Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Хочацца гармоніі з сабой і светам”

“Хочацца гармоніі з сабой і светам”

Дырэктара раённага Дома культуры Алу Баляславаўну Чарнюк ведае ў твар ці не кожны пастаўчанін. І толькі нямногім вядома, што пры ўсёй публічнасці сваёй работы ў душы яна з’яўляецца зусім непублічным чалавекам — у чымсьці закрытым, супярэчлівым, неспакойным. Але, несумненна, глыбокім і цікавым. Думаецца, гэта інтэрв’ю дапаможа чытачам крыху “прыадкрыць” для сябе знаёмую ім асобу.

— Ала Баляславаўна, раскажыце, калі ласка, якія шляхі-дарогі прывялі Вас у культуру?

— Іх трэба шукаць глыбока ў школе, бо я заўсёды з’яўлялася актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці. Вучылася спачатку ў Мягунскай васьмігодцы, а 9 і 10 класы заканчвала ў Камаях. Аднойчы маленькай дзяўчынкай у газеце “Звязда” ўбачыла артыкул пра тое, што ў Мінску адкрыўся Інстытут культуры. Гэта быў 1975 год, і я добра памятаю той момант. Напэўна, вока зачапілася за тое, чаго хацелася ўнутры, яшчэ неўсвядомлена. З таго часу пытанне, куды пайсці вучыцца, для мяне было вырашана. Пасля школы з лёгкасцю паступіла на факультэт культасветработы, аддзяленне арганізацыі і методыкі культурна-масавай работы.

— Не расчараваліся ў сваім выбары ў працэсе вучобы?

— Ніколькі! Мне вельмі падабалася там вучыцца. Прыехаць з вёскі ў творчую абстаноўку, адчуць тое, чаго табе так не хапала… Пра якое расчараванне можна гаварыць?! У нас былі цудоўныя выкладчыкі. Разам з імі мы абышлі абсалютна ўсе Палацы культуры ў Мінску: праходзілі там практыку, рыхтавалі мерапрыемствы. Дзякуючы гэтаму ўжо на 3-4 курсе ўсур’ёз сутыкнуліся з тым, з чым сутыкаемся цяпер у сваёй паўсядзённай рабоце: як распісаць гук, святло, падабраць касцюмы і г.д. Асаблі­ва запомніўся выкладчык гісторыі мастацтваў прафесар Барышаў, які сваімі лекцыямі — а яны праходзілі ў паўцёмнай зале з дэманстрацыяй слайдаў — заклаў цікавасць да сусветнага мастацтва, развіў нас культурна. Асабіста я, ужо закончыўшы інстытут, доўгі час купляла энцыклапедыі па розных відах мастацтва. Іх дома вялікая колькасць.

Цікава было вучыцца яшчэ і таму, што ўсе студэнты, незалежна ад таго, які гэта быў курс — першы або апошні, сябравалі паміж сабой. Кожнае лета ездзілі будатрадамі на ўборку ўраджаю ў Малдавію, Стаўрапольскі край. За гады студэнцтва я пабывала ў Адэсе, Кішынёве, Пяцігорску, іншых паўднёвых гарадах.

— А дзе пачыналася Ваша прафесійная дзейнасць?

— Па размеркаванні трапіла ў Міёры і затрымалася там на 10 гадоў. Першыя 3 гады працавала метадыстам у раённым Доме культуры, потым узначаліла яго. У 1995-ым вымушана была вярнуцца на Пастаўшчыну, бо цяжка захварэў бацька. У Паставы прыехала на пасаду мастацкага кіраўніка РДК, праз паўгода стала намеснікам, а з 2000-га з’яўляюся дырэктарам Дома культуры.

— З якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца Вам як маладому кіраўніку?

— У Міёрах я ўступіла на пасаду ў 24 гады. Тады галоўная складанасць заключалася ў тым, што ўсе мы былі маладыя і з’яўляліся сябрамі. І раптам я стала начальнікам над астатнімі. Але пералом у свядомасці, калі мяняюцца службовыя абавязкі і патрабаванні, адбываўся літаральна тры-чатыры месяцы. Потым усё стала на свае месцы. Увогуле, на Міёршчыне я прайшла выдатную школу, таму што гэта быў падшэфны раён Мінскага інстытута культуры, вельмі добра забяспечаны спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй. На практыку і абавязковую адпрацоўку пасля заканчэння інстытута ў мясцовы Дом культуры прыязджала моладзь з Мінска, Масквы. Было цікава, і гэта пераважвала любыя складанасці, якія перажываліся дружна, разам. Цяжэй было, калі ў 31 год вярнулася ў Паставы. У Міёрах ужо абрасла знаёмымі, сябрамі, напрацавала пэўны прафесійны багаж, а прыехаўшы сюды, прыйшлося ўсё пачынаць з нуля. Тут я аказалася абсалютна новым і невядомым у плане вопыту і магчымасцей чалавекам.

— Наколькі змяніўся раённы Дом культуры з таго часу, як Вы прыехалі працаваць на Пастаўшчыну?

— Раней гэта быў салдацкі ДК Савецкай Арміі з драўлянымі крэсламі ў глядзельнай зале, хоць і тады ён карыстаўся папулярнасцю ў прафесійных артыстаў. Я вельмі рада, што дзякуючы Дню беларускага пісьменства мы змаглі істотна палепшыць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. А потым створаная ў будынку прыгажосць проста не дазволіла нам паніжаць планку ў рабоце. Хочацца верыць, што, аднойчы падняўшы, працягваем утрымліваць яе. Ва ўсялякім выпадку, пра гэта сведчаць нашы дасягненні ў вобласці. Дарэчы, у сярэдзіне 90-ых гадоў у РДК было намнога менш калектываў, у тым ліку ўсяго два народных — хор ветэранаў і гурт “25 плюс-мінус”, які вырас з “Сучасніка”. Ужо пры мне з’явіліся цыркавая студыя “Каскад”, эстрадная студыя “Юніта”, лялечны тэатр “Вытварашкі”, ВІА “Скіфы”, хор інтэлігенцыі раёна. Значна менш праводзілася розных мерапрыемстваў, канцэртаў і прафесійных свят. Адпаведна, меншай была загружанасць работнікаў.

— У любым невялікім гарадку мясцовы ДК — гэта цэнтр культурнага жыцця горада і ўсяго раёна. Як вы зацікаўліваеце пастаўчан? Што  робіце для таго, каб яны да вас прыходзілі?

— Скажу так: ёсць час раскідваць камяні і час іх збіраць. Мне здаецца, зараз прыйшла пара збору камянёў, паколькі мы ўжо дастаткова доўга працуем. Пры гэтым імкненне зацікавіць публіку заўсёды было і цяпер застаецца галоўнай мэтай нашай дзейнасці. Бо што такое мы без гледача? На паўпустую залу працаваць вельмі непрыемна і цяжка. Не сакрэт, што з кожным годам глядач становіцца ўсё больш капрызны і патрабавальны. Каб пастаянна “трымаць” яго, стараемся ісці ў нагу з часам, прыдумваць новыя цікавыя мерапрыемствы. Іх ідэі шукаем у інтэрнэце, я шмат гляджу, як працуюць калегі ў іншых раёнах.

Ды і сам калектыў нашага Дома культуры вельмі таленавіты і творчы. Яго касцяк складаюць тры чалавекі — мастацкі кіраўнік Алена Слядзеўская, загадчыца дзіцячага аддзела Іна Гарачкіна і рэжысёр Таццяна Кухальская, якія працуюць у культуры не адзін год. Яны галоўныя арганізатары ўсіх нашых свят і мерапрыемстваў — іх ідэйныя натхняльнікі, рэжысёры, вядучыя, сцэнарысты. А. В. Слядзеўская таксама з’яўляецца стваральнікам і мастацкім кіраўніком народнага лялечнага тэатра “Вытварашкі”. Нельга не ўспомніць і іншых кіраўнікоў нашых народных калектываў: хора ветэранаў вайны і працы П. П. Рагіню, хора інтэлігенцыі раёна Л. Л. Логінаву, эстраднага гурта “25 плюс-мінус” А. В. Конанава, ВІА “Скіфы” В. А. Верацельнікава, узорнай цыркавой студыі “Каскад” А. З. Дзіль і ўзорнай вакальнай студыі “Юніта” А. А. Нікалаеву. Кожны з іх — сапраўдны прафесіянал у сваім жанры, мае спецыяльную адукацыю.

— Па выніках работы за 2013 год Пастаўскі РДК названы лепшым у вобласці. Як Вы ставіцеся да гэтай высокай ацэнкі?

— Яна для нас не першая, раней мы ўжо двойчы выходзілі пераможцамі сярод раённых Дамоў культуры Віцебшчыны. Тым не менш вельмі рады такому прызнанню заслуг. Прыемна, што нас заўважаюць і адзначаюць сярод іншых, хоць спецыяльна да перамог мы не імкнёмся. Канешне, хочацца, каб быў глядач, каб яму ў нас падабалася. Таму, рыхтуючы тое ці іншае мерапрыемства, абавязкова задаём сабе пытанне: а ці будзе гэта цікава людзям? Вельмі важна любіць і паважаць свайго гледача, бо, калі ён прыйшоў да нас, мае поўнае права атрымаць увесь комплекс паслуг і павагі. У той жа час дадзеная нам ацэнка прымушае трымаць марку — у далейшым працаваць не горш, чым да гэтага.

— Работа ў культуры звязана з частымі раз’ездамі, камандзіроўкамі не толькі па сваім раёне, але і за яго межамі. Дзе дзякуючы прафесіі змаглі пабываць?

— У вобласці — у кожным райцэнтры, і неаднойчы. А вось за межы Віцебшчыны, на жаль, выязджаць даводзіцца рэдка. Самая далёкая мая паездка была з тэатрам “Вытварашкі” ў Польшчу, у горад-пабрацім Пастаў Вейхерова, дзе на працягу тыдня для нас арганізавалі навучальныя заняткі. Сваю цягу да новых уражанняў я кампенсую іншым чынам — з дапамогай турыстычных паездак.

— Ведаю, што ў душы Вы чалавек, якому не сядзіцца на месцы, за сваё жыццё наведалі не адну краіну…

— Так, а закладзена гэта было яшчэ ў дзяцінстве. Я вельмі ўдзячна бацькам за тое, што яны не апякалі мяне празмерна. Памятаю, як у 9 класе, толькі прыйшоўшы ў Камайскую школу, разам з аднакласнікамі я на тры дні адправі­лася на экскурсію ў Брэсцкую крэпасць. З маленства езджу да родных у Прыбалтыку. У 1986 годзе па камсамольскай пуцёўцы ўпершыню трапіла ў Германію. Але заўзятым падарожнікам стала не так даўно. У 2007 годзе праз наша турбюро з’ездзіла ў Румынію, затым у Балгарыю, пасля чаго “падсела” на аўтобусныя туры па Еўропе. Цяпер кожнае лета стараюся куды-небудзь паехаць. Выбіраю бюджэтныя туры з максімальнай колькасцю наведванняў. Дзякуючы гэтаму пабывала ўжо практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах і іх сталіцах. І калі б 10 гадоў назад мне сказалі, што сваімі вачыма ўбачу Парыж, Барселону, Прагу, Мюнхен, Вену, Венецыю, нізашто не паверыла б у гэта. Падарожжы дазваляюць мне адчуць сябе чалавекам свету, даюць эмацыянальны зарад на цэлы год.

— Як яшчэ адпачываеце ў вольны ад работы час?

— У асноўным чытаю. У мяне дома неблагая бібліятэка: ёсць зборы твораў класікаў, шмат гістарычнай літаратуры з серыі “Жыццё выдатных людзей”, якую раней вельмі любіла. Але сёння такія кнігі ўжо цяжкаватыя для майго ўспрымання, таму аддаю перавагу больш лёгкаму жанру. Бяру ў рукі і класіку. Нядаўна перачытала і з новага боку адкрыла для сябе “Ганну Карэніну” Л. Талстога, “Майстра і Маргарыту” М. Булгакава. Таксама часта перачытваю А. Чэхава.

— А якія ў Вас “узаемаадно­сіны” з кухняй?

— Я не адношуся ні да вялікіх аматарак кухарыць, якія гадзінамі могуць стаяць каля пліты, ні да тых, хто наогул не падыходзіць да яе. Справа ў тым, што ў нашай сям’і ніколі не культывавалася ежа. Мы елі, каб жыць, а не наадварот, як гэта часта бывае. Гатавалі звычайныя вясковыя стравы, таму прывыкла да простай беларускай кухні. Праўда, у маладосці любіла і нядрэнна ўмела выпякаць торты — “Напалеон”, “Птушынае малако”. Але цяпер гэтым ужо не займаюся: сёння можна пайсці ў магазін і купіць усё, што захочацца.

— Для любой жанчыны ў любым узросце важна добра выглядаць. Як падтрымліваеце сябе ў форме?

— Нічога асаблівага я не раблю. З ранняга юнацтва ўзяла сабе за прывычку кожную раніцу мыць валасы. У плане харчавання стараюся не пераядаць, хоць часам і дазваляю сабе нешта звыш нормы, калі вельмі хочацца. Скінуць пару-тройку лішніх кілаграмаў, якія з’яўляюцца за зіму, дапамагае хадзьба пешшу, якую вельмі люблю. Амаль кожны дзень, калі дазваляе над­вор’е, так дабіраюся з работы дадому ў 6 гарадок — а гэта амаль 5 кіламетраў.

— Ала Баляславаўна, што значыць для Вас узрост?

— Я стараюся ад яго абстрагавацца. Для мяне гэта проста лічбы, бо ў душы зусім не адчуваю сябе на ўказаныя ў пашпарце гады. Пераканана, страх перад узростам у чалавека ўнутры. Асабіста ў мяне яго няма. Я не баюся старэць, ведаю: у кожным узросце ёсць свае перавагі. З гадамі прыходзяць неабходны вопыт, размеранасць, пачынаеш больш спакойна адносіцца да многіх рэчаў, разумееш, на што варта траціць сваю нервовую сістэму, а на што не. Хоць у маім выпадку так бывае не заўсёды. Я — чалавек-агонь: нарадзілася пад знакам Авена ў год Дракона.

— Вы з’явіліся на свет у красавіку — у самым пачатку сапраўднай, а не каляндарнай вясны. А з якой парой года самі сябе асацыіруеце?

— Напэўна, з канцом лета, жніўнем — парой спеласці і супакоенасці, калі найбольш камфортна сябе адчуваю. У той жа час па характары мне вельмі блізкая зіма, таму што асноўнае маё жыццё праходзіць унутры мяне і не бачна іншым. Я шмат думаю, аналізую, займаюся самаедствам.

— У Вас ёсць мара? Калі так, то якая?

— Гэта настолькі трывіяльна, але, лічу, нічога няма важней за простыя рэчы. Хочацца быць здаровай, каб цябе адэкватна ўспрымалі іншыя, спакойнага цячэння часу, гармоніі з сабой і навакольным светам.

Гутарыла Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 18

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 32

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36