Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

24 красавіка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча прайшоў рэгіянальны паўфінал абласнога агляду-конкурсу “Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны-2014”. Права ўдзельнічаць у ім заваявалі пераможцы раённых этапаў з сямі заходніх рэгіёнаў Прыдзвінскага краю. 

Вітаючы ўдзельнікаў паўфіналу, журы, групы падтрымкі і гледачоў, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёў адзначыў, што пастаўчане ганарацца тым, што менавіта ў нас праходзіць такое захапляльнае мерапрыемства. Абласны конкурс займае асаблівае месца, бо прапагандуе і ўслаўляе моцныя, дружныя, таленавітыя мнагадзетныя сем’і, духоўна-маральныя каштоўнасці, якія пануюць у іх. Адметна і тое, што гэта сустрэча праходзіць у светлыя, святочныя дні. Зусім нядаўна хрысціянскі свет шырока адзначаў Вялік­дзень. Прамоўца пажадаў усім любові, дабрабыту, здароўя, шчасця, а канкурсантам яшчэ і ўдачы, раскрыцця сваіх лепшых якасцей і талентаў.

Усё гэта ацэньвала аўтарытэтнае журы ў складзе дырэктара Віцебскай абласной філармоніі Алены Міхайлаўны Падаляк (старшыня), начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Веры Мікалаеўны Астапенка (намеснік старшыні журы), намесніка старшыні Пастаўскага райвыканкама Юрыя Мікалаевіча Кісялёва, галоўнага спецыяліста Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Вольгі Мікалаеўны Храмовіч, вядучага метадыста абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алены Дзмітрыеўны Чарных.

Перад журы стаяла няпростая задача: вызначыць тры сям’і, якія разам з пераможцамі яшчэ двух паўфіналаў (яны пройдуць у іншых рэгіёнах вобласці) прымуць удзел у заключным этапе і будуць змагацца за прызавыя месцы і званне “Лепшая мнага­дзетная сям’я Віцебшчыны-2014”. У Паставах такое імкненне прадэманстравалі практычна ўсе сем паўфіналістаў.

Браслаўскі раён  прадстаўляла самая шматлікая сям’я Алехна: мама — Наталля Антонаўна, сацыяльны педагог Відзаўскага прафтэхкаледжа, бацька  — Уладзіслаў Канстанцінавіч, вадзіцель аўтамашыны хуткай дапамогі  мясцовай участковай бальніцы і пяцёра іх дзяцей.

З Верхнядзвінскага раёна з трыма дзецьмі-школьнікамі прыехалі аператар машыннага даення Раіса Алегаўна і механізатар Эдуард Міхайлавіч Курылёнкі, якія працуюць у сельгас­прадпрыемстве “Леанішына”. З Глыбоцкага раёна — кладаўшчык прафліцэя Наталія Анатоль­еўна і майстар СПМК-26 Аляксандр Рыгоравіч Карніловічы і трое іх дзяцей.

Загадчыца канцылярыі райвыканкама Аксана Мікалаеўна, супрацоўнік узвода міліцыі аддзела Дэпартамента аховы МУС Валерый Уладзіміравіч Мандрукі  і іх двое сыноў і дачушка абаранялі гонар Докшыцкага раёна.

Міёршчыну прадстаўляла сям’я Байчук: повар  Чапукоўскай школы-сада Ала Іосіфаўна, механізатар УП ЖКГ Алег Аляксеевіч і трое іх сыноў.

Дружнай камандай з вялікай групай падтрымкі выглядала сям’я Врублеўскіх з Пастаў: медрэгістратар цэнтральнай райбальніцы Таццяна Іванаўна, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела ўнутраных спраў Вячаслаў Людвігавіч і іх сыны-школьнікі Уладзіслаў, Віктар і Віталій.

За Наваполацк выступалі дырэктар прыватнага прадпрыемства “Рам Де­ко” Таццяна Уладзіміраўна, мастак адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан” Аляксандр Анатольевіч Ніканчукі і  трое іх дзяцей.

Конкурсная праграма пачалася з выставы “Нашы ручкі залатыя”, якая была разгорнута ў фае Дома культуры. Экспанаты каманд сведчылі пра захапленні,  творчыя, кулінарныя і іншыя здольнасці сем’яў.  Паказ суправаджаўся цікавымі расказамі, міні-прадстаўленнямі, дэгустацыяй. Кожная выстава атрымалася па-свойму арыгінальнай, маляўніча аформленай. Найлепшай журы прызнала выставу работ, якую прэзентавала сям’я Байчук.

Найбольш працяглым па часе і змястоўным атрымаўся конкурс “Радавод”. Дарослыя і дзеці расказалі пра свае карані і продкаў, захапленні, дасягненні і традыцыі, сямейнае і працоўнае жыццё, выхаванне. Пры гэтым выкарыстоў­валі розныя сцэнічныя жанры. Перамагла ў конкурсе  “Радавод” сям’я Мандрук.

“Мая краіна — мая сям’я” — пад такой назвай праходзіў трэці конкурс. Ён вызначаўся патрыятычнай накіраванасцю, цеплынёй, любоўю да родных мясцін, нашай сінявокай Беларусі. Усе канкурсанты сцвяр­джалі, што сапраўднае, вялікае шча­сце нара­джаецца і жы­ве ў мна­га­дзетных сем’ях. Чым іх будзе больш — дружных, згуртаваных, са здаровым ладам жыцця,  — тым мацнейшай будзе кра­і­­на.  Найбольш пераканаўча і эма­цыянальна данесла гэта да гледачоў і членаў журы  ­сям’я Курылёнак, якая і стала пераможцай заключнага конкурсу.

У перапынку, пакуль журы падводзіла канчатковыя вынікі, на сцэне выступілі гаспадары — удзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры. За непрацяглы час яны здолелі паказаць насычаную праграму, якая выклікала ў прысутных захапленне і шчырыя апладысменты.

Апладысментамі ўдзель­нікі конкурсу і гледачы віталі і старшыню журы, дырэктара Віцебскай абласной філармоніі А. М. Падаляк. Яна шчыра падзякавала канкурсантам за іх творчасць, трывалыя сем’і, талент і гаспадарлівасць, паведаміла, што журы было адзінадушным і замест трох  выбрала чатыры сям’і, якія трапілі ў фінал. Гэта сем’і Врублеўскіх, Карніловіч, Алехна і Ніканчук. Ім былі ўручаны спецыяльныя дыпломы пераможцаў. А каштоўныя падарункі і кветкі атрымалі ўсе канкурсанты.

Фінал абласнога агляду-конкурсу “Лепшая мнага­дзетная сям’я Віцебшчыны-2014” пройдзе ў паўночнай сталіцы Беларусі 23 мая. Усім яго ўдзельнікам, а найбольш нашым землякам — сям’і Врублеўскіх — хочацца пажадаць поспехаў.


Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

Чым большая сям’я, тым большае шчасце (+фота)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38