Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Малы юбілей вялікага дома

Малы юбілей вялікага дома

Прысутных весяліць прыпеўкамі Арыядна Даніілаўна Пятроўская

У лютым 2004 года ў Паставах сваіх першых пастаяльцаў прыняло аддзяленне кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва. За 10 гадоў яго існавання тут перамянілася многае: дзякуючы нядаўняму рамонту яшчэ больш утульнымі сталі пакоі, не спыняецца работа па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Нязменным застаецца адно: імкненне калектыву дапамагчы пажылым лю­дзям, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Іх у аддзяленні пражывае дваццаць. Самаму маладому пастаяльцу шэсцьдзесят пяць гадоў, найстарэйшаму — сто адзін. Пра іх здароўе, бытавыя ўмовы, адпачынак клапоцяцца адзінаццаць работнікаў. Калектыў узначальвае Юлія Сяргееўна Чалей. Усе яны, а таксама шматлікія госці 21 лютага сабраліся разам на святочнае мерапрымства, якое ладзілася з нагоды першага круглага юбілею ўстановы.

Першымі ўсіх павіншавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пётр Леанідавіч Курто і дырэктар Пастаўскага ТЦСАН Дзіяна Іванаўна Пякарская. Яны падкрэслілі важнасць існавання такой установы, дзе ­адзінокія людзі акружаны ўвагай і клопатам. Да пажаданняў здароўя і дабрабыту дадалі каштоўны падарунак.

Неаднойчы перад прысутнымі выступаў народны ансамбль народнай музыкі “Вітанне”. На гэты раз яго  ўдзельнікі праспявалі такія хіты, як “Старый клён”, “Выйду на улицу, гляну на село…”, “Ах судьба, моя судьба…” і некаторыя іншыя. Колькі ўспамінаў, хвалявання і радасці гэтым самым падарылі ўдзельнікам свята! Яны ў сваю чаргу не шкадавалі апладысментаў і шмат­лікіх слоў удзячнасці.

Шмат эмоцый выклікаў і музычны нумар гасцей з аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Лынтупах. У суправаджэнні загадчыцы Надзеі Тадэвушаўны Гатоўскай у Паставы прыехалі доўгажыхаркі Арыядна Даніілаўна Пятроўская і Ніна Сцяпанаўна Каравацкая, якія павесялілі прысутных каларытнымі прыпеўкамі. Творчую эстафету прадоўжылі маладыя наведвальнікі суседняга аддзялення рэа­бі­літацыі і дзённага знахо­джання інвалідаў, якія паказалі танцавальны нумар.

Шмат вершаў, цёплых слоў пажаданняў у той дзень было пачута ад работнікаў аддзялення, юнай госці з СШ № 5 Анастасіі Тумашэвіч. Настрою пастаяльцам дадалі і падарункі. Дарэчы, дзякуючы важкай спонсарскай дапамозе іх тут атрымліваюць не толь­кі па святах. Прычым колькасць нераўнадушных людзей расце. Нядаўна да ліку дабрачыннікаў далучыліся Вольга Яўгеньеўна Бабічава і Людміла Міхайлаўна Куцапалава, якім кіраўніцтва ТЦСАН вельмі ўдзячна за аказаную матэрыяльную дапамогу.

А якое свята без торта? Задзьмуць свечкі на ім даверылі Чаславе Мікалаеўне Гродзь і Вандзе Адамаўне Мацкевіч, якія жывуць у аддзяленні з першага дня яго адкрыцця.

За салодкім сталом пастаяльцы, нібы адна вялікая сям’я, жартавалі, успаміналі мінулае, спявалі песні. І не пераставалі дзякаваць арганізатарам мерапрыемства за падоранае ім свята.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 26

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 23

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 33

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 50

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 77

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 60

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 52

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 67