Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Арганіст, дырыжор, педагог

Арганіст, дырыжор, педагог

Раённая газета ў свой час ужо звярталася да асобы сусветна вядомага польскага арганіста, дырыжора і кампазітара, музычнага крытыка і педагога, ураджэнца вёскі Камаі Пастаўскага раёна Браніслава Руткоўскага. Сёння таксама ёсць нагода.

Мне ўзгадаліся зусім нядаўнія 90-ыя гады, калі                 вяскоўцы маглі і расказаць пра славутасць, і самі артыкул напісаць. Адна з такіх — Ірэна Казіміраўна Грыбоўская. Цікава распавядала яна пра сям’ю Руткоўскіх. Перапісвалася з многімі землякамі, якія жылі за мяжой. І калі атрымлівала ад іх лісты, званіла ў рэдакцыю, дзялі­лася новымі звесткамі. Пагутарыць на гэты раз з Ірэнай Казімі­раўнай не ўдалося. Як паведамілі яе родныя, жанчына не надта добра сябе адчувае, ужо блытаецца ў падзеях і датах. Яно і не дзіўна: Ірэне Казіміраўне хутка споўніцца 90.

У Камайскім сельвыканкаме, куды я звярнулася, патлумачылі, дзе канцэнтруецца асноўная інфармацыя. Па-першае, у самім сельвыканкаме, пра што расказала кіраўнік спраў Галіна Іванаўна Куліч, а па-другое, у школе і бібліятэцы. У прыватнасці, у школе ў свой час вялікая работа па збіранні матэрыялаў была праведзена краязнаўчым гуртком “Крыніца” і педагогам Вольгай Уладзіміраўнай Яцына. Цяпер тут ствараецца этнаграфічны куток, і ўсім гэтым кіруе настаўніца гісторыі Камайскай СШ Людміла Чаславаўна Курачкіна. А ў мясцовай бібліятэцы вядзецца летапіс вёскі Камаі, і ён ва ўстанове знаходзіцца на бачным месцы. Значная работа па захаванні памяці пра знакамітага земляка праводзіцца і ксяндзом-пробашчам камайскага касцёла Яцэкам Хутманам, краязнаўцамі і проста неабыякавымі людзьмі. Усім, хто мне прадставіў інфармацыю, вялікі дзякуй.

Браніслаў Руткоўскі на                радзіўся 27 лютага 1898                года ў Камаях. У дзяцінстве, якое прайшло ў гэтай вёсцы, шмат часу праводзіў на прыродзе. Ва ўспамінах потым сам напіша: “Адчуваю вялікую цягу да вёскі, да прыроды. Калі знахо­джуся на вёсцы, то не магу зразумець, чаму я асуджаны жыць у горадзе. Цягне мяне прырода, цішыня, у якой многае чутно. Судакрананне з прыродай мае ў сабе штосьці ад пантэізму, існасць жыцця найбольш адчуваецца на вёсцы”.

Умеў выконваць усе сялянскія работы. У нядзелю і святочныя дні абавязкова ішоў у касцёл, дзе ўпершыню і пачуў арганную музыку. Музыка захапіла надзвычай. І калі быў створаны касцельны хор, падлетак ахвотна спяваў у ім. Ён меў абсалютны слых, выдатную музыкальную памяць і добры голас. Гадзінамі назіраў за ігрой арганіста, і вельмі хацелася самому націснуць на клавішы. Бацька гэта бачыў, таму і папрасіў арганіста навучыць сына іграць. Хлопчык хутка авалодаў гэтай навукай. А праз які час Браніслава накіравалі ў Кабыльнік да славутага арганіста развіваць здольнасці.

Наступным этапам у навучанні была Дзісненская прагімназія, якую Б. Руткоўскі паспяхова закончыў у 1914 годзе. Бачачы, што гэта сапраўдны талент, дзісненскі ксёндз узяў шэфства над хлопцам, павёз яго ў Пецярбург, уладкаваў там у польскую гімназію. Праз год Руткоўскі вырашае прадоўжыць вучобу і ў музычным кірунку — паступае ў кансерваторыю Царскага Рускага музычнага таварыства па класе арганнай музыкі. Вясной 1917 года закончыў вучобу ў гімназіі, а ў кансерваторыі працягваў займацца да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Па пэўных прычынах вярнуўся на радзіму, у Камаі, і працаваў з бацькамі па гаспадарцы. Але яго цягнула навука. І калі ў Вільні аднавіў дзейнасць універсітэт імя Стэфана Баторыя, Руткоўскі паступае на факультэт паланістыкі. Адначасова зарабляе працай настаўніка спеваў, наведвае драматычны і літаратурны гурткі, супрацоўнічае з акадэмічным тэатрам.

У пачатку 1921-га Б. І. Руткоўскі перавёўся ў Варшаўскую дзяржаўную музычную кансерваторыю, вучыўся і ў Варшаўскім універсітэце. У 1924 годзе з адзнакай скончыў кансерваторыю і стаў стыпендыятам на права працягваць вучобу ў Францыі. У гэтым жа годзе ў Варшаве ўзяў шлюб з піяністкай Зофіяй Васькоўскай.

Летам 1926 года пачаў працоўную дзейнасць у                Варшаўскай кансерваторыі, у 1927-ым быў назначаны на пасаду рэктара. Яго ўспаміналі як патрабавальнага, вельмі сумленнага чалавека. Акрамя выкладчыцкай дзейнасці, шмат часу аддаваў арганнай музыцы ў касцёле. Супрацоўнічаў з радыё, прапагандаваў музычнае мастацтва. Ён валодаў выдатнымі артыстычнымі, аратарскімі здольнасцямі. Яго аповеды былі вельмі цікавымі, з гумарам, узятыя з уласных назіранняў падчас шматлікіх падарожжаў.

Б. І. Руткоўскага хвалявала пытанне ўздыму музычнай культуры народа, і выйсце ён бачыў у адпаведнай падрыхтоўцы настаўнікаў. Музычную культуру разумеў не толькі як інструмент дыдактыкі: хацеў прывіць сваім слухачам шчырае замілаванне музыкай, зрабіць іх сваімі паплечнікамі і памочнікамі. З 1927-га па 1939-ы Руткоўскі чытае лекцыі ў настаўніцкім інстытуце.

Браніслаў Іосіфавіч Руткоўскі 12 гадоў са сваёй сям’ёй пражыў у Крэменьцы. Там сустрэў вайну. У хуткім часе пераехалі ў Люблін, але там у сям’ю ўварвалася страшэнная трагедыя: у 1939 годзе падчас налёту фашысцкай авіяцыі загінула адзіная дачушка Эва. Для бацькоў гэта стала шокам, і яны адправіліся ў Варшаву. У 1940 годзе гестапаўцы арыштоўваюць Руткоўскага. Пасля таго як выпусцілі, ён вёў падпольную дзейнасць супраць акупантаў. Выкладаў спевы і польскую мову, адкрыў клас арганнай музыкі, праводзіў заняткі на тайных настаўніцкіх курсах. Выязджаў у Італію, дзе выдаў зборнік песень.

У верасні 1946-га прыехаў у Кракаў, дзе ўзначаліў дзяржаўную вышэйшую музычную школу, якой кіраваў аж да смерці. У 1958-ым атрымаў тытул прафесара. Браніслаў Руткоўскі перыядычна праводзіў канцэрты арганнай музыкі, якія перараслі ў фестывалі, з 1959 года рэгулярна праводзіліся ў Польшчы і выклікалі сусветны рэзананс, а з 1963-га па яго ж ініцыятыве набылі статус міжнародных. Пасляваенны рэпертуар канцэртаў Руткоўскага ахопліваў разнастайныя стылі і эпохі, яны ставіліся ў Польшчы, краінах Еўропы, у тым ліку ў СССР, у 1963-ім наш зямляк прыязджаў у Мінск.

1 чэрвеня 1964 года ў Браніслава Іосіфавіча здарыўся ін­фаркт, і ён памёр. Пахаваны ў Кракаве.

1 чэрвеня ў Камаях пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. У мясцовым парку будзе ўстаноўлена памятная шыльда ў гонар славутага земляка. Пачатак — у 9.30 у касцёле.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 48

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 43

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 45

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 42

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 55

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 37

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 73

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 68