Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Наш прынцып — гасціннасць заўсёды”

“Наш прынцып — гасціннасць заўсёды”

Р. Л. Курачэнка падчас адкрыцця адной са шматлікіх выстаў

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей нядаўна адзначыў сваё 40-годдзе. З гэтай нагоды карэспандэнт “Пастаўскага краю” сустрэлася з дырэктарам установы Раісай Леанідаўнай КУРАЧЭНКА і пагутарыла з ёй.

Раіса Леанідаўна, калі ласка, гаворку пачніце з гісторыі. І што ўяўляе сабой музей сёння?

— Пастаўскі раённы краязнаўчы музей заснаваны ў 1974 годзе згодна з адпаведным рашэннем райвыканкама. Размяс­ціўся ў будынку (дзе і цяпер знаходзіцца), які з’яўляецца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя. Установу ў свой час узначальвалі Людміла Паўлаўна Старунова, Віктар Канстанцінавіч Стахоўскі, Таццяна Якаўлеўна Шчукіна, Лізавета Ціханаўна Валетка, Марына Анатольеўна Селядцова.

Агульная экспазіцыйная плошча музея — 175 квадратных метраў, на ёй размясціліся сем экспазіцыйных і адна выставачная залы. Тут ёсць аддзелы прыроды, гісторыі і этнаграфіі  краю, экспазіцыя ін­тэр’ера сялянскай хаты 30—40-ых гадоў ХХ стагоддзя. Музейны фонд налічвае 15258 адзінак захоўвання, у тым ліку асноўны фонд — 8144, навукова-дапаможны — 7114 адзінак.

— Спыніцеся на рабоце, якой займа­ліся ў апошні час.

— Апошнія два гады ўдзельнічалі ў міжнародным праекце “Заахвочванне турызму па абодва бакі граніцы Літвы і Беларусі” з мэтай павышэння даступнасці і прывабнасці культурна-гістарычнай спадчыны ў Рокішскім і Пастаўскім раёнах. Займаліся стварэннем філіяла музея ў падвальных памяшканнях палаца Тызенгаўзаў, і многае ў гэтым плане ўжо зроблена: распрацаваны канцэпцыі будучых экспазіцый, а экспазіцыя па тэме “Канстанцін Тызенгаўз — сусветна вядомы арнітолаг” ужо гатова, ёсць дызайн-праекты экспазіцый па тэмах “Практычная кавалерыйская школа ў Паставах” і “Першая сусветная вайна на Пастаўшчыне”.

Была і звычайная работа па камплектаванні калекцый. Сярод новых паступленняў — карціны сучасных беларускіх мастакоў, прадметы Першай сусветнай вайны, знойдзеныя на тэрыторыі раёна (зброя, вайсковы рыштунак, прадметы побыту і інш.), мэбля, радыёапаратура савецкага часу і гэтак далей. Дадам, што ўсе прадметы музей атрымлівае ў дар, і, карыстаючыся выпадкам, хачу праз газету падзякаваць усім нашым дарыльшчыкам. Амаль што на ўсе густы ладзіліся выставы: васковых фігур, жывых матылькоў, каралаў сусветных акіянаў, зброі…

— 2014 год у краіне аб’яўлены Годам гасціннасці. Чым музей парадуе пастаўчан?

— Наш прынцып — гасціннасць заўсёды, а не толькі сёлета.Установа і ў будні, і ў святы павінна не проста сустракаць наведвальнікаў, а прадастаўляць ім максімум патрэбнай інфармацыі. Я ўжо адзначала вышэй, што музей расшырыцца — у палацы Тызенгаўзаў адкрыецца экспазіцыя (запланавана на чэрвень). Над гэтым мы ўжо шмат папрацавалі, работы працягваюцца, і яны асабліва актывізуюцца ў красавіку. Усё даецца няпроста, бо ў штаце музея толькі два навуковыя супрацоўнікі.

У планах — мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, удзел у Міжнародным фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Будзем працягваць працаваць над выкананнем рэгіянальнай праграмы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны раёна, над камплектаваннем музейных фондаў і гэтак далей.

— Ці практыкуеце новыя формы работы?

— З курсаў я прывезла праект народнага музея. Сутнасць яго ў тым, каб шырока расказваць пра сваіх землякоў, вядомых у раёне людзей, іх справы і заслугі. Пачалі з фатографа Уладзіміра Мікалаевіча Ясюкевіча, 100-годдзе з дня нара­джэння якога адзначалася ў верасні 2013 года. Жыццё гэтага чалавека — яркае адлюстраванне лёсу краіны. Вельмі пастараўся сын Ясюкевіча Уладзімір Уладзіміравіч: выдаў буклет (быў падораны кожнаму госцю на выставе), зрабіў дыск, прадаставіў музею шмат асабістых бацькавых рэчаў (толькі фотаапаратаў было 12 штук). А мы напярэдадні звярнуліся да пастаўчан і папрасілі ў іх розныя фатаграфіі — тыя, якія ў свой час рабіў менавіта У. М. Ясюкевіч. У нас з’явіліся і старыя плёнкі, і іх распячатвалі. Адным словам, атрымалася цудоўна. На адкрыцці выставы людзі ўглядваліся ў старыя здымкі: хто пазнаваў на іх кагосьці, а хто проста ўпершыню бачыў ранейшыя Паставы. Плакалі, дзякавалі. Спадзяёмся, што праект атрымае працяг і пастаўчане самі будуць падказваць новых яго герояў.

— Раіса Леанідаўна, а якія ўвогуле назіраюцца тэндэнцыі ў музейнай справе?

— Калі раней ставілася задача, каб у кожным раёне ствараўся свой краязнаўчы музей, дык цяпер гэтага няма. І пра­вільна, бо такія музеі нічога новага не ўяўлялі, амаль усе яны былі аднолькавыя — экспазіцыі, перыяды, падзеі, адрозніваліся толькі прозвішчы людзей. Цяпер стаўка робіцца на ўнікальнасць — чым раён адрозніваецца ад суседніх і што ў ім ёсць такое, чаго няма і не можа быць у іншых. Скажам, наш аддзел прыроды карыстаецца папулярнасцю, і такіх аддзелаў у музеях вобласці толькі два. Такіх палацаў, як у Паставах, у Еўропе шмат. Але з такімі падвальнымі памяшканнямі, як у палацы Тызенгаўзаў, — адзінкі, гэта, у прынцыпе, яшчэ адзін палац пад зямлёй. Пры Антоніі ён славіўся першай у Рэчы Паспалітай балетнай школай, пры Канстанціне — сусветна вядомым арніталагічным музеем. Вось мы і пакажам у новай экспа­зіцыі гэту ўнікальнасць.

А яшчэ Паставы — адзінае месца ў Ра­сійскай імперыі, дзе ў пачатку ХХ стагоддзя дыслацыраваліся летнія лагеры знакамітай Санкт-Пецярбургскай кавалерыйскай школы, якою на той час камандаваў генерал Брусілаў, а куратарам быў вялікі князь Мікалай Мікалаевіч Раманаў, генерал-інспектар кавалерыі. Матэрыялаў па гэтай тэме ў нас шмат, і ўсе яны будуць прадстаўлены ў новай экспазіцыі.

— За сорак гадоў задачы перад музеем мяняліся?

— І раней, і цяпер галоўнае — збіраць, захоўваць, вывучаць прадметы, якія адлюстроўваюць з’явы, працэсы, заканамернасці развіцця прыроды і грамадства. Музей вырашае задачы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў інтарэсах сусветнай і нацыянальнай культуры, яго функцыя таксама — адукацыйна-выхаваўчая, у рацыянальнай арганізацыі вольнага часу і культурнага адпачынку.

— І апошняе: чым у гісторыі музея бу­дзе адметны сённяшні дзень і час?

— Смела магу сказаць: гэта новы этап у развіцці ўстановы. Мы ўдзельнічалі ў навукова-практычных экспедыцыях, праехалі Беларусь і Літву, чаго раней не было, займелі шмат фота- і відэадакументаў. У ліпені ў Рокішках праходзіла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Спадчына роду графаў Тызенгаўзаў у Літве і Беларусі”. Быў падрыхтаваны даклад па тэме “Пецярбургскае адгалінаванне роду Тызенгаўзаў”. Мае меркаванні ўсім спадабаліся. Увогуле, наша дэлегацыя годна была прадстаўлена: у яе склад увайшлі навукоўцы з Гродна, і ўсе яны — нашы добрыя сябры, як і нашы землякі — доктар гістарычных навук, прафесар кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Іосіф Зямчонак і член-карэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь, прафесар, доктар біялагічных навук, края­знаўца А. Г. Майсяёнак з Гродна, з якімі мы падтрымліваем трывалыя сувязі. І. Зямчонак падарыў музею шмат сваіх навуковых прац і кніг пра род Тызенгаўзаў, а А. Г. Майсяёнак — кнігі ХVІІІ стагоддзя па філасофіі, прыродазнаўстве, матэматыцы і балетным мастацтве. Ёсць упэўненасць, што іх трымаў у руках сам Антоній Тызенгаўз. Не менш загадкава і тое, як яны трапілі да Андрэя Георгіевіча. Але пра гэта пастаўчане даведаюцца крыху пазней, калі адкрыецца новая экспазіцыя музея.

Спадзяюся, глыбокі след пакіне і дата, якую ўсе мы будзем адзначаць сёлета — 100-годдзе з дня пачатку Першай сусветнай вайны. Дата знакавая, яна павінна аб’яднаць патрыятычныя думкі і ўсіх тых, хто паважае і цэніць гісторыю, беражэ яе мінулае. Увогуле, гэта тэма асобнага артыкула.

— Дзякуй за такі змястоўны аповед.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.    

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37