Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Не бойцеся ставіць мэты і дасягаць іх»

«Не бойцеся ставіць мэты і дасягаць іх»

Прывіваць любоў да спорту і актыўнага ладу жыцця — адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. А каб гэта стала магчымым, патрэбны не толькі спартыўныя аб’екты, але і энтузіязм людзей. Пра дасягненні, планы і будні мясцовых спартсменаў напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту карэспандэнт «ПК» гутарыць з генеральным дырэктарам дзяржаўнага аб’яднання «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Мікалаем Станіслававічам РАМЕЙКАМ.

— У мінулым годзе адбылася аптымізацыя сістэмы дзяржаўных ор­ганаў. Як яна закранула спартыўную сферу раёна?

— У выніку аптымізацыі на базе ранейшага аддзела фізкультуры, спорту і турызму сфарміравана новая структура — дзяржаўнае аб’яднанне «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна». Зараз мы знаходзімся ў непасрэдным падпарадкаванні аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, але ў той жа час з’яўляемся асобнай структурай з уласнай бухгалтэрыяй і інфраструктурай. Гэта стала магчымым дзякуючы намаганням былога начальніка аддзела Васілія Аляксеевіча Захарэвіча (цяпер ён выконвае абавязкі начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама). Дарэчы, наш раён ­адзіны ў рэспубліцы, дзе спартыўная галіна засталася самастойнай.

— Вы зусім нядаўна ўзначалілі аб’яднанне. Якія традыцыі маеце намер працягваць і ці варта чакаць новых спартыўных падзей?

— Да выканання абавязкаў генеральнага дырэктара аб’яднання я прыступіў 1 сакавіка. Але навічком сябе не лічу — у жніўні споўніцца роўна 30 гадоў з таго часу, як працую ў спартыўнай галіне Пастаўскага раёна. Адразу пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута два гады адпрацаваў трэнерам у спартыўнай школе, затым 11 гадоў быў яе дырэктарам. У розныя гады займаў пасады дырэктара фіз­культурна-спартыўнага клуба «Атлант» і начальніка аддзела фі­зічнай культуры, спорту і турызму, таму спартыўныя традыцыі раёна мне добра вядомыя, усе яны будуць працягнуты. Што тычыцца новых павеваў, то ў басейне, што ў 5-ым гарадку, плануем адкрыць секцыю па плаванні. Заняткі ў ёй будуць праходзіць пад кіраўніцтвам трэнера. Таксама хочам пабудаваць па вуліцы Юбілейнай стацыянарную хакейную пляцоўку, але пакуль на гэта няма фінансавання.

— Як ацэньваеце дзейнасць «кузні» маладых спартсменаў — дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы?

— Наша спартыўная школа спецыялізуецца на валейболе, у яе сценах вырасла ўжо не адно пакаленне. Многія з выхаванцаў, пасталеўшы, застаюцца жыць у Паставах. Для нас гэта важна, паколькі плануем, што ў нашым горадзе і ў далейшым будзе дарослая валейбольная каманда, якая паступова папаўняецца новымі перспектыўнымі ігракамі. Што да дзейнасці спартыўнай школы, то для таго каб атрымаць акрэдытацыю на права так называцца, нам пастаянна неабходна адпраўляць сваіх выхаванцаў у вучылішча алімпійскага рэзерву. У мінулым годзе мы накіравалі туды на вучобу двух чалавек — Міхаіла Дзеравянку і Аляксея Лабуця, а Павел Дзеравянка залічаны ў цэнтр алім­пійскай падрыхтоўкі. Лічу, што гэта добры вынік.

— Вылучыце, калі ласка, самыя знакавыя моманты года.

— Два гады запар наша каманда «Атлант-Д» займала лідзіруючую пазіцыю ў першынстве Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд першай лігі. Сёлета мы сталі сярэбранымі прызёрамі, саступіўшы толькі адно ачко камандзе-пераможцы. Але гэта таксама выдатны вынік, асабліва калі ўлічваць, што частка нашых ігракоў атрымалі траўмы, не ўдзельнічалі ў апошніх сустрэчах і некалькі нашых вядучых валейбалістаў. Нядрэнна сябе праявілі і выхаванцы спартыўнай школы — каманда юнакоў 1999—2000 гадоў нара­джэння заняла другое месца на абласной спартакіядзе, 2000—2001-га — на першынстве Віцебскай вобласці, 2002—2003-га — на першынстве Рэспублікі Беларусь. Зараз актыўна рыхтуемся да прафесійнага свята і пераходнага турніру па валейболе.

— Як у раёне арганізавана спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа?

— Штогод сумесна з усімі зацікаўленымі службамі мы праводзім вялікую колькасць фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў. Найбольш масава прахо­дзяць спартакіяды сярод школьнікаў, сельскіх Саветаў, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў горада, а таксама лёгкаатлетычныя кросы, «Беларуская лыжня», спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч». Цікавымі з’яўляюцца мерапрыемствы, прысвечаныя святам мік­рараёнаў горада, ну і вядома, галоўныя спартыўныя падзеі — раённы і абласны турыстычныя злёты.

— Ваша прафесійнае свята сёлета супала з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі. Які ўдзел у гэтай знакавай для ўсёй краіны падзеі прымаеце?

— Напярэдадні чэмпіянату займаліся прапагандай: усталёўвалі інфармацыйныя шчыты, расклейвалі банеры. Самастойна арганізавалі паездку на матч «Беларусь—Фінляндыя». Акрамя гэтага, унітарнае прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна» арандавала наш аўтобус для паездкі на гульню «Беларусь—Казахстан». Думаю, пастаўчане атрымалі сапраўднае задавальненне і ад гульні, і ад выніку сустрэчы (наша зборная перамагла з лікам 4:1). У нядзелю едзем на матч «Фінляндыя—ЗША». Разлічваем атрымаць зарад эмоцый, прасякнуцца духам хакейнай бітвы.

— Вашы пажаданні калегам напярэдадні прафесійнага свята?

— Хачу пажадаць усім здароўя, дабрабыту ў сем’­ях, творчых падыходаў да работы, невычэрпнай энергіі і аптымізму. Не бойцеся ставіць мэты і дасягаць іх, няхай у вас усё атрымліваецца!

Гутарыла Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 53

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 50

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 48

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 46

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 60

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 79

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 76