Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Знайсці свой шлях да поспеху (+фота)

Знайсці свой шлях да поспеху (+фота)

У мінулую суботу ў Паставах прайшоў традыцыйны раённы сход па падвядзенні вынікаў работы за 2013 год. На яго былі запрошаны ветэраны працы, пераможцы працоўнага спаборніцтва, усе, хто вызначыўся ў конкурсах, фестывалях, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах.

З пераходнымі сцягамі і вымпеламі пераможцы раённага спаборніцтва: С. Р. Хацяновіч (ААТ “Хацілы-агра”),  С. А. Рагіня (філіял “Пастаўскае ДРБУ-132”), Р. А. Леўкавец (райспажыўтаварыства), Э. В. Касцюк (Навасёлкаўскі комплексны прыёмны пункт), Е. В. Скіндар (філіял “Каапнарыхтпрамгандаль”), загадчыцы магазінаў “Родны кут” Т. Б. Мядзюха і Н. У. Свілёнак.

Адкрываючы свята,  старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў адзначыў, што, якім бы складаным ні быў мінулы год, яго вынікі прыемна падвесці на аптымістычнай ноце, бо 2013-ы адметны значнымі дасягненнямі ў розных сферах дзейнасці. Галоўныя намаганні райвыканкама былі накіраваны на нарошчванне эканамічнага патэнцыялу, стварэнне новых рабочых месцаў, недапушчэнне зніжэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці насельніцтва. Расходы ў галінах сацыяльнай сферы перавысілі 183 млрд рублёў (звыш 68% усіх расходаў бюджэту раёна). У параўнанні з 2012 годам на 115 долараў узрасла сярэдняя заработная плата і склала па раёне 465,4 долара ЗША.

Дзякуючы прымаемым мерам у няпростых фінансава-эканамічных умовах рост аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 108%, яе экспарт — 112%, або 36,3 млн долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешнегандлёвага балансу. За год створана 215 новых рабочых месцаў. Амаль напалову знізіліся запасы гатовай прадукцыі. У поўным аб’ёме выканалі мерапрыемствы па мадэрнізацыі малочны завод, “Паставымэбля”, Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат, Пастаўскі мэблевы цэнтр, вытворча-мэблевы цэнтр, завод жалезабетонных вырабаў, лясгас, раённае спажывецкае таварыства.

У сельскагаспадарчай вытворчасці больш сціплыя вынікі. Аднак і тут атрымана валавой прадукцыі на 417 млрд рублёў, або па 173 мільёны на аднаго чалавека. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 159 млрд рублёў, або 119,2% да ўзроўню папярэдняга года. На развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў паступіла каля 90 млрд рублёў, з мясцовага — 2,6 млрд. Прафесіяналізм, ініцыятыву і прадпрымальнасць прадэманстравалі многія кіраўнікі і спецыялісты, радавыя працаўнікі. Асаблівай ­удзяч­насці заслугоўвае калектыў ААТ “Хацілы-агра”, які ўзначальвае В. І. Крыштафовіч. Гаспадарка выйшла пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва па вытворчасці збожжа, ­удзельнічала ў “Дажынках”. Высокія набыткі жывёлаводаў. За год атрымана 8756 тон малака, або па 6297 кілаграмаў ад каровы. Яго таварнасць склала 90%. Больш за 70% прадукцыі рэалізавана сортам «экстра». Нядрэнныя і іншыя паказчыкі. Сельгаспрадпрыемства выйшла на першае месца ў раёне.

Вялікі аб’ём работ выкананы ў будаўнічай галіне. У эксплуатацыю здадзена 12 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку на сяле — 3,1 тысячы. Уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці 20 тон сыру ў суткі, медыцынскі корпус Дунілавіцкага дома-інтэрната. Асноўныя работы на гэтых і іншых аб’ектах былі выкананы будаўнікамі АБП “Рассвет Пастаўскі”. І хаця прадпрыемства з-за некаторага змяншэння аб’ёму падрадных работ сёлета не выйшла ў пераможцы, яго ўклад у выкананне будаўнічай праграмы застаецца самым значным.

Актыўна працягвалася газіфікацыя жыллёвага фонду ў Паставах, гарадскіх пасёлках Варапаева і Лынтупы, вёсках Стары Двор, Навасёлкі, Камаі, Юнькі, Хацілы. У поўным аб’ёме выконваюць сацыяльныя стандарты камунальная служба, дарожныя і транспартныя арганізацыі раёна.

На Пастаўшчыне гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва займаюцца 323 аб’екты розных форм уласнасці, працуюць тры рынкі, на якіх створана больш за тысячу гандлёвых месцаў. Рознічны тавараабарот за мінулы год склаў 892,3 млрд рублёў, або ўзрос у параўнанні з папярэднім годам на 12%. Амаль 50% у ім займае спажывецкая кааперацыя.

У раёне працуюць больш за 920 індывідуальных прадпрымальнікаў і 192 прыватныя юрыдычныя асобы. Летась колькасць прадпрымальнікаў павялічылася на 216, а камерцыйных арганізацый — на 31. Усяго ў малым бізнесе — 2980 чалавек, або 17,7% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы. Удзельная вага прадпрымаль­ніцкіх структур у падатковай базе складае 16%.

Развіццё рэальнага сектара эканомікі садзейнічала паспяховаму функцыянаванню сацыяльнай сферы і павышэнню жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Пра гэта сведчаць набыткі ў ахове здароўя, адукацыі, культуры, спорце, сацыяльнай службе, дзейнасці праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў.

У адпаведнасці з умовамі раённага спаборніцтва (яго вынікі былі надрукаваны ў суботнім нумары райгазеты), пераможцам і прызёрам былі ўручаны пераходныя сцягі і пераходныя вымпелы райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Іх атрымалі каля 30 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх галін сацыяльна-гаспадарчага комплексу Пастаўшчыны.

Урачыстай атрымалася цырымонія ўзнагароджвання тых, хто спаўна рэалізуе свае здольнасці, працоўнымі дасягненнямі і перамогамі ў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах, выставах і іншых мерапрыемствах праслаўляе наш пастаўскі край. Намінацыя “Дасягненні года” прымнажаецца ўсё больш і больш. У першую чаргу дзякуючы малочнаму заводу, ААТ “Паставымэбля”, раённаму спажывецкаму таварыству, прадукцыя якіх карыстаецца вялікім попытам на спажывецкім рынку.

Высокіх вынікаў на абласным і рэспубліканскім узроўнях дасягнулі калектывы лясгаса, цэнтральнай райбальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённага Дома культуры, валейбольная каманда “Атлант-Д”, раённы маладзёжны ваенна-спартыўны клуб “Азімут” і іншыя калектывы. Сёлета павялічылася і колькасць людзей, прызнаных лепшымі па прафесіі.

Прысутныя апладысментамі віталі намінантаў “Чалавек года Пастаўшчыны-2013”. За важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна гэта ганаровае званне на конкурснай аснове было прысу­джана 15 работнікам вытворчай і сацыяльнай сфер. Разам з дыпломамі райвыканкама яны атрымалі грашовае ўзнагароджанне. Іх фотаздымкі будуць змешчаны на раённай Дошцы гонару.

Уручыўшы ўзнагароды, кіраўнік раённай вертыкалі В. С. Гутараў падкрэсліў, што ўшанаванне лепшых калектываў і працаўнікоў сведчыць пра тое, што іх прыклад і вопыт з’яўляюцца адной з галоўных крыніц паляпшэння спраў у эканоміцы. Ён пажадаў прысутным, а ў іх асобе ўсім жыхарам Пастаўшчыны, здароўя, шчасця, дабрабыту, знайсці сваю сцяжынку да поспеху.

А затым на сцэне раённага Дома культуры завіраваў “Кірмаш народных талентаў”. Гэта музычная старонка свята таксама атрымалася яркай і запамінальнай, пацвердзіла, што раённы Дом культуры нездарма прызнаны лепшым на Віцебшчыне. Парадавалі сваім майстэрствам і новымі музычнымі нумарамі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбаль “Паазер’е”, тан­цавальныя калектывы раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Пастаўскай і Навасёлкаўскай дзіцячых школ мастацтваў, узорная цыркавая студыя “Каскад”, народны эстрадны гурт “25 плюс-мінус”, салісты Іна Гарачкіна, Марыя Лібоза, Яўгенія Глазава, Пётр Кароль, Аляксандр Апанасевіч, Юлія Галяш.

[Галерея не найдена]

  Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37