Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сталі роднымі чужыя Паставы

Сталі роднымі чужыя Паставы

Ірына Банькоўская (на здымку) прыехала ў Паставы пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. “Адпрацую па размеркаванні два гады і паеду ў большы горад шукаць сваё шчасце, бо ў маленькім яно немагчыма”, — запэўнівала яна сябе і сяброў.

З таго часу прайшло сем гадоў. За гэты час Ірына скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, здала экзамен у Міністэрстве юстыцыі, атрымала ліцэнзію на аказанне юрыдычных паслуг і адкрыла ў Паставах сваю справу. А прыведзеныя вышэй словы ўспамінае з усмешкай…

Іра, Паставы для цябе чужы горад. А які родны?

— Я нарадзілася ў невялікай вёсцы Канцэрава, што ў Міёрскім раёне. У школу хадзі­ла ў суседнюю вёску Язна. Пасля заканчэння 9 класаў паступіла ў наваполацкую гімназію. Для мяне, правінцыйнай дзяўчыны, гэта было сапраўдным выпрабаваннем. Горада не ведала, людзей таксама, на кватэры першы час жыла адна. І да ўсяго — неймаверная вучэбная нагрузка. Але я рада, што прайшла такую сур’ёзную загартоўку, якая мне вельмі дапамагае па жыцці.

Дзе працягвала вучобу?

— У Полацкім дзяржаўным універсітэце. З 8 класа марыла паступіць туды вучыцца за эканаміста. Не пужаў нават вялікі конкурс. За год да майго паступлення на гэту спецыяльнасць быў найвышэйшы прахадны бал — 15 з 15. А гэта азначала, што праходзіў толькі той, хто ўсе экзамены здаў на выдатна. Быў час, калі сумнявалася: варта рызыкаваць ці не. Але хіба ад мары адмаўляюцца? Калі паспяхова прайшла іспыты, шчасцю не было мяжы. Зразумела: якімі «напалеонаўскімі» ні былі б планы, цярплівасцю і ўседлівасцю можна дасягнуць многага.

Адной вышэйшай адукацыі табе аказалася недастаткова…

— Мяне заўсёды цікавіла юрыспрудэнцыя, таму часта задумвалася пра другую вышэйшую адукацыю. Многія аднакурснікі вучыліся на факультэце перападрыхтоўкі і такім чынам атрымлівалі дадатковую спецыяльнасць, але мне хацелася большага. Мае родныя прывыклі, што па жыцці я максіма­лістка, таму да такога рашэння аднесліся спакойна. А вось сябры, калегі адгаворвалі. Але я не паслухала іх і паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь — у Інстытут дзяржаўнага кіравання на спецыяльнасць “Кіраванне і права”. Так як першую ВНУ скончыла з чырвоным дыпломам, мяне залічылі без экзаменаў. У той час я ўжо працавала эканамістам у лясгасе.

Чым запомнілася работа?

— Гэта быў неверагодна насычаны перыяд жыцця, пра які засталося шмат прыемных успамінаў. Мяне вельмі добразычліва сустрэў калектыў, многаму навучыў, дадаў упэўненасці ў сваіх сілах. Праз чатыры гады работы перайшла на новую пасаду — юрыста. І зноў з галавой — у работу. Яна была для мяне зусім незнаёмай. Я ў сваю чаргу была адкрытая для любой новай справы, ні на што не шкадавала сіл: узначальвала прафкам, пярвічную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Адным словам, было няпроста, але цікава. Жыццё біла крыніцай. З настальгіяй успамінаю той час.

Вучоба не перашкаджала рабоце?

— Усё можна сумяшчаць. Чалавек заўсёды знаходзіць час на тое, што яму сапраўды патрэбна. А я не толькі працавала, але і гадавала малое дзіця, таму ўсе пяць гадоў вучылася па індывідуальным графіку. Дыплом атрымала ў 2011 годзе.

Чаму вырашыла звольніцца з лясгаса?

— Вырашаючы адно няпростае пытанне па рабоце, давялося супрацоўнічаць з жанчынай-прадпрымальніцай, якая аказвала юрыдычныя паслугі. Гэта мяне вельмі захапіла, узнікла ідэя стварыць штосьці сваё. Таму ў 2012-ым вырашыла паспрабаваць здаць экзамен у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і атрымаць ліцэнзію на аказанне юрыдычных паслуг. Ён аказаўся складаным.  З першага разу здалі працэнтаў сорак, і я была ў іх ліку. Для мяне, правінцыйнага спецыяліста, гэта стала вялікай перамогай.

Першыя крокі ў новай справе былі няпростыя?

— Напэўна, самым складаным аказалася не паддацца на шматлікія адгаворкі знаёмых і калег. Многія мяне не разумелі і не пераставалі пытацца: “Навошта так рызыкаваць?”, “А ты зможаш?” і г.д. Але і тут праявіла настойлівасць і зусім не шкадую пра гэта. Хаця спачатку вельмі хвалявалася, у першую чаргу псіхалагічна — менавіта ад водзываў першых кліентаў залежыць твая далейшая рэпутацыя. Хто б ні адчыніў дзверы кабінета, кожнаму трэба дапамагчы вырашыць пытанне. А спадзявацца даводзіцца толькі на сябе — у Паставах такі від бізнесу не развіты.

Якія віды паслуг аказваеш?

— У асноўным дапамагаю ў вырашэнні юрыдычных пытанняў розным суб’ектам гаспадарання. Для мяне галоўнае, што за першыя паўгода я не расчаравалася ў сваёй новай справе. Наадварот, за гэты час у мяне цалкам змяніліся прафесійныя планы. Хачу стварыць фірму па аказанні паслуг у галіне бухгалтарскага ўліку. Гэта сёння вельмі папулярны від паслуг у буйных гарадах.

Колькі часу ў тваім жыцці займае работа?

— Працэнтаў 70. Нават калі я дома або ў дарозе, не магу не думаць пра работу. Для мяне яна не толькі спосаб заробку грошай, але і самае вялікае хобі. Напрыклад, калі мне хочацца пачытаць кнігу, то бяру не мастацкую, а спецыялізаваную літаратуру. Чым яшчэ займаюся ў вольны час? Люблю ўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях. З дзя­цінства нераўнадушная да матэматыкі, лагічных задач. Таму, напэўна, і пайшла ў юрысты: што ні справа, то загадка. І я атрымліваю вялікую асалоду ад вырашэння кожнай.

Зараз не ўзнікае жадання пераехаць у большы горад?

— Дабівацца поспеху, самарэалізоўвацца можна ўсюды, абы было жаданне. Як кажуць, майстар без работы не застанецца. Я ім сябе не лічу, але заўсёды да гэтага імкнуся.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 34

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 93