Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прырасла “Сасноўка” соснамі

Прырасла “Сасноўка” соснамі

Больш за 12 тысяч ямак мячамі Колесава падрыхтавалі за лічаныя гадзіны работнікі Пастаўскага і Лынтупскага лясніцтваў

З 5 па 12 красавіка на Пастаўшчыне, як і ва ўсёй краіне, прайшоў “Тыдзень лесу-2014”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разам з работнікамі лясной гаспадаркі ў добраахвотнай акцыі пад дэвізам “Пасадзі дрэва на мірнай зямлі”  ўдзельнічалі вучні СШ №4, Лынтупскай, Камайскай, Гуцкай, Старадворскай і іншых школ. А найбольш масавы “дэсант” з ліку васьмі- і дзевяцікласнікаў СШ №1 “высадзіўся” ў суботу ва ўрочышчы “Сасноўка”.

У свой час тут быў  пясчаны кар’ер, якім карысталіся філіял “ДРБУ-132”, ДЭУ-33, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, АБП “Рассвет Пастаўскі”, УП ЖКГ і іншыя арганізацыі. Пасля яго выпрацоўкі засталася пустэча плошчай больш за тры гектары. З цягам часу несумленныя грамадзяне пачалі звозіць сюды смецце. Тэрыторыя паступова ператваралася ў несанкцыянаваную звалку. Па ініцыятыве кіраўніцтва лясгаса, якую падтрымаў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, сіламі распрацоўшчыкаў кар’ера былі праведзены яго рэкультывацыя і ачыстка ад смецця. На гэтым месцы вырашылі пасадзіць лес. Глебу загадзя падрыхтаваў механізатар  Віталій Лысёнак, а ў суботу —  у апошні дзень рэспубліканскай акцыі — тут дружна закіпела работа.

Больш за 70 вучняў і педагогаў СШ №1 (яшчэ 25 школьнікаў былі накіраваны ў Груздаўскае лясніцтва)  у “Сасноўцы” віталі дырэктар лясгаса Уладзімір Місачэнка, галоўны ляснічы Валерый Гарбуль, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Іванькоў, ляснічы Пастаўскага лясніцтва Альберт Туронак, спецыялісты лясной гаспадаркі. Потым яны разам з дзець­мі садзілі лес.

На першым этапе школь­нікаў падзялілі на дзве групы (адна займалася ўборкай лесу), а затым юныя памочнікі працавалі разам. Арганізатары акцыі паклапаціліся пра тое, каб не было ніякіх затрымак у рабоце. Перад яе пачаткам майстар лесу Павел Казаровец і інжынер па якасці Іван Андрушкевіч правялі інструктажы, расказалі пра правілы пасадкі саджанцаў. Праца рабят аблегчылася дзякуючы таму, што наперадзе іх з галоўным  інвентаром для пасадкі лесу  — мячамі Колесава — ішлі работнікі Пастаўскага і Лынтупскага лясніцтваў. Імі было зроблена больш за 12000 ямак. Столькі саджанцаў сасны з уласнага лясгасаўскага гадавальніка і  пасадзілі школьнікі.

— Раней вучні ў асноўным займаліся ачысткай лесу ад смецця, — расказвала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 Марына Будзько. — Сёлета з задавальненнем прынялі запрашэнне кіраўніцтва лясгаса прыняць удзел у пасадцы лесу. Мабыць, сёння яшчэ не кожны ўсведамляе важнасці  гэтай работы. Але пераканана, што з цягам часу ўдзельнікі культурна-экалагічнай акцыі, наведваючы “Сасноўку”,  будуць з гонарам гаварыць, што тут растуць пасаджаныя імі дрэўцы.

— Лес з’яўляецца адзіным аднаўленчым у краіне рэсурсам, — адзначыў дырэктар лясгаса Ула­дзімір Місачэнка. — Памятаючы пра гэта, штогод вядзецца вялікая работа па аднаўленні лясных угоддзяў. Вось і ў нашым лясгасе сёлетняй вясной са­джанцы сасны, елкі, ліпы, ясеня будуць пасаджаны на 120 гектарах. Што датычыць “Тыдня лесу”, то гэта акцыя добраахвотная. Мы вельмі задаволены тым, што маем столькі юных памочнікаў. Гэта дзякуючы і ім работа па пасадцы лесу на Пастаўшчыне будзе завершана да 20 красавіка.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 24

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 29

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 31

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 38

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 36

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 66

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 29

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 58