па ахове граніцы, — расказваў намеснік начальніка аддзела Аляксей Юр’евіч Кундро. — На ёй працуюць прапаршчык Дзяніс Сіланаў і старшы прапаршчык Валерый Тарасевіч. Выдатна нясуць пагранічную службу на заставе і пастах старшыя прапаршчыкі Валерый Кухальскі, Аляксандр Мяшкела, Дзмітрый Лысёнак, Руслан Мітуневіч, Міхаіл Алімаў, Валерый Пацэвіч, Андрэй Гутар, прапаршчыкі Вадзім Юшкевіч, Руслан Гауль, Павел Семярыкоў, Яўгеній Хоміч, Аляксей Арлоў. 14 кантралёраў аддзела пагранічнага кантролю “Моль­дзевічы” падчас правядзення ў нашай рэспубліцы чэмпіянату свету па хакеі выязджалі на дапамогу пагранічнікам прапускных пунктаў “Каменны Лог” і “Катлоўка” і добра сябе там зарэкамендавалі. Нядаўна ў аддзел пагранічнай службы “Паставы” прыйшло папаўненне — больш за 10 ваеннаслужачых асобнага авіяцыйнага атрада, які расфарміроўваецца.

Граніца пад надзейным кантролем

Аператыўныя дзяжурныя прапаршчыкі Сяргей Давідовіч і Васілій Міхалевіч.

У Законе Рэспублікі Беларусь “Аб органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” лаканічна, але вычарпальна акрэслена галоўная функцыя пагранічных войскаў — забеспячэнне пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ахова Дзяржаўнай граніцы. Аддзел пагранічнай службы “Паставы” выконвае яго ў поўным аб’ёме. Нездарма начальніку — падпалкоўніку Дзмітрыю Валер’­евічу Крэгелю — за бездакорную службу, ініцыятыву, праяўленую пры выкананні задач аператыўна-службовай дзейнасці, аб’яўлена Падзяка старшыні райвыканкама. Падпарадкаваныя яму падраздзяленні і ў будучым прыкладуць максімум сіл і старання, каб замацаваны за імі ўчастак Дзяржаўнай граніцы быў пад надзейным кантролем.

Анна АНІШКЕВІЧ. 

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Обезьянка Пастернака, любовь на полвека и козни спецслужб. Уроженец Поставщины Владимир Дубовка без глянца

Хотите узнать больше? Анна Северинец, которая преподает русскую литературу в одной из школ Смолевичей, составила популярную биографию классика белорусской литературы, 12

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 17

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 23

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 34

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 30

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27