Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сад: традыцыі і сучаснасць

Сад: традыцыі і сучаснасць

Традыцыйнае для нашых  мясцін садоўніцтва фактычна так і не аднавілася пасля катастрафічнай перадваеннай зімы, калі вымерзла большасць садовых насаджэнняў. Вайна і наступная калектывізацыя, падаткі на кожнае дрэўца, абмежаванне прысядзібных плошчаў прывялі да страты насельніцтвам садоўніцкіх навыкаў. Прысядзібныя пасадкі па некалькі дрэў з высокім штамбам і недасяжна высокімі кронамі, каб пад імі свабодна праходзіў конь, толькі ўмоўна можна лічыць садамі. Сабраць з іх плады без лесвіцы немагчыма, ды і гатункі ў асноўным летнія і восеньскія — у верасні густа, а ў студзені пуста.

Добра пакалясіўшы па раёне на колішняй сваёй працы, з упэўненасцю магу сцвярджаць, што больш-менш правільна сфарміраваных пладовых дрэў амаль не бачыў — лічаныя адзінкі. Большасць крон — загушчаныя, плоданашэнне — перыферыйнае і перыядычнае. Касметычнай абрэзкай пры гэтым не абысціся, патрэбна радыкальная — спілаваць прыкладна трэць кроны зверху, каб раскрыць яе цэнтр. Іншая справа, што для недасведчаных гэта цяжка чыста псіхалагічна, вось і абмяжоўваюцца падрэзкай га­лінак знізу, якраз тых, што рацыянальней было б пакінуць.

Правілы фарміравання пладовых дрэў простыя — мінімум вертыкальных галін і парасткаў, максімум — гарызантальных. Вертыкальны (які расце ўверх) парастак, як правіла, малапрадуктыўны, на ім амаль не фарміруюцца пладовыя пупышкі, яго трэба або выразаць, або пакарочваць. Парасткі, што адыходзяць пад вострым вуглом ад асноўнага стволіка, або правадніка, неабходна выразаць адразу ж пасля іх з’яўлення, інакш у будучым дрэва немінуча расшчэпіцца ці ад ветру, ці ад ураджаю. Правільна сфарміраваная крона не патрабуе дадатковых падпорак нават пры вялікіх ураджаях. Своечасовая абрэзка стымулюе ўра­джайнасць і нават нівеліруе перыядычнасць плоданашэння. Запушчаныя сады звычайна даюць ураджай раз у два гады або наогул не пладаносяць, дагле­джаныя ж — штогод.

Безумоўна, акрамя абрэзкі, неабходна яшчэ і падкормка — як арганічная, так і мінеральная. Лепш за ўсё вясной унесці гной па праекцыі кроны і злёгку (напалову вілаў) перакапаць прыствольныя кругі. Калі гною няма — не бяда, можна абысціся скошанай травою, вырваным пустазеллем або кампостам. Па колішняй службе ведаю, наколькі засмечваюцца восенню прылеглыя да паселішчаў лясныя і прылесныя плошчы бульбоўнікам, вырванымі з комам зямлі храпкамі капусты, пустазеллем і г.д. Як можна вывозіць са свайго саду-агарода патэнцыяльны гумус? Няўжо нельга дзе-небудзь у куточку абгарадзіць пляцовачку метр на метр ці два і складваць туды пустазелле і іншыя арганічныя парэшткі, час ад часу выграбаючы з-пад нізу гатовы кампост?

Кампост або мульчу пад садовыя дрэвы можна складваць і восенню, а вось гной уносіць восенню не раю. Мала таго, што пажыўныя рэчывы за зіму, скажам так, прападуць без ніякага толку, але ва ўмовах зацяжной восені—позняй зімы, як сёлетняя, азотныя злучэнні з гною могуць справакаваць пачатак росту пупышак і іх гібель ад непазбежнага марозу. Паколькі ў прыродзе нічога з нічога не ўзнікае, на маю думку, не варта зграбаць апалае лісце, а таксама плады і выносіць іх за межы саду. Вясной іх трэба заправіць у глебу, злёгку яе перакапаўшы.

Утрыманне глебы пад садовымі дрэвамі галоўным чынам залежыць ад фізічных магчымасцей. Безумоўна, найлепшы спосаб — перыядычна рыхліць яе на невялікую глыбіню. Або рэгулярна касіць пустазелле, каб яно не забірала пажыўныя рэчывы з глебы, і складваць накошанае пад дрэвамі, крыху адступіўшы ад штамбаў. Магчымы таксама падсеў сідэратаў — рапсу, вікі і г.д. Не пашкодзіць умераная падкормка комплекснымі мінеральнымі ўгнаеннямі або попелам.

Большасць садовых дрэў патрабуе вельмі ўрадлівых глебаў. На бедных пясчаных і супясчаных глебах нельга вырасціць добры сад з адпаведнымі ўра­джаямі без карэннага іх паляпшэння хоць бы ў пасадачных ямах. У дзяцінстве ад дарослых неяк пачуў, што гаспадар па прозвішчы Ганкевіч, які жыў на пясчанай выспе сярод балот каля лучайскага возера, пад кожную яблыню вазіў па дзесяць вазоў гліны. Мне як студэнту-практыканту давялося капаць на тым востраве так званыя глебавыя разрэзы. Усюды супесь-пясок, а ў садзе на метровай глыбіні — слой гліны 10-15 сантыметраў і, адпаведна, больш урадлівы верхні глебавы гарызонт. Хоць гаспадара даўно ўжо не было, яблыні выглядалі на той момант нядрэнна. Цяпер там лес — ужо саракагадовы сасняк.

Гэта лірычнае адступленне для тых, хто збіраецца пасадзіць пладовыя дрэвы, у прыватнасці яблыні, на бедных глебах. Без належнай запраўкі пасадачных ям у гэтых умовах дрэўцы будуць мець марны лёс, незалежна ад таго, на якіх яны прышчэпах — клонавых або насенных. Не буду ўтойваць сваёй прыхільнасці да традыцыйных экалагічных метадаў аматарскага садоўніцтва. Падкрэс­ліваю — аматарскага. Слабарослыя прышчэпы (карлікавыя і паўкарлікавыя) — для прамысловых садоў. Прывяду цытату са сту­дзеньскага нумара штодзённай цэнтральнай газеты наконт сада з кропельным арашэннем: “Сад — гэта вельмі складаная вытворчасць. Тут неабходна захоўваць тэхналагічную дысцыпліну да дробязей, іначай намаганні акажуцца марнымі. За сезон у са­дзе праводзіцца ад 15 да 20 апрацовак. Часта даводзіцца працаваць ноччу, калі спадзе гарачыня і сціхне вецер”. Гэта ў Беларусі! Кропельнае арашэнне — калі да кожнага дрэўца падве­дзена трубачка ад цэнтральнага рэзервуара з растворанымі ў вадзе мінеральнымі ўгнаеннямі. Плюс пара дзясяткаў апрацовак хімічнымі прэпаратамі. Што ў тых яблыках нехімічнае, сказаць цяжка…

Сярэднярослыя прышчэпы (вегетатыўныя) асаблівых пераваг над насеннымі, на маю думку, не маюць. Справа ў тым, што ўсе клонавыя прышчэпы маюць значны біялагічны ўзрост — некалькі дзясяткаў гадоў. Падчас вегетатыўнага размнажэння — чыста механічнага раздзялення — яны маглі набраць цэлы букет хвароб. Насенныя прышчэпы значна здаравейшыя, таму што праз насенне хваробы, як правіла, не перадаюцца. Каранёвая сістэма насенных прышчэпаў большая, дасягае глыбейшых гарызонтаў, што мае свае перавагі ў перыяды засухі або моцных маразоў. Такія пладовыя дрэвы больш даўгавечныя, меней хварэюць. Трэба адзначыць, што найменш устойлівыя супраць вірусных і бактэрыяльных хвароб насаджэнні ў неспрыяльных умовах: бедная глеба, блізкія грунтавыя воды, недастатковы агратэхнічны догляд, недахоп тых або іншых пажыўных элементаў у глебе, у тым ліку мікраэлементаў, блізкасць старых хворых дрэў і г.д. Асобныя гатункі яблынь, напрыклад “антэй”, вельмі няўстойлівыя да раку.

Выпрабаваўшы каля сотні гатункаў яблыняў і дзясяткі чатыры груш, магу сказаць, што абсалютнага чэмпіёна сярод іх вызначыць немагчыма, і не заўсёды можна верыць на слова нават самым, здавалася б, аўтарытэтным выданням і аўтарам. Справа ў тым, што многія выданні грашаць звычайнай кампіляцыяй, і дапушчаная кімсьці колішняя памылка тыражуецца бясконца. Шмат гадоў таму адно з выданняў вельмі расхвальвала гатункі яблынь “лоба” і “спартан”. Аднак пасля пэўнага перыяду іх вырошчвання выявілася, што плады сорту “лоба” ўжо на дрэве няўстойлівыя да пладовай гнілі, а “спартан” драбнее і пабіваецца паршой. Трэба адзначыць, што прынцыпова не прымяняю хімічныя сродкі па ахове саду ад шкоднікаў і хвароб дзеля пчол і чысціні эксперыменту. Без ніякай хіміі больш-менш таварны выгляд маюць яблыкі гатункаў “чараўніца”, “заслаўскі”, “вербны”, “джонатан”, “ліберці”, “рубінавы”, “дукі”, “алеся”, “валстафт”, “каштэля”, “ранет шэры”, “беларускі сінап” і іншыя. Не магу абысці ўвагай “памяць Сікоры”. З яго фактычна пачаў свой шлях у садоўніцтва. Лічу яго ўнікальным па ўраджайнасці, смаку, устойлівасці да хвароб. У вільготным халодным памяшканні яблыкі можна захаваць да вясны. Асабліва ўдала растуць і даюць багаты ўраджай гэтыя яблыні на гліністых і сугліністых глебах. У васьмідзясятых гадах была нават пастанова Віцебскага аблвыканкама аб масавым развя­дзенні гэтага гатунку. Сярод гатункаў груш найбольш падабаюцца (у парадку паспявання) “юратэ”, “масквічка”, “памяць Жагалава”, “беларуская позняя”.

У сярэдзіне шасцідзясятых  падчас школьнай экскурсіі мы, школьнікі, залатой восеньскай парой слухалі аповед Івана Паўлавіча Сікоры пра сад, экзатычныя расліны і пра жыццё наогул. Ён гаварыў пра неабходнасць гарманічнага развіцця асобы кожнага, пра трыадзіную мужчынскую жыццёвую задачу. Для тых, хто не пасадзіў яшчэ дрэва, асмелюся прапанаваць кароценькую інструкцыю па тэхналогіі пасадкі саджанцаў пладовых дрэў на пастаяннае месца. Яна складзена на падставе ўласнага вопыту і аналізу тыповых памылак многіх пачынальнікаў на гэтай ніве.

1. Калі вы восенню купілі са­джанец з лісцем, адразу ж пасля пакупкі абарвіце лісцікі. Рабіце гэта акуратна, каб не пашкодзіць пупышкі.

2. Калі ў саджанца не сфарміравана крона, зрэжце верх аднагадовага дрэўца з такім разлікам, каб бакавыя пупышкі далі пачатак бакавым галінкам на патрэбнай вам вышыні.

3. Прадумайце рацыянальную схему вашага саду. Кустарнікі і нізкарослыя дрэвы лепш садзіць з паўднёвага боку ўчастка, высакарослыя — з паўночнага.

4. Непажадана перамешваць паміж сабой семечкавыя (яблыні, грушы) і костачкавыя (вішні, чарэшні, слівы). Лепш садзіць іх групамі. Перакрыжаванае апыленне, якое спрыяе высокаму ўраджаю, пчолы і чмялі робяць лепш, калі дрэвы аднаго віду растуць побач.

5. Пакуль будзеце капаць пасадачныя ямы, прыкапайце са­джанцы ў цяньку, каб не падсыхалі карані.

6. Памер ям для пасадкі залежыць ад глебавых умоў і глыбіні залягання грунтавых водаў:

— на бедных пясчаных і супясчаных глебах глыбіня ям павінна быць да 1 м, дыяметр — колькі зможаце. На дно ямы кладзецца слой гліны 10-15 см. Яму трэба запоўніць прывезенай урадлівай глебай уперамешку з глінай;

— на багатых сугліністых і гліністых глебах памер ямы вызначаецца памерамі каранёвай сістэмы. Не варта капаць глыбокую яму ў гліністай глебе, таму што магчыма непажаданае застойнае пераўвільгатненне;

— пры блізкім заляганні грунтавых вод (паказчык — сівыя пясок або гліна) глыбіня ям мінімальная. Капаць сівы грунт не мае сэнсу. Калі каранёвая сістэма не можа змясціцца ў яме, абсыпце яе зямлёй з бакоў, зрабіўшы своеасаблівую купіну.

Папярэджанне: ні ў якім разе не кладзіце ў яму гной. Закапаны на глыбіню гной без паветра не раскладваецца на пажыўныя рэчывы шмат гадоў, выдзяляючы серавадарод, метан і г.д., ад якіх дрэўца звычайна гіне.

7. Перад пасадкай у яму забіце калок, каб можна было падвязаць пасаджанае дрэўца.

8. Садзіце дрэўца з такім разлікам, каб каранёвая шыйка (месца, дзе пачынаецца самы верхні карэньчык) пасля пасадкі была на ўзроўні глебы, або некалькі вышэй за агульны ўзровень з разлікам на ўсадку ямы.

Увага: заглыбленая пасадка прыводзіць да дрэннага росту і нізкай ураджайнасці.

9. Засыпайце карэньчыкі, пачынаючы з ніжніх, распраўляючы іх у патрэбных кірунках. Пры гэтым важна, каб кожны карэньчык меў сваю “жыццёвую прастору”, не дакранаўся да іншых. Не варта засыпаць карані зверху рыдлёўкай, лепш падграбаць глебу з бакоў.

10. Адразу пасля пасадкі трэба паліць пасаджанае дрэўца. Вады не шкадуйце, важна, каб глеба прамокла на глыбіню.

11. Падвяжыце дрэўца да калка і восенню засцеражыце ад зайцоў і іншых грызуноў.

                    І. СІМАНЁНАК, садавод, г. Паставы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31