Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яны ведаюць цану міру

Яны ведаюць цану міру

Валянціна Іванаўна і Іван Сямёнавіч Рыбцовы

Лынтупчанцы Валянціне Іванаўне Рыбцовай 8 лютага споўнілася 95.  У ліку тых, хто павіншаваў яе з “салідным” юбілеем, былі не толькі родныя і сябры. Прыемнай нечаканасцю для доўгажыхаркі стаў прыезд начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама Пятра Леанідавіча Курто і дырэктара Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель­ніцтва Дзіяны Іванаўны Пякарскай. Іх віншаванні гучалі ў той дзень не толькі ў адрас імянінніцы.

Валянціна Іванаўна  з мужам Іванам Сямёнавічам разам 64 гады. Нарадзіліся яны за тысячы кіламетраў адно ад аднаго: ён — у Расіі, яна — ва Украіне. А сустрэліся… на Пастаўшчыне.

Івана Сямёнавіча ў Беларусь прывялі франтавыя дарогі. У 1943 годзе ён пакінуў родную вёску ў Курскай вобласці і ў ліку тысяч равеснікаў стаў на абарону Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У бацькоўскі дом юнак больш не вярнуўся.

Пасля некалькіх месяцаў, праведзеных у “вучэбках”, трапіў спачатку ў артылерыйскі запасны полк, пазней — у радыёбатальён. Яго і равеснікаў старэйшыя часта называлі дзецьмі (хлопцам было ўсяго па 17). Але ім прыйшлося перажыць самыя “дарослыя” выпрабаванні: вельмі вялікія фізічныя нагрузкі, раненні, і самае балючае — гібель баявых таварышаў.

Перамогу І. С. Рыбцоў сустрэў у Германіі, мала не дайшоўшы да Берліна. Ён і сёння памятае раніцу таго незвычайна сонечнага дня, калі замест стрэлаў паўсюль раздаваліся доўгачаканыя словы “вайна скончылася!” Бацька ветэрана загінуў на полі бою ўсяго за некалькі месяцаў да заканчэння Вялікай Айчыннай.

— Я часта ўспамінаю тыя страшныя гады, асабліва ў апошні час,— гаварыў Іван Сямёнавіч. — На жаль, ужо няма з намі тых, з кім разам здабывалі агульную Перамогу. На Лынтупшчыне  з удзельнікаў вайны засталіся толькі я і Іосіф Шчыт, які жыве ў Пешкаўцах. Гадоў дваццаць назад, калі я быў старшынёй мясцовай ветэранскай арганізацыі, у яе склад уваходзіла каля трыццаці ветэранаў. Якімі цёплымі, кранальнымі былі нашы сустрэчы! Мяне і цяпер не забываюць, запрашаюць у школу, на заставу. І хоць у маім узросце рабіць гэта няпроста, ніколі не адмаўляю. Пра вайну трэба ўзгадваць як мага часцей, каб дзеці, юнакі ведалі цану міру і дабрабыту, якія пануюць на нашай зямлі.

З заканчэннем вайны армейскія будні І. Рыбцова не скончы­ліся. З Нямеччыны ён разам з таварышамі накіраваўся ў Венгрыю — папаўняць “блакітную” дывізію дэсантнікаў. Пешшу ішлі прыблізна месяц, знаходзячыся ў дарозе  па 17 гадзін у дзень.

У Беларусь Іван трапіў толькі напрыканцы 1945-га. Новым месцам яго “дыслакацыі” стала вайсковая часць у Баравусе-1, якая размяшчалася ў прыгара­дзе Полацка. У 1950-ым прыехаў да дзядзькі ў Паставы, які і паспрыяў знаёмству юнака з будучай жонкай.

…Валянціна Іванаўна нарадзі­лася ля Харкава. Яе бацька, які быў палякам, служыў у гэтых мясцінах падчас Першай сусветнай вайны. Там пазнаёміўся з украінкай, ажаніўся. Нарадзілася Валя. У Заходнюю Беларусь сям’я пераехала, калі дзяўчынцы было 3 гады.

З дзяцінства яна марыла стаць настаўніцай. Так і адбылося: усё жыццё Валянціна Рыбцова прысвяціла педагагічнай дзейнасці, працавала ў беларускіх і літоўскіх школах, выкладала рускую і польскую мовы, актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. Адным з першых месцаў яе работы стала школа ў Мягунскім сельсавеце, на Лынтупшчыне. Менавіта туды ў 1950 годзе райкам камсамола накіраваў загадчыкам хаты-чытальні Івана Рыбцова.

Вяселле згулялі ў гэтым жа годзе.

—            Удваіх было прасцей, — успамінала Валянціна Іванаўна. — Зарплату, бывала, па пяць месяцаў не выплачвалі. І як аднаму пражыць? Таму не столькі пра каханне думалі, колькі пра тое, каб разам пераадолець жыццёвыя цяжкасці. Выгадавалі дваіх дзяцей, выраслі ўнукі… Ужо 20 гадоў праўнучцы!

Родныя жывуць далёка, але пра іх нагадваюць шматлікія фотаздымкі. У хатнім архіве іх тысячы. Як аказалася, Іван Сямёнавіч — вялікі аматар фатаграфіі. Яна захапіла яшчэ ў юнацтве і не “адпускала” на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Доўгія назвы растваральнікаў, падрабязнасці ручной праяўкі фатаграфій ветэран памятае і сёння. Пра гэта ён гаварыў, паказваючы рарытэтную фотатэхніку, шматлікія здымкі. Многія з іх былі змешчаны ў “Пастаўскім краі”. Дарэчы, як і артыкулы. Іван Сямёнавіч ніколі не быў раўнадушным да праблем, якія ўзнікалі ў пасёлку, і часцяком выносіў іх на старонкі раённай газеты.

Думаецца, фотаархівы Рыбцовых у бліжэйшы час папоўняцца. Чакаюцца кранальныя падзеі: 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і такі рэдкі ў наш час 65-гадовы юбілей сумеснага жыцця. Паважаныя Валянціна Іванаўна і Іван Сямёнавіч, няхай збудуцца дзясяткі пажаданняў і лёс падорыць вам шмат здароўя і сіл!

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30