Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Вёска Ляхаўшчына знаходзіцца на тэрыторыі Ваўкоўскага сельсавета за 30 кіламетраў ад Пастаў. Гэта цэнтр філіяла «Нафтазаводмантаж-агра». Тут пражывае амаль 190 чалавек.

— Інтэнсіўнае развіццё вёскі пачалося ў канцы 60-ых— пачатку 70-ых гадоў мінулага стагоддзя, — расказвала старшыня Ваўкоўскага сельвыканкама Таіса Бра­ніславаўна Баторы. — Ляхаўшчына была цэнтрам саўгаса “Дунілавіцкі”, які пазней аб’яднаўся з калгасам “Чырвоны сцяг”. Кіравалі гаспадаркай А. Ц. Украінец, З. Б. Гваздоўскі, І. Н. Фарына. У той час былі ўзведзены асноўныя аб’екты сацыяльнай сферы. Усе яны размешчаны ў цэнтры. Сярод іх адміністрацыйны будынак філіяла «Нафтазаводмантаж-агра», школа, клуб, бібліятэка, паштовае аддзяленне сувязі, ёсць фельчарска-акушэрскі пункт. Дзейнічае каталіцкая капліца. Два гады таму праўленне райспажыўтаварыства зрабіла вяскоўцам цудоўны падарунак — капітальна адрамантавала магазін. Пасля рэканструкцыі многае змянілася і на жывёлагадоўчай ферме.

Галоўнае ж багацце вёскі — яе жыхары.  У свой час высокіх урадавых узнагарод былі ўдастоены Л. І. Свірковіч (сакратар партарганізацыі) і дырэктар А. Ц. Украінец (ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга), механізатары М. С. Борыс, П. А. Бучаль, С. А. Куркоўскі, даярка М. П. Крэміс і брыгадзір І. С. Сайкоўская (ордэн «Знак Пашаны»), ордэнам Працоўнай Славы II ступені ўзнагароджаны механізатар Я. І. Дзюшко і брыгадзір С. С. Сварцэвіч.

У кожнага чалавека свой лёс. Можна зайсці ў любы дом і пачуць штосьці цікавае і асаблівае. Паколькі напісаць пра ўсіх немагчыма, таму я пабывала толькі ў некаторых установах, а сваю журналісцкую цікаўнасць засяродзіла на найбольш адметных вяскоўцах.

Сведка гісторыі

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Ад каго можна даведацца пра гісторыю вёскі, калі не ад самай старэйшай яе жыхаркі — Генавэфы Іванаўны Гінько? Жанчыне ідзе дзевяноста сёмы год, але памяць мае светлую. Ад размовы пра дзень сённяшні думкамі лёгка вяртаецца ў сваё дзяцінства, у вёску Рудае. Ёй было дзевяць гадоў, калі памёр бацька, які хворым вярнуўся з Першай сусветнай вайны. Маці засталася з трыма дзецьмі, малодшаму быў толькі годзік. Неўзабаве да яе пасватаўся ўдавец з дачкой і амаль адразу зненавідзеў жончыных дзяцей. Геня вымушана была папрасіцца на работу да мясцовага пана Антонія Сямашкі пасвіць кароў.

— Сямашкам належалі Ляхаўшчына, Рудае, Пшыязнь,— успамінала Генавэфа Іванаўна. — І пан Антон, і пані Яніна (фармацэўт па адукацыі) былі добрымі людзьмі. Я сябравала з іх дзецьмі: Здзісекам, Збышакам і Янэчкай. Меншыя любілі слухаць казкі. Чытаць і пісаць я навучылася самастойна па буквары, які падарыла пані. У 1939 го­дзе пана арыштавалі і забралі ў Беразвечча. Там ён і загінуў. Пані Яніну з дзецьмі вывезлі ў Казахстан. Пазней Збышак апынуўся ў Англіі. Ён шмат займаўся вывучэннем гісторыі сваёй мясцовасці і свайго роду. Мы з ім перапісваемся. Пакуль быў маладзейшы,  неаднаразова прыязджаў да нас у госці з жонкай і дзецьмі, паказваў ім прыгожыя ваколіцы Ляхаўшчыны, якія з 1618 па 1940 год належалі роду Сямашкаў.

А Ляхаўшчына забудоў­вацца пачала тады, калі ўтварыліся калгасы. На вуліцу Чыгуначную перасяліліся амаль усе жыхары Рудага. Яны і цяпер паміж сабой нібы родныя. Большасці далёка за 80, даймаюць хваробы. Таму толькі час ад часу выходзяць пасядзець на лавачцы, успомніць маладосць.

Генавэфа Іванаўна таксама жыве адна. Каб не сумаваць, вырабляе з саломы галубкоў, калядныя зоркі, шмат моліцца. Штодня да яе прыходзіць дачка Марыя. Доўгажыхарка вельмі любіць святы, калі да яе прыязджаюць яшчэ дзве дачкі, тры ўнукі, дзевяць праўнукаў і адзін прапраўнук. Яны ахінаюць бабулю ласкай, просяць паспяваць даўнейшыя песні, і яна з радасцю гэта робіць. Заспявала і для нас. Чысты меладычны голас запоўніў пакой, песня была пра каханне, і вочы 97-гадовай жыхаркі засвяціліся асаблівым бляскам.

Другі дом

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Для дырэктара мясцовай базавай школы Данаты Францаўны Чарамных, яе намесніка па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людмілы Раманаўны Сіманайц, настаўніцы пачатковых класаў Аліны Баляславаўны Грыбко і ветэрана педагагічнай працы Святланы Лукінічны Аліхвер, якая выкладае хімію і біялогію, школа стала сапраўды другім домам. Першыя тры — яе выпускніцы. Закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы і вярнуліся ў родныя сцены настаўніцамі. У свой час Людміла Сіманайц і Аліна Грыбко былі вучаніцамі С. Л. Аліхвер і Д. Ф. Чарамных, а потым па крупінках сталі пераймаць іх вопыт. І цяпер яны многаму вучацца ў мудрых педагогаў, якія  з’яўляюцца дарадчыкамі не толькі для маладых настаўніц, але і для старэйшых калег.

У новым будынку школа размяшчаецца са снежня 1974 года. Тады было каля 120 вучняў. Цяпер у некалькі разоў менш. Але вучні актыўныя ў грамадскім жыцці, ­удзельнічаюць у розных раённых конкурсах і з многіх вяртаюцца з дыпломамі. Школьнікі адказныя за парадак ля помніка землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, які размешчаны ў цэнтры вёскі, ствараюць прыгажосць ля школы, дапамагаюць у добраўпарадкаванні некаторых могілак і ўвогуле вёскі. У сэрцы кожнага настаўніка жыве надзея на тое, што школу не закрыюць, бо ёсць у вёсцы маладыя сем’і, у якіх выхоўваецца па двое-трое дзетак.

Шахматыст, шашыст, пчаляр

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Прозвішча Вайцеха Антонавіча Сямашкі добра знаёма нашым чытачам. Ён вядомы не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі шахматыст і шашыст, моцны сапернік для іншых аматараў гэтага віду спорту. Нягледзячы на 76-гадовы ўзрост, рэдка ўступае першынство ў розных турнірах. Вось і ў мінулую нядзелю яму не было роўных сярод ветэранаў на міжраённым матчы-турніры па хуткіх шахматах, які праходзіў у Паставах.

Шахматамі захапіўся яшчэ ў дзяцінстве. І ўжо шмат гадоў свой вопыт з адкрытасцю перадае маладым. Падчас работы ў Ляхаўшчынскай школе кіраваў шахматным гуртком.

Калі ж наведалася да Вайцеха Антонавіча дадому, ён спяшаўся збіраць рой пчол. Вялікі аматар мёду можа га­дзінамі расказваць не толькі пра лячэбныя якасці гэтага прадукту, але і пра жыццё пчолак-працаўніц.

Паслугі медыцыны — на месцы

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Загадчык фельчарска-акушэрскага пункта Віктар Дзмі­трыевіч Ластоўскі замяняе фельчара, які знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Да гэтага працаваў у Парыжскай бальніцы сястрынскага догляду. Па сумяшчальніцтве працуе на станцыі хуткай дапамогі ў Варапаеве. Спецыяліст вопытны, таму і палюбілі яго вяскоўцы. Для іх ён і тэрапеўт, і неўрапатолаг, і педыятр, і хірург. Абслугоўвае жыхароў Ляхаўшчыны і навакольных вёсак — усяго каля трохсот чалавек. Людзі могуць на месцы атрымаць неабходныя кансультацыі, лячэнне, купіць лякарствы. Да абеду прымае пацыентаў на месцы, пасля абеду выязджае да хворых на дом. Ёсць дзеткі да года, якія патрабуюць асаблівай увагі доктара. Ён жа аднолькава ўважлівы як да маладых, так і да старэйшых. Добрае слова таксама лечыць.

Суседкі-калегі

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Наша вуліца Маладзёжная пачала будавацца     гадоў пятнаццаць таму, — расказвала Іна Тамко. — Мы засяліліся ў 2001-ым. Які гэта быў цудоўны час! У нас выхоўвалася трое дзетак, жылі ў бацькоў мужа ў Сароках, і тут кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла прасторны дом. Толькі радасць была кароткай — праз год муж трагічна загінуў, і ўсе праблемы ляглі на мае плечы.

Пазней Іна спрабавала яшчэ раз знайсці сваё жаночае шчасце. На жаль, не атрымалася. Толькі дзевяцігадовая Яначка — маміна пацеха і напа­мінак пра другое замужжа. У старэйшых дзяцей Іны ўжо свае сем’і, яна бабуля траіх унукаў. Жыве з сям’ёй сярэдняга сына, песціць унучка Даніка. Жанчыне не пазычаць старання і руплівасці. У жывёлагадоўлі з 14 гадоў. Даглядае цялятак на дарошчванні, а яшчэ ўзялася за раздой першацёлак. На ферме пасля рэканструкцыі значна палепшыліся ўмовы, працуе малакаправод, механізавана раздача кармоў, камфортна ў пакоі адпачынку. Калектыў дружны і працавіты, таму і вынікі нядрэнныя.

Наталля Жойдзь — ураджэнка Амурскай вобласці. У Беларусі знайшла сваё каханне, некаторы час жылі ў Латвіі. А ў Ляхаўшчыну прыехалі пасля развалу Савецкага Саюза.

— Вёска была перспектыўнай, — успамінала Наталля. — Нас тут усё задавальняла. Тады з Латвіі перасялілася некалькі сем’яў, некаторыя, праўда, паехалі далей у пошуках лепшай долі, а мы засталіся.

Наталля прызвычаілася да вясковага жыцця, не ўступае нікому першынства і на ферме. І муж адзін з лепшых механізатараў. На такіх сем’ях і трымаецца філіял «Нафтазаводмантаж-агра».

Вера жыве

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

На ўездзе ў цэнтр Ляхаўшчыны ўзвышаецца каталіцкая каплічка. Вакол яе жалезабетонная агаро­джа, мноства кветак, вялікі крыж і фігуры святых. У яе сценах мацуецца вера і перадаецца маладым. Раней Ляхаўшчына належала дунілавіцкай парафіі. Дабірацца ў касцёл у Дунілавічы далекавата, таму ксёндз стаў прыяз­джаць у вёску і адпраўляць святую Імшу ў мясцовым клубе.

Ксёндз-прэлат Ёзас Булька (супакой яго душы) падаў ідэю зрабіць капліцу. Пад яе выкупілі будынак былога магазіна. Ён быў без акон і дзвярэй. Кожны католік Ляхаўшчыны прыклаў нямала намаганняў, каб у вёсцы з’явіўся Божы дом. Вацлаў Адольфавіч Крэміс меў дома дрэваапрацоўчы станок. На ім вырабіў алтар, крыж, лаўкі і многія іншыя аздабленні. Усю цяжкую работу выконвалі маладзейшыя мужчыны, быў занятак і для жанчын. Вялікую дапамогу аказалі католікі з бліжэйшых вёсак і парафіяне дунілавіцкага, мосарскага касцёлаў. Многія вяскоўцы, якія стаялі ля вытокаў будаўніцтва капліцы, адышлі ў вечнасць. Але памяць пра іх жыве ў тых рэчах, якія пакінулі пасля сябе, у веры, якую перадалі дзецям і ўнукам.

Цяпер на кожную нядзельную Імшу збіраецца па 50—60 чалавек, а ў святы дабаўляюцца госці, і тады капліца не можа ўсіх змясціць у сваіх сценах. Першыя рады займаюць дзеці і моладзь. Некаторыя з іх задзейнічаны ў чытанні Святога Пісання, спяванні псалмоў. Музычнае суправаджэнне набажэнстваў забяспечвае Іосіф Францавіч Пяркоўскі.

— Некалі пробашч дунілавіцкага касцёла запрасіў мяне іграць на аргане, — успамінаў І. Ф. Пяркоўскі. — Прызнаюся, вельмі хваляваўся. Маю музычную адукацыю, але арган — не баян. З часам асвоіўся і цяпер вельмі рады, што магу маліцца і славіць Бога з дапамогай музыкі.

І чытачы, і артысты

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Валянціна Ула         дзіміраўна Крэміс у бібліятэцы працуе больш за дваццаць пяць га­доў. Вялікую ўвагу надае экалагічнаму выхаванню. У мінулым годзе яна дзялілася сваім вопытам з калегамі падчас раённага семінара, які праводзіўся на базе Ляхаўшчынскай бібліятэкі. За інавацыі ў галіне бібліятэчнай справы была прызнана лепшай у вобласці. У бібліятэцы аформлены арыгінальныя выставы, прысвечаныя вядомым беларускім паэтам і пісь­меннікам, духоўнасці, гісторыі роднага краю. У адным з куточкаў можна даведацца пра мясцовую прыроду і жывёл, паглядзець на рэчы, якімі  карысталіся нашы продкі, прыгожыя вышыўкі. Кніж­ны фонд налічвае амаль 6 тысяч экзэмпляраў рознай літаратуры. Ён рэгулярна абнаўляецца і папаўняецца. Бі­бліятэкар зазначае, што колькасць насельніцтва ў вёсцы зменшылася, але чытачоў па-ранейшаму шмат.

Частыя наведвальнікі — вучні мясцовай школы. Многія з іх — члены аматарскага аб’яднання «Верасок». Сумесна з сель­скім клубам і школай у бібліятэцы ладзяцца шматлікія мерапрыемствы. Вучні — першыя памочнікі ў іх падрыхтоўцы.

Дзіма Абуховіч, Тамара Шкірэнка, Аксана Жалянцова, Ілья Бурак, Дзіяна Чаравуха сёлета заканчваюць Ляхаўшчынскую базавую школу і прадоўжаць вучобу ў іншых навучальных установах, а Саша Татун і Паліна Сіманайц і надалей будуць актыўнымі чытачамі і ўдзельнікамі розных культурных падзей.

Гучыць на Сонечнай дзіцячы смех

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Сонечная — вуліца новая.        Пяць асобных домікаў у гэтым маляўнічым месцы пабудаваны тры гады таму. Наваселле ў іх справілі Кузьмічы, Шаршнёвы, дзве маладыя сям’і Татун, у якіх гадуецца па двое дзетак, а таксама Аляксандр і Вікторыя Балінскія. Саша працуе на жывёлагадоўчай ферме, Віка знаходзіцца ў водпуску па доглядзе двухгадовай Насці. Іх старэйшая дачушка Карына — другакласніца, Паліне чатыры гадкі.

— Да гэтага жылі ў двухпакаёвай кватэры без выгод, — расказвалі маладыя гаспадары. — Новаму дому вельмі рады. Тры пакоі, кухня, паравое ацяпленне, ванная, туалет. Набылі новую мэблю, бытавую тэхніку. Ад цэнтра крыху далекавата, але  Саша дачушак у школу і садок возіць на матацыкле.

Віка ўпраўляецца па доме. Да выхаду ў дэкрэтны водпуск яна працавала ў дзіцячым садку. Пра тое, каб памяняць месца жыхарства, Балінскія не думаюць. Трымаюць невялікую гаспадарку, побач жыве мама Вікі, якая па магчымасці дапамагае дзецям. Тым не менш маладыя стараюцца разлічваць на свае сілы і ўсе справы вырашаць самастойна, любую работу дзеляць паміж сабой пароўну. Дзеткі дагледжаныя, атуленыя любоўю. Ад іх усмешак яшчэ больш сонечна на Сонечнай.

Акардэон, гармонік, баян, труба і мандаліна спяваюць у яго руках

Ад роду Сямашкаў да сённяшніх дзён

Міхаіл Міхайлавіч  Харужонак колькі сябе памятае, столькі і любіць музыку. Гарманістам быў бацька. Пры ім і ён навучыўся. Першы гармонік яму купілі ў гадоў трынаццаць. Іграючы на ім, весяліў мясцовую моладзь. А прызвалі на службу ў армію, прапанавалі паспрабаваць іграць на трубе. Новы інструмент і ноты асвоіў хутка. Так з трубой і прамаршыраваў два гады. А з арміі прывёз дадому яшчэ і баян, які дастаўся ў падарунак ад армейскага сябра.

У той час у Ляхаўшчынскім Доме культуры быў свой духавы аркестр, у які і запісаўся Міхаіл. Неўзабаве сустрэў каханне — Рэню з Рудага, ажаніўся з ёй, і паехалі маладыя ў Латвію.

— 22 гады пражылі там, — расказвала Рэня Анатольеўна. — Выхавалі двух сыноў і вярнуліся на маленькую радзіму. Я пайшла на ферму загадчыцай, муж сеў на трактар. Атрымалі трохпакаёвую кватэру ў двухпавярховым катэджы.

І ўжо 22 гады, як Харужонкі жывуць у Ляхаўшчыне. Кватэру і прыдамавыя пабудовы абуладкавалі на свой густ. Хоць у народзе кажуць, што паляўнічы, рыбак і дудар — невялікі гаспадар, Міхаіла Міхайлавіча Харужонка гэта не датычыць. Яго гаспадарская рука бачна ўсюды. Харужонкі даўно на пенсіі, але не адпачываюць: трымаюць гаспадарку, садзяць агароды, вечарамі ўспамінаюць пражытае. Муж і жонка разам ужо 46-ы год.

— Даўно гэта было,  калі выступаў на сцэне мясцовага Дома культуры, — з настальгіяй гаварыў Міхаіл Міхайлавіч. — Ляхаўшчынскіх самадзейных артыстаў любілі не толькі вяскоўцы, але і жыхары іншых населеных пунктаў, дзе даводзілася даваць канцэрты. Ды часы памяняліся. Моладзь народнай музыкай не цікавіцца.

Праўда, у мінулым годзе старшыня Ваўкоўскага сельскага Савета Таіса Браніславаўна Баторы запрасіла музыку прыняць удзел у аглядзе-конкурсе сельскіх падвор’яў, які праходзіў у рамках Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”. Гарманіст прывёз адтуль шмат уражанняў.

А ўвогуле, у апошнія гады Міхаіл Міхайлавіч знайшоў сябе ў іншым —ужо нямала гадоў ён спявае ў царкоўным хоры храма Прасвятой Багародзіцы ў Асінагарадку, чытае “Часо­словъ”.

Час ад часу Міхайлавіч бярэ ў рукі музычныя інструменты. Але грае ў асноўным для сваёй душы. Прадэманстраваў сваё майстэрства і мне. Ляхаўшчыну я пакідала з цудоўным настроем.

Р.S. Бязмежна ўдзячна загадчыцы Ляхаўшчынскай бібліятэкі Валянціне Уладзіміраўне Крэміс за вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялаў, за тое, што была маім экскурсаводам па вёсцы і пазнаёміла з цікавымі людзьмі. Фотаздымкі і расказы пра некаторых з іх будуць змешчаны ў газеце пазней.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 17

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 24

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 27

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 23

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 24

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 28