Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шпітальныя сустрэчы

Шпітальныя сустрэчы

У бальнічных палатах радасці мала, пераважаюць боль і трывога. Але Руфін Ксаверавіч Пурлан адчуваў, што дзякуючы медыкам ідзе на папраўку, і гэта давала надзею. А калі да яго падсялілі новага суседа, здзіўленню і радасці не было межаў:

— Шчыт? Юзаф! — пазнаў праз дзесяцігоддзі. — Як жа мы з табой пастарэлі! А памятаеш, якімі былі ў сорак пятым?

Іосіф Андрэевіч Шчыт  нават разгубіўся ад такой нечаканай сустрэчы і, вядома ж, таксама ўзрадаваўся: будзе што ўспомніць, пра што пагаварыць.

Іх, як і сотні іншых землякоў, прызвалі ў дзеючую армію летам 1944-га, калі Беларусь была вызвалена ад фашысцкіх акупантаў. Франтавыя дарогі разышліся, але напрыканцы вайны сустрэча ўсё ж адбылася — абодва далечвалі раненні ў шпіталі ў польскім Быдгошчы. Сустрэлі там і яшчэ некалькі сваіх землякоў. І вось другая сустрэча, амаль праз сем дзеся­цігоддзяў.

— Хоць і жывём у адным раёне, але да гэтага не бачыліся, — расказвалі ветэраны. — Толькі ў вашай газеце чыталі адзін пра другога і бачылі здымкі. І вось трэба ж было сустрэцца ў бальніцы. Для нас гэта, не раўнуючы, як падарунак лёсу.

Руфін Ксаверавіч і ў папярэднія гады лажыўся ў бальніцу “падрамантавацца”. А вось Іосіф Андрэевіч лічыў так: колькі адмерана Усявышнім, столькі і пражыву. І калі здароўе дало збой, суседзі выклікалі з Лынтуп хуткую дапамогу, наадрэз адмовіўся ехаць у бальніцу. “Сабраўся паміраць, — узгадвае зараз з усмешкай. — Але мне не далі гэтага зрабіць”.

На наступны дзень да ветэрана прыехалі сын з нявесткай, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто і дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва Д. І. Пякарская і ўгаварылі-такі зга­дзіцца на лячэнне. Зноў прыйшла машына хуткай дапамогі і адвезла ў цэнтральную раённую бальніцу.

Як высветлілася, дапамагчы магло толькі аператыўнае ўмяшальніцтва. А пацыенту — 93, і найбольш верагодна, што аперацыя скончыцца драматычна. І без яе зыход прадвызначаны. Выбіраць не прыхо­дзілася. Родныя далі згоду на аперацыю, дзядулю, хоць і з цяжкасцю, угаварылі легчы пад скальпель, урачы ўзялі на сябе адказнасць.

На шчасце, ветэран вытрымаў аперацыю, а пасля яе бездакорна выконваў усе назначэнні і рэкамендацыі медыкаў. Зараз ён ужо на нагах, нават лесвічныя пралёты адольвае.

Калі я рыхтавала гэты матэрыял, у рэдакцыю завіталі Віктар і Ядвіга Шчыты (сын і нявестка Іосіфа Андрэевіча), каб праз газету падзякаваць усім, хто прычыніўся да лёсу іх бацькі.

— Урачы ўзялі на сябе вялікую адказнасць і вельмі рызыкавалі, — гаварылі яны. — Мы бязмежна ўдзячны хірургам Аляксандру Сцяпанавічу Губрэславу, Уладзіміру Аляксеевічу Шчалкуну, якія рабілі аперацыю, анестэзі­ёлагу Юрыю Леанідавічу Лагвіненку, усім, хто мае дачыненне да лячэння і выходжвання нашага таты. Вось дзе сапраўдная ўвага да ветэрана! А які клопат праявілі Пётр Леанідавіч Курто і Дзіяна Іванаўна Пякарская! Вось і зараз паведамілі, што назначылі для таты сацыяльнага работніка. Ён жа ні да нас, ні да дачкі, якая таксама жыве ў Літве, пераяз­джаць не жадае.

А мне хочацца сказаць пра саміх Ядвігу Казіміраўну і Віктара Іосіфавіча. Такіх людзей яшчэ трэба пашукаць. Яны жывуць за 180 кіламетраў ад Пастаў, у літоўскім Зарасаі. Нягле­дзячы на немалую адлегласць і граніцу, да бацькі наведваліся часта, ва ўсім дапамагалі. А калі захварэў, увогуле перабраліся ў яго дом у Пешкаўцах і штодня адведваюць хворага. Кармілі, пераварочвалі, садзілі. Адным словам, выходжвалі пасля аперацыі.

Ну як было пры такім клопаце не стаць на ногі? Іосіф Андрэеевіч акрыяў і ўжо рвецца дамоў. Праўда, 93-ці дзень нараджэння (15 красавіка) яму давялося сустракаць у бальніцы. Зноў побач былі сын з нявесткай, якія, хутчэй за ўсё, надоўга застануцца пры бацьку і пасля яго вяртання ў вёску. А вось Руфін Ксаверавіч Пурлан  (да слова, таксама доўгажыхар, сёлета споўнілася 90) ужо выпі­саўся і паехаў у свае Норкавічы.

— Мы столькі нагледзеліся ў вайну на смерць, што зараз яна, напэўна, баіцца да нас падступіцца, — разважалі ветэраны.

І няхай баіцца і надалей, бо гэтыя людзі, прайшоўшыя пекла вайны, як ніхто іншы, заслужылі і доўгага веку, і шчырага клопату, і бясконцай павагі.

Фаіна КАСАТКІНА. Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 28

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 34

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 38

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 50

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 41

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 33

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 69