Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Што ні здараецца, усё да лепшага”

“Што ні здараецца, усё да лепшага”

Калі б у юнацтве дырэктару Лынтупскай школы Наталлі Васільеўне Кузьміновай сказалі, што яна будзе працаваць у галіне адукацыі, нізашто не паверыла б. З дзяцінства захаплялася творчасцю, паступіла ў вучылішча, дзе атрымала спецыяльнасць… закройшчыцы. Прафесійных планаў было шмат, але ўвасобіць атрымалася толькі частку: у іх унеслі карэктывы жыццёвыя абставіны.

—            Наталля Васільеўна, якая школа для Вас родная? 

—            Я хадзіла ў Палескую пачатковую школу (за 8 кіламетраў ад Лынтуп — аўт). У гэтай вёсцы жылі і працавалі мае бацькі: тата — старшынёй сельскага Савета, маці — бухгалтарам у калгасе. Мая першая настаўніца Соф’я Іванаўна Лоўкіс жыве і сёння. Не перастаю захапляцца прафесіяналізмам, асабістымі якасцямі гэтай жанчыны. Яна вучыла ўсю акругу, была першай настаўніцай і ў маёй мамы. А колькі тады было вучняў! Школы былі ў Паташні, дзе сёння не засталося ніводнага жыхара, а таксама ў суседніх з Палессем Апідамах, Жвойрышках. І яны ўжо даўно закрытыя.

—            Якімі былі Вашы школьныя гады?tc «— Якімі былі Вашы школьныя гады?»

—            Пра той час столькі ўспамінаў! Але найперш прыгадваецца наш дружны клас. Гляджу на сучасных дзяцей — і разумею, наколькі іншымі былі нашы школьныя гады. Цяпер настаў­ніку трэба варушыць вучняў, ініцыіраваць мерапрыемствы. А раней мы ўсё арганізоўвалі самі. Напрыклад, вырашылі, што бу­дзем ставіць спектакль. І пайшло! Настаўнік нават мог і не ведаць пра нашы задумы. І ніхто не гаварыў: “не хачу”, “не  буду”, “а каму гэта патрэбна?”. Таму і было так цікава вучыцца.

—            І адпачываць таксама?

—            А як жа! Сёння ад школьнікаў можна пачуць нараканні наконт быццам бы слабай спартыўнай базы: маўляў, і таго няма, і гэтага… А наша пакаленне і блізка не мела таго, што ёсць цяпер. Былі футбольныя і валейбольныя палі, прычым пляцовак ніхто не рабіў, іх абуладкоўвалі сваімі сіламі. І бацькі не маглі дзяцей дадому загнаць! Таму не разумею сучаснікаў, якіх часта не адарваць ад камп’ютара. Хаця, з іншага боку, ім можна шмат у чым пазайздросціць — яны маюць значна больш магчымасцей для адукацыі і сама­адукацыі.

—            А дзе вучыліся пасля заканчэння Палескай школы?

—            Лёс склаўся вельмі цікава. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Лынтупскай школе, якая тады знаходзілася ў будынку палаца Бішэўскага. Толькі па недарэчнасці не атрымала залатога медаля, здаўшы на “чатыры” самы лёгкі для сябе прадмет — алгебру. Але гэта ніяк не паўплывала на мае планы. Паступіла ў Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча лёгкай прамысловасці, якое скончыла з чырвоным дыпломам. Вучылася па спецыяльнасці “Тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў”, і гэта прыносіла мне шмат задавальнення. У мяне не было мэты атрымаць вышэйшую адукацыю, хацелася мець прафесію, якая была б і любімай, і запатрабаванай.

—            Працавалі па спецыяльнасці?

—            Так. У 18 гадоў выйшла замуж, і мы з мужам пераехалі жыць у Даўгаўпілс. Там уладкавалася ў атэлье. Працаваць было цікава, хоць і няпроста. Завочна атрымлівала адукацыю ў Рыжскім тэхналагічным універсітэце. Наогул, вучыцца вельмі люблю. І цяпер з задавальненнем паступіла б куды-небудзь.

—            Чаму зноў вярнуліся ў Беларусь?

—            У пачатку 90-ых у Прыбалтыцы склалася няпростая сітуацыя. Прыйшлося забыць пра шматлікія планы і вярнуцца на радзіму. У 1992 годзе з сям’ёй пераехалі ў вёску Мягуны, што на Камайшчыне. Гэта быў такі кантраст! Але не скажу, што было складана. Побач жылі бацькі, свёкар са свекрывёй. Нарадзіўся другі сын, пайшла ў дэкрэтны водпуск. Я па жыцці чалавек энергічны, таму сядзець на месцы для мяне было невыносна. А знайсці работу ў невялікім населеным пункце не так лёгка. Таму вырашыла атрымаць яшчэ адну адукацыю: паступіла ў Віцебскі педагагічны інстытут на факультэт пачатковай адукацыі. Вось так няпростыя жыццёвыя шляхі прывялі мяне ў педагогіку. Хаця, шчыра прызнаюся, у юнацтве ніколі не думала, што буду настаўніцай.

—            Складана было рабіць першыя крокі ў новай прафесіі?

—            Першым складаным пытаннем для мяне стала беларуская мова — пасля працяглага пражывання ў Латвіі яе добра прызабыла. Была ўпэўнена, што гэта стане для мяне адзінай перашкодай. Думала, што ў рабоце настаўніка нічога складанага. Але гэта не так. Выкладала ў Мягунскай базавай школе. Вопыту ніякага, патрабаванняў шмат. І да гадзіны ночы ся­дзела за рабочым сталом, і да 6 раніцы. Вельмі ўдзячна тагачаснаму дырэктару Уладзі­міру Зіноўевічу Гутару за яго патрабавальнасць, але ў той жа час і справядлівасць. Ён і мае калегі навучылі мяне працаваць з максімальнай аддачай. Таму калі назначылі на пасаду дырэктара Палескай базавай школы, а пасля — Лынтупскай сярэдняй, было не так складана, як чакала.

—            У наступным годзе ў школе пройдуць урачыстасці з нагоды 150-годдзя ўтварэння ў лынтупскай акрузе першай навучальнай установы. Як ідзе падрыхтоўка да юбілею?

—            Для пасёлка гэта знакавая дата, таму рыхтавацца да яе пачалі даўно. Планаў шмат. Напрыклад, думаем стварыць свое­асаблівы летапіс школьнага жыцця. Дзякуючы плённай працы папярэднікаў ёсць багаты архіў матэрыялаў, які трэба дапоўніць і сістэматызаваць. Сучасныя тэхналогіі даюць для гэтага шмат магчымасцей. Ёсць і іншыя задумы — калектыў у школе прафесійны і творчы, але раскрываць усе карты загадзя не будзем.

—            На жаль, колькасць вучняў у пасёлку з часам большай не становіцца. Колькі іх сёння?

—            Сапраўды, тэндэнцыя не радасная. Не так даўно было за 300, цяпер — 168. І пакуль зрухаў у лепшы бок не відаць. Моцна па Лынтупах, і школе ў тым ліку, ударыла аварыя на спіртзаводзе. Мы заўсёды атрымлівалі важкую падтрымку ад дырэктара прадпрыемства  Алега Мікалаевіча Анціфорава, па магчымасці ён і сёння дапамагае вырашаць пытанні. Непакоіць, што многія маладыя спецыялісты, застаўшыся без работы, раз’ехаліся. У школе таксама ёсць пытанні з кадрамі, напрыклад, патрэбны настаўнік замежнай мовы. Нашы выпускніцы вучацца ў каледжах, ВНУ, але абнадзейваць сябе, што яны вернуцца, напэўна, не варта.

—            Наколькі складаней выпускнікам сельскіх школ паступіць у вышэйшыя, сярэдне­спецыяльныя навучальныя ўстановы?

—            Канечне, перавагі ў гарадскіх школьнікаў ёсць. Мая сястра жыве ў Мінску і таксама працуе настаўніцай. Амаль кожны дзень мы абмяркоўваем з ёй нюансы навучальнага працэсу. Так, шматлікія рэпетытары і профільныя класы — гэта добра, але ці заўсёды яны аснова поспеху? Калі ў вучня няма імкнення і жадання вучыцца, то тут усе сродкі бяссільныя.

У сельскіх школах, у тым ліку і ў нашай, нямала моцных, старанных вучняў, якія ўмеюць ставіць перад сабой мэты і дасягаць іх. Яны таксама паступаюць на прэстыжныя факультэты прэстыжных устаноў.

—            Што або хто натхняе на працу?

—            Унучачка, якая нарадзілася 4 месяцы назад. Яна дадала мне аптымізму, жадання рухацца наперад, асвойваць новыя творчыя гарызонты. І адкуль толькі час узяўся? Напрыклад, на хрэсьбіны Ксюшкі літаральна за тыдзень бісерам вышыла абраз. Хаця гэтым ніколі не займалася, нават не ўяўляла, што гэта за тэхніка. Дапамог інтэрнэт.

—            Якія ў Вас яшчэ захапленні?

—            Калегі “падсадзілі” на стварэнне вось такіх вырабаў (Наталля Васільеўна паказвае арыгінальную кампазіцыю, зробленую з кававага зерня — аўт). Вельмі люблю кветкі. Раней каля дома іх расло больш за 320 відаў. Цяпер, на жаль, на гэта захапленне не хапае часу. Люблю збіраць грыбы, ягады. У Лынтупах жыву ў вельмі маляўнічым месцы — каля лесу, таму заўсёды ў сезон ёсць магчымасць адвесці душу.

—            Не шкадуеце, што жывяце не ў горадзе?

—            Зусім не. Я наогул жыла б на хутары і адчувала б сябе шчаслівым чалавекам. Таму ўжо і пра пенсію пачынаю задумвацца. Чым займалася б? Усім, на што цяпер не хапае часу. Ва ўсякім разе, мой зямельны ўчастак быў бы ўзорна-паказальным, а дзеці з унучкай былі б апрануты максімальна крэатыўна (смяецца — аўт).

—            Чым займаюцца Вашы дзеці?

—            Абодва сыны служаць у полацкай міліцыі — абралі  прафесію свайго бацькі. Прычым малодшы — усяго паўгода. Але на нядаўнім Дні міліцыі яго ўзнагародзілі граматамі, здымак занесены на абласную Дошку гонару. Несумненна, мне гэта вельмі прыемна. Як і любая маці, поспехам дзяцей радуюся болей, чым сваім, а няўдачы ўспрымаю надзвычай блізка да сэрца.

—            Вы аптыміст?

—            Раней была, хутчэй, песімістам. Але потым зразумела, што ні да чаго добрага гэта не прыводзіць. Таму стараюся знаходзіць радасць у дробязях, а да непрыемнасцей ставіцца па-філасофску: што ні здараецца, усё да лепшага.

Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 30

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 41

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 39

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 71