Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хаджэнне па пакутах

Хаджэнне па пакутах

Месяц таму пастаўчанін Рыгор Іванавіч Леснікаў адсвяткаваў сваё 75-годдзе. Гэтага чалавека добра ведаюць у коле педагогаў раёна і сотні былых вучняў — дзесяць гадоў з’яўляўся дырэктарам Сяргеевіцкай школы, выкладаў фізіку і матэматыку ва ўсіх гарадскіх школах, працаваў у Лынтупскай, Лучайскай, Андронаўскай і іншых. Дае падмену настаўнікам у гарадскіх школах і цяпер. Але толькі самым блізкім людзям вядома, колькі пакут выпала на яго долю ў самым пачатку жыццёвага шляху, з якой жорсткасцю абрынулася Вялікая Айчынная вайна на тады яшчэ зусім маленькага хлопчыка.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Горкі Суражскага раёна, што за 20 кіламетраў ад Віцебска, у мнагадзетнай сям’і. Фашысты, акупіраваўшы раён, аблюбавалі ў Горках дом Леснікавых, выгналі з яго гаспадароў і размясцілі свой штаб. Бацькі з маленькімі дзецьмі сталі туліцца ў зямлянцы, якую выкапалі за хлявом.

— Аднойчы немец выкінуў праз акно суседскаму хлопчыку “цацку” — ружовую пластмасавую каробачку. Але я перахапіў яе. За што ледзь не атрымаў кулю ў лоб, — успамінае Рыгор Іванавіч. — Яна прасвісцела ля маёй галавы. І каб на стрэл не выскачыў мой дзядзька, які ведаў нямецкую мову, і не заступіўся за мяне перад немцам, невядома, чым бы ўсё скончылася.

“Знаёмства” з акупантамі працягвалася. Праз Суражскі раён праходзіў магутны рубеж пад назвай “Пантэра”, які стварыла нямецкае камандаванне. За 15—20 кіламетраў на ўсход ад Віцебска і на ўскраінах горада з трох бакоў былі мінныя палі, драцяныя загароды, бетанаваныя агнявыя кропкі. Але перш чым стварыць “Пантэру”, немцы ачысцілі тэрыторыю ад насельніцтва. Спачатку сагналі ўсіх у лагер “Пяты полк” у Віцебску, затым на чыгуначнай станцыі пагрузілі ў таварныя паязды і павезлі ў рабства.

У лагеры ў Латвіі сям’ю Леснікавых разлучылі: маці з дзвюма дочкамі і іншымі нявольніцамі змясцілі ў адным бараку, бацьку з сынам — у другім.

— У дарозе я моцна захварэў, — успамінае былы малалетні вязень. — Таму мяне з татам адправілі ў ізалятар для ваеннапалонных. Іх там не лячылі і не кармілі. Ізалявалі, каб не разносілі заразу. Дажывалі апошнія дні. Трупы складвалі ля дзвярэй, а раніцой выносілі.

Такая доля чакала і Леснікавых. Бацька разумеў гэта і ўвесь час стаяў ля дзвярэй, просячы ў ахоўнікаў паратунку. Але нямецкай мовы ён не ведаў. Хто мог зразумець і паспагадаць вязню? І ўсё ж надарыўся выпадак. Іван заўважыў, што ў аднаго ахоўніка адарвалася падэшва бота, і паказаў, што можа прыбіць яе (ён валодаў шавецкім майстэрствам і заўсёды насіў у галянішчы бота малаточак). Паразумеліся. Эсэсавец перадаў праз дрот вязню парваны бот і неўзабаве атрымаў яго назад адрамантаваным. Калі закончыўся час яго каравула, прывёў у барак каменданта і перакладчыка, каб зразумець, што трэба гэтаму чалавеку. “У ізалятары памірае мой сын, а дзве дачушкі і жонка — у другім бараку. Дазвольце нам аб’яднацца, каб памерці разам”, — прасіў вязень.

Камендант задаволіў просьбу. У лагеры сям’ю не пакінулі, а пасадзілі ў эшалон, які накіроў­ваўся ў Польшчу. Частку людзей там узялі на працу памешчыкі. Астатніх рассартавалі: слабейшых — у крэматорый, мацнейшых павезлі далей. Леснікавы ўцалелі. Магчыма, таму, што бацька насіў бараду да пояса і немцы, напэўна, прымалі яго за бацюшку.

Чарговы канцлагер, у які трапі­ла сям’я, — Дахау. Вязняў накіравалі на работу на завод. Усіх дзяцей забралі ў бацькоў і пагналі пад суправаджэннем аўчарак. Ніхто не тлумачыў, куды і навошта. Можа, на смерць? І лагер захлынаўся галашэннямі маці.

— Дзе мы былі тры месяцы і што з намі рабілі, я не памятаю, — гаворыць Р. І. Леснікаў. — Хутчэй за ўсё, у нас бралі кроў. Як стала вядома пазней, умяшаўся міжнародны Чырвоны Крыж, і дзяцей вярнулі бацькам, якія знаходзіліся ўжо ў Гановеры.

Рыгорка ўжо не мог  хадзіць. Бацькі працавалі на заводзе, а хлопчыка выносілі да цагельнага склада, клалі ля агароджы на зямлю, і ён цэлымі днямі ляжаў там. Жудасна схуднелы, у лахманах, з бясконцай дызентэрыяй. Ад смерці дзіця выратаваў рускі доктар, якому было дадзена права свабоднага перамяшчэння па лагерах. Побач размяшчаліся яшчэ тры лагеры — рускіх ваеннапалонных, французскіх і англійскіх і лагер для маладых дзяўчат-славянак. Доктар забіраў нямецкія таблеткі, а замест іх даваў хвораму сваё лякарства. Бацькі і іншыя вязні (Рыгорка быў самым маленькім у бараку, і яго ўсе шкадавалі) прыносілі такую-сякую ежу. Сярод немцаў таксама былі спагадныя. Але як яны маглі дапамагчы вязням, калі за гэта гразіла смяротная кара? Таму ішлі на хітрасць — непрыметна кідалі рэшткі ежы ў скрынкі для смецця, а вязні падбіралі іх. Рыгорка пакрысе стаў папраўляцца.

Голад даймаў усіх. Аднойчы вязні, якія працавалі на расчыстцы кандытарскай фабрыкі, прынеслі ў лагер за пазухай і ў кішэнях салодкай зямлі. Змайстравалі сіта, награвалі ў ім на вогнішчы зямлю, і з яе сцякаў у ёмкасць і застываў цукар. Па кавалачку раздавалі ўсім. Назаўтра Рыгорка з сястрой пайшлі шукаць тое “салодкае” месца. Знайшлі, але не змаглі набраць зямлі, бо заўважыў вартаўнік і адпудзіў стрэлам. Са страху забіліся ў ямку. Немец падышоў, паказаў жэстам, каб вярталіся ў лагер і… даў кожнаму пачак пячэння. Колькі радасці было!

Дзень напярэдадні вызвалення запомніўся назаўжды. Здавалася, усё неба закрылі самалёты, яно было ад іх ажно чорнае. Паўсюль ірваліся бомбы, наўкол палаў агонь. Вязні кінуліся ў траншэі. А ў бараку, які ўжо гарэў, засталася любімая Рыгоркава цацка — тая самая ружовая каробачка, з-за якой ледзь не загінуў. Хлопчык пабег назад, па цацку. Ну і перапала ж яму за гэта ад маці! Цацка згарэла, дзіця ўцалела. А частка нявольнікаў загінула пад бамбёжкай.

Урэзалася ў дзіцячую памяць і наступная карціна. Калі вязні атрымалі волю, чалавек 50 іх пагналіся за начальнікам лагера, украінцам па нацыянальнасці. Раз’юшаныя, з нажамі і камянямі, каб не проста забіць, а памучыць і такім чынам адпомсціць за свае пакуты. Напэўна, разарвалі б на кавалачкі. Як загнаны звер, ён нават праз калючы дрот пераскочыў. Кінуўся да амерыканцаў, цалаваў ім ногі. Амерыканцы засцераглі ад самасуду, а ўчарашнія вязні ад лютай злосці грызлі зубамі зямлю. Такой непамернай была іх нянавісць да мучыцеля.

Калі Рыгору Іванавічу  спатрэ­біліся сведкі таго, што з’яўляўся малалетнім вязнем канцлагера, ён адшукаў сваю зямлячку, якая адначасова з ім знаходзілася ў лагеры ў Латвіі.

— Ты выжыў?! — непадробным было яе здзіўленне. — У гэта цяжка паверыць.

— Напэўна, Бог засцярог мяне ад смерці, — разважае былы вязень. — Я рос нехрышчоны, і толькі ў канцлагеры пахрысцілі. І, як расказвалі бацькі, гэты абрад здзейсніла асоба вышэйшай іерархіі.

У гарніле вайны ўцалела амаль уся сям’я Леснікавых, за выключэннем дачушкі, якая памерла яшчэ ў віцебскім лагеры. Пасля Перамогі на агітацыю англічан і амерыканцаў не паддаліся і вырашылі вярнуцца на Ра­дзіму. А тут таксама чакалі выпрабаванні.

— Пасляваенныя гады былі вельмі цяжкімі, — успамінаў Рыгор Іванавіч. — Усё разбурана, зруйнавана. Ні грошай, ні ­адзення, ні ежы. Нагараваліся моцна, але ў рэшце рэшт і я, і дзве мае сястры атрымалі адукацыю, знайшлі сваё прызванне, стварылі сем’і.

У яго з жонкай Ірынай Пятроўнай дзяцей двое. Сын Алег з чырвоным дыпломам закончыў медінстытут, хірург вышэйшай катэгорыі, зараз працуе намеснікам галоўнага ўрача ў Слуцку. Сёлета заканчвае Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. А яго сын Мікіта, пачынаючы з 8 класа, неаднойчы выходзіў пераможцам міжнародных і сусветных алім­піяд па праграмаванні. Меў права выбару вучыцца ў некалькіх замежных ВНУ, але аддаў перавагу беларускай. Зараз вядучы праграміст адной з мінскіх фірм. У адказ на віншаванні родных нярэдка з гордасцю заўважаў: “У мяне матэматычныя гены дзядулі Рыгора”. А другі ўнук, Аляксандр, прыязджаючы з Англіі ў госці і наслухаўшыся расказаў пра ваеннае ліхалецце, прасіў Ірыну Пятроўну: “Ніколі не сварыся на дзядулю. Яму ж так цяжка было малому”. Дачку Ірыну, дарэчы, былога юнкора нашай газеты і студэнтку факультэта журналістыкі Бел­дзяржунівер­сітэта, лёс закінуў ажно ў Англію, дзе яна жыве з сям’ёй ужо 22 гады. Займаецца не журналістыкай, а экало­гіяй, мае доктарскую ступень. Леснікавы неаднойчы гасцявалі ў дачкі ў Лондане, захапляліся прыгажосцю і ўзроўнем жыцця. Але сэрцам усё роўна рваліся ў родныя Паставы.

Зараз, калі Беларусь рыхтуецца да 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, успаміны ўсё часцей вяртаюць тых, хто зведаў жахі Вялікай Айчыннай, у той далёкі жорсткі час. І фраза “Толькі б не было вайны”, над якой асобныя “свядомыя” нават ёрнічаюць, для былога малалетняга вязня фашысцкіх канцлагераў Рыгора Іванавіча Леснікава не пусты гук, а самае галоўнае жаданне.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38