Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Рыхтуем яркае і дынамічнае свята”

“Рыхтуем яркае і дынамічнае свята”

Роўна месяц застаецца да адкрыцця XVII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які пройдзе 14 і 15 чэрвеня. Зараз ідзе актыўная работа па яго падрыхтоўцы. Якім бу­дзе сёлетняе музычнае свята? Чым парадуе пастаўчан і гасцей горада? Пра гэта карэспандэнт “ПК” Алена Шапавалава гутарыць з намеснікам старшыні райвыканкама Ю. М. КІСЯЛЁВЫМ.

—  Юрый Мікалаевіч, пры ўсёй традыцыйнасці галоўных фестывальных мерапрыемстваў кожны музычны форум на Пастаўшчыне атрымліваецца асаблівым, у чымсьці непадобным на іншыя. Сёлетні не стане выключэннем?

— Безумоўна. Больш за тое, яго канцэпцыя даволі істотна зменіцца. Асаблівасць сёлетняга фестывалю ў тым, што ён супадае з 605-годдзем Пастаў. Таму разам з уласна фестывальнымі мерапрыемствамі адбу­дзецца шэраг іншых, прысвечаных Дню горада. Яны пройдуць у пятніцу, 13 чэрвеня. У святочнай праграме літаратурна-музычная гасцёўня, у якой прымуць удзел мясцовыя паэты і пісьменнікі — члены літаратурнага аб’яднання “Світанак” — і вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі, звязаныя з Пастаўшчынай. Таксама адкрыецца фотавыстава, прысвечаная роднаму гораду і краю. Яе экспазіцыя будзе разнапланавай.

Заезд замежных гасцей і творчых калектываў і афіцыйнае адкрыццё свята запланаваны на суботу. У гэты дзень пройдзе прэс-канферэнцыя, на якой мы пазнаёмім гасцей з гісторыяй фестывалю і прэзентуем ім відэа­фільм пра Пастаўшчыну і нашы традыцыі, у тым ліку культурныя. Пасля ў раённым Доме культуры пачнецца конкурс “Хто каго?”. Адначасова з ім на плошчы Леніна вялікі двухгадзінны канцэрт дадуць народныя калектывы Пастаўшчыны. Затым з вялікім канцэртам выступяць дзіцячыя калектывы. Для ўдзелу ў ім мы запрашаем і нашых суседзяў з Глыбокага, Міёр, Браслава. Побач з галоўнай фестывальнай сцэнай на цэнтральнай плошчы горада будуць “працаваць” сельскія падворкі, дзе прэзентуюць сябе ўсе 10 сельсаветаў раёна. Конкурс сярод сель­скіх падворкаў упершыню праводзіўся летась і па водгуках вельмі спадабаўся гледачам. Таму мы вырашылі зноў уключыць яго ў фестывальную праграму. А паколькі гэты год праходзіць пад знакам гасціннасці, будзем дэманстраваць гасціннасць не толькі гара­джан, але і жыхароў сяла.

— Многіх пастаўчан цікавіць пытанне, ці захаваюцца ў абноўленай фестывальнай праграме іншыя любімыя гледачом мерапрыемствы?

— Захаваюцца абсалютна ўсе. У самы насычаны фестывальны дзень — суботу — аматары класічнай музыкі змогуць атрымаць задавальненне ад канцэрта “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб”, які традыцыйна ладзіцца на прыступках усходняга фасада палаца Тызенгаўзаў. Сёлета ён абяцае быць яшчэ больш цікавым — стане лагічным працягам тэатралізаванага прадстаўлення з нагоды ўрачыстага адкрыцця філіяла раённага края­знаўчага музея ў падвалах палаца, у якім прымуць удзел персанажы з роду Тызенгаўзаў. Работа па рамонце, рэканструкцыі падвальных памяшканняў і стварэнні ў іх музея вялася шмат гадоў, і нарэшце мы можам паказаць пастаўчанам і гасцям горада вынік сваёй працы.

Вечарам, пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця фестывалю, на плошчы Леніна адбудуцца “Пастаўскі баль”, маляўнічы феерверк і дыскатэка для моладзі. Раніцай у нядзелю ў пастаўскім касцёле пройдзе канцэрт арганнай музыкі. А бліжэй да апоўдня ўсе ўдзельнікі музычнага форуму накіруюцца з плошчы ў гарадскі парк на цырымонію яго закрыцця.

Нягледзячы на тое, што сёлета непасрэдна фестывальныя мерапрыемствы зоймуць усяго два дні, думаю, гледачы атрымаюць ад іх нават больш эмоцый, чым у папярэднія гады, бо ўсё павінна быць ярка, дынамічна і маляўніча. Над гэтым працуе галоўны пастаноўшчык свята — рэжысёр раённага Дома культуры Алена Слядзеўская, якой дапамагаюць спецыялісты абласнога метадычнага цэнтра.

— Відовішчнасць фестывалю залежыць у тым ліку і ад гасцей, якія на яго прыязджаюць. Каго чакаем гэтым летам?

— На сёлетні фестываль запрошаны афіцыйныя дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў Пастаў. Гэта чатыры літоўскія гарады — Рокішкіс, Швянчоніс, Купішкіс і Шырвінтас, два польскія — Семятычы і Вейхерова, латвійскі Рэзэкне і эстонскі Йыхве. Таксама павінны прыбыць дэлегацыі з расійскіх гарадоў Курск і Пушкіна і ўкраінскага Харкава. Частка з іх прыедзе разам з музычнымі калектывамі. Ужо пацвердзіў свой удзел у нашым фестывалі дзяржаўны ансамбль песні і танца “Аджарыя” з Грузіі, які летась быў удзельнікам “Славянскага базару ў Віцебску”. Пасля працяглай паўзы збіраюцца прыехаць калектывы з Малдовы і Венесуэлы, пад пытаннем Узбекістан. Акрамя пералічаных вышэй краін, мы адправілі запрашэнні ў Францыю, Турцыю, Славакію, Казахстан і Азербай­джан. Магчыма, і адтуль яшчэ будуць пасланцы. Што датычыць беларускіх калектываў, яны з’едуцца да нас з усіх абласцей, прычым дастаткова высокага прафесійнага ўзроўню.

— Гаворачы пра фестывальныя традыцыі, мы не закранулі адну, якая склалася зусім нядаўна, — маю на ўвазе пленэр каменяцёсаў. Ці адбудзецца ён сёлета?

— Так, два гады запар гэты пленэр праходзіў напярэдадні музычнага форуму, але меў непасрэднае дачыненне да яго. На базе прыватнага прадпрыемства “ПостКамень” студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў рыхтавалі да фестывалю свае работы, якія дарылі гораду. Мяркуем правесці пленэр і сёлета. Кіраўніцтвам раёна ўжо адпраўлена заяўка ў акадэмію мастацтваў, цяпер чакаем адказу адтуль. Калі не будзе праблем з часам здачы студэнтамі экзаменаў і залікаў, да нас прыедзе група каменяцёсаў, каб упрыгожыць Паставы сваімі скульптурнымі кампазіцыямі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 37

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 42

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 53

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 45

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 43

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72