Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ПАСТАЎСКАЯ ГІМНАЗІЯ: установа для здольных і таленавітых

ПАСТАЎСКАЯ ГІМНАЗІЯ: установа для здольных і таленавітых

Урок англійскай мовы ў 11 класе вядзе Л. Г. Андрушкевіч.

Датай яе адкрыцця з’яўляецца 1 верасня 2006 года. У 2010-ым гімназія паспяхова прайшла акрэдытацыю, пацвердзіўшы статус установы адукацыі новага тыпу. Але не толькі з-за свайго статусу хутка набыла папулярнасць сярод вучняў і іх бацькоў. Ужо першыя гады работы паказалі: тут даюць дзецям сапраўды грунтоўныя веды, развіваюць іх інтэлектуальна і як асоб.

Прафесіяналізм настаўнікаў даказваюць вучні

На сённяшні дзень адукацыйны працэс у гімназіі ажыццяўляюць 26 педагогаў, 23 з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфі­кацыйныя катэгорыі. Працаваць сюды яны прыйшлі практычна з усіх гарадскіх і некаторых сельскіх школ. У прыватнасці, дырэктар навучальнай установы С. Ч. Каранеўскі раней узначальваў калектыў Янчукоўскай БШ. Там жа рускую мову і літаратуру выкладала яго цяперашні намеснік па вучэбнай рабоце М. І. Лапцінская. Намеснік па выхаваўчай рабоце Т. Г. Волкава — з Камайскай СШ, а намеснік па вучэбна-метадычнай рабоце В. Д. Ражко — з СШ №1.

Тое, што ў гімназіі сабраны лепшыя педагогі раёна, даказваюць сваімі поспехамі вучні. За апошнія 4 гады 126 гімназістаў сталі пераможцамі раённых прадметных алімпіяд, 15 — пераможцамі і прызёрамі абласных алімпіяд. А 11-класніца Кацярына Сушко сёлета атрымала дыплом другой ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры. Таксама гімназісты паспяхова прымаюць удзел у дыстанцыйных алімпіядах па рускай і беларускай мовах, інфарматыцы, хіміі, матэматыцы: штогод становяцца пераможцамі міжнароднай дыстанцыйнай алімпіяды “Трэцяе тысячагоддзе”. Традыцыйнымі сталі іх перамогі ў раённых і абласных фестывалях міжкультурных камунікацый. Сярэдні бал паспяховасці ў навучальнай установе складае 8,6, а працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ — 94.

Такіх вынікаў удалося дасягнуць у тым ліку дзякуючы таму, што для педагогаў у гімназіі створаны добрыя ўмовы для развіцця і павышэння прафесійнага майстэрства. З гэтай мэтай дзейнічаюць разнастайныя метадычныя фарміраванні: метадычныя аб’яднанні, школы перадавога педагагічнага вопыту, педагагічнага майстэрства і маладога настаўніка, укараняюцца новыя формы арганізацыйна-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, настаўнікі актыўна ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях і семінарах.

Некаторыя з іх сур’ёзна займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю. У раёне і за яго межамі добра вядома імя настаўніка геаграфіі і астраноміі, апантанага краязнаўцы І. М. Пракаповіча — аўтара вучэбнага дапаможніка па гісторыі Пастаўшчыны, па якім у многіх школах выкладаецца факультатыўны курс “Паставызнаўства”. Зараз рыхтуецца другое, расшыранае, выданне гэтай кнігі. Экалагічным напрамкам даследаванняў кіруе настаўніца хіміі і біялогіі І. А. Доўнар. Свае публікацыі ў часопісе “Беларуская мова і літаратура” мае настаўніца роднай мовы Н. Д. Субач. За час работы ў гімназіі яны, а таксама Л. К. Трацэўская, Л. Т. Расоха, С. А. Васюковіч, Т. П. Галаўко, С. Я. Грыбава, Ю. М. Варанько, Ф. У. Дзевятоўскі падрыхтавалі шмат прызёраў абласнога этапа рэспубліканскай прадметнай ­алімпіяды.

ПАСТАЎСКАЯ ГІМНАЗІЯ: установа для здольных і таленавітых

Настаўнікі Т. П. Галаўко, Л. Т. Расоха, Н. Н. Кундра, Н. Д. Субач, Ю. М. Варанько, А. І. Шылько і І. М. Пракаповіч з дырэктарам С. Ч. Каранеўскім (сядзіць).

Галоўнае, чаму вучаць, — працаваць

ектыву гімназіі, то ён невялікі — усяго 140 чалавек. Пры гэтым трэба адзначыць, што кантынгент гімназістаў фарміруецца на конкурснай аснове з вучняў школ горада і раёна. Штогод ажыццяўляецца набор у 5 клас па выніках трох іспытаў: па беларускай, рускай мовах і матэматыцы. Гэтыя ж прадметы здаюць тыя, хто паступае ў 6—11 класы. Але стаць гімназістамі яны могуць толькі пры наяўнасці вакантных месцаў.

— Патрабаванні да ўзроўню ведаў дзяцей у нас дастаткова высокія, паколькі вучыцца ў гімназіі складаней, чым у звычайнай школе, з-за вышэйшай нагрузкі і больш напружанага вучэбнага працэсу, — расказваў дырэктар установы адукацыі С. Ч. Каранеўскі. — Таму слабыя вучні да нас, як правіла, не прыходзяць. Гарадскім і сельскім школьнікам мы прадастаўляем роўныя магчымасці навучання. Для апошніх ёсць добраўпарадкаваны інтэрнат з утульнымі спальнымі пакоямі, класам самападрыхтоўкі і пакоем адпачынку. Таксама яны забяспечваюцца чатырохразовым харчаваннем за кошт бюджэтных сродкаў.

Асаблівасцю адукацыйнага працэсу ў гімназіі з’яўляецца вывучэнне на павышаным узроўні замежнай мовы — англійскай або нямецкай, — на якую адво­дзіцца 5 гадзін у тыдзень. Добраму авалоданню ёй садзейнічаюць прадметныя тыдні, тэатралізаваныя прадстаўленні, даследаванні ў галіне іншамоўнай культуры пад кіраўніцтвам С. А. Васюковіч і Л. Г. Андрушкевіч. З 7 класа на павышаным узроўні гімназісты вывучаюць матэматыку. А ў 10 класе яны самастойна могуць выбіраць адзін з чатырох напрамкаў: філалагічны, фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны або грамадазнаўчы, у якім будуць паглыблена працаваць далей. Развіта таксама сетка прадметных факультатываў. Заняткамі ў іх ахоплены абсалютна ўсе гімназісты. Склалася сістэма арганізацыі навукова-даследчай работы з вучнямі. З 2008 года ў гімназіі дзейнічае навуковае таварыства навучэнцаў “Глорыя”. Штогод на яе базе праводзіцца раённая навукова-практычная канферэнцыя.

— Як адзначаюць ужо пасля першай сесіі ў ВНУ нашы выпускнікі, галоўнае, чаму мы іх навучылі, — гэта працаваць, —  канстатуе Славамір Часлававіч. — Яны лёгка ўспрымаюць вялікія ўніверсітэцкія нагрузкі, маюць устойлівую прывычку да штодзённай работы.

Атрыманыя ў сценах гімназіі веды яе выхаванцы пацвярджаюць, без праблем паступаючы ў вядучыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, прычым многія — на бюджэтную форму навучання. Сёння яны з’яўляюцца студэнтамі Беларускага дзяржаўнага, нацыянальнага тэхніч нага, лінгвістычнага, эканамічнага, мінскага і віцебскага педага­гічнага ўніверсітэтаў, акадэмій кіравання пры Прэзідэнце, МУС і ваеннай, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Першы выпуск пастаўскіх гімназістаў адбыўся ў 2009/2010 навучальным годзе. З таго часу атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі 69 навучэнцаў, 4 з іх узнагароджаны залатымі медалямі. Столькі ж прэтэндэнтаў на медалі і сёлета. Гэта вышэйпамянёная Каця Сушко, Марта Белікава, Каця Шчыт і Таня Чарэнка. Яшчэ два патэнцыяльныя медалісты з гэтага выпуску — Ягор Недзведзь і Віктар Рэут — пакінулі гімназію пасля 9 класа, паступіўшы ў ліцэй БДУ і Мінскі абласны ліцэй. Навучэнцам абласнога ліцэя ў Мінску летась стаў таксама Ула­дзіслаў Жызнеўскі.

На “ўзбраенні” інтэрнэт і інтэрактыўная дошка

Безумоўна, поспехі гімназістаў і іх педагогаў былі б больш сціплыя, калі б навучальная ўстанова не мела належнай матэрыяльна-тэхнічнай базы. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу тут ёсць 14 вучэбных кабінетаў: 4 — для вывучэння замежных моў, камп’ютарны клас, спецыяльна абсталяваныя кабінеты для выкладання фізікі, хіміі, біялогіі, матэматыкі, рускай і беларускай моў і літаратуры, гісторыі, абслуговай працы, камбінаваная майстэрня. Маецца таксама інфармацыйна-камп’ютарны цэнтр. З мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў арганізавана работа метадычнага кабінета, які абсталяваны тэхнічнымі сродкамі навучання: камп’ютарам, прынтарам, тэлевізарам.

У 2013 годзе ў гімназіі праве­дзены рамонт актавай залы, у якой ладзяцца агульнагімназічныя мерапрыемствы: бацькоўскія сходы, святы, фестывалі, навукова-практычныя канферэнцыі, конкурсы. Сёлета яна атрымала новы кабінет фізікі, аснашчаны інтэрактыўнай дошкай і іншым сучасным абсталяваннем. Бібліятэка ўкамплектавана неабходнай колькасцю вучэбнай, метадычнай і мастацкай літаратуры. Устаноўлена праграмнае забеспячэнне “Бібліёграф” для аўтаматызацыі яе работы. Створана лакальная камп’ютарная сетка, якая звязвае камп’ютары кабінетаў дырэктара, яго намеснікаў, сакратара, метадычнага кабінета, бібліятэкі і двух кабінетаў інфарматыкі. Працуе электронная пошта (postgimn@vitebsk.by), створаны сайт гімназіі, выкарыстоўваюцца інтэрнэт-рэсурсы. Гімназія самастойна займаецца арганізацыяй харчавання навучэнцаў. Усе яны атрымліваюць гарачыя абеды.

Адной з асноўных задач установы з’яўляецца захаванне здароўя навучэнцаў. Гэтаму садзейнічае наяўнасць спартыўнай залы, лыжнай базы, пункта пракату канькоў. Праведзена закупка неабходнага спартыўнага абсталявання і інвентару. Стадыён гімназіі ўключае футбольнае поле, баскетбольную, валейбольную, гульнёвыя і спартыўныя пляцоўкі, гімнастычны комплекс. Рух за здаровы лад жыцця застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы. З гэтай мэтай праводзяцца спаборніцтвы, сумесныя спартландыі з бацькамі і супрацоўнікамі РАУС. Гімназісты адстойваюць гонар раёна ў скла­дзе зборных каманд на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя А. Л. Вавінскага.

З мэтай арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў у рамках шостага дня арганізавана работа гурткоў, спартыўных секцый, факультатываў, ладзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, выставы, конкурсы, інтэлектуальныя турні­ры, віктарыны, экскурсіі, дні здароўя. Усё гэта згуртоўвае гімназічны калектыў, стымулюе сумесную творчую дзейнасць педагогаў, навучэнцаў і бацькоў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

У перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня Пастаўская гімназія ажыццяўляе прыём заяў для паступлення ў 5 клас. Жадаючых стаць гімназістамі чакаюць тры ўступныя іспыты: 3 чэрвеня — па рускай мове (дыктоўка), 5 чэрвеня — па матэматыцы (кантрольная работа), 7 чэрвеня — па беларускай мове (дыктоўка). Пачатак уступных іспытаў — у 11.00.

У жадаючых паступіць у 6—11 класы заявы прымаюцца з 2 чэрвеня па 10 жніўня. Уступныя іспыты — пасля 11 жніўня.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 19

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30