Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да нас прыходзяць з важнымі падзеямі

Да нас прыходзяць з важнымі падзеямі

ЗАГС — гэта ўстанова, у якую даводзіцца звяртацца практычна кожнаму з нас. Тут выдаюць першы дакумент грамадзяніна — пасведчанне аб нараджэнні, рэгіструюць шлюб, смерць чалавека. А ўвогуле ў ЗАГСе аказваюць больш за 10 відаў паслуг.

Ці шмат маладых лю­дзей сталі мужам і жонкай, а таксама бацькамі ў мінулым годзе? Якія імёны выбралі сваім дзецям? З гэтымі і іншымі пытаннямі я звярнулася да начальніка аддзела ЗАГС Ірыны Анатольеўны Рагіня. А яна якраз рыхтавалася ўручаць Сяргею Іванавічу Іванову пасведчанне аб нараджэнні сына Макара. 

— Гэту сям’ю ведаю асабіста, — гаварыла Ірына Анатольеўна. — Макар — пяты сын у Івановых. Першым нарадзіўся Сямён, за ім у адзін год — Антон і Захар, чацвёртым — Назар. Дзеці вы­хоў­ваюцца ў любові і ласцы. Мама, Святлана Іванаўна, па адукацыі настаўніца, працавала ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе, потым — у дзіцячым садку. Тата займаецца грузаперавозкамі.

— У мяне самога чатыры браты, — гаварыў С. І. Іваноў. — У старэйшага — чацвёра дзетак, яшчэ ў двух — па двое. Жонка мае дзвюх сясцёр. У сям’і адной з іх  выхоўваецца трое дзетак. Мы прывычныя да шуму, бясконцага дзіцячага “чаму?” і да таго, што старэйшыя клапоцяцца пра малодшых. Праўда, для прагляду тэлеперадач часу маем няшмат. Ды гэта не засмучае. Прыходзіцца шмат працаваць, каб пракарміць і апрануць усіх. У нейкай ступені дапамагае дзяржава. Ёсць кватэра, але ў ёй ужо цеснавата, таму марым пра дом. Было б здароўе — планы ажыццявім.

— У мінулым годзе ў раёне нарадзілася 406 немаўлят, — расказвала Ірына Анатольеўна. — Гэта на 9 больш, чым было ў 2012-ым. Сярод іх 219 дзяўчынак (з іх 13 Валерый, па 12 Дар’яў, Марый, Мілан, Палін, 10 Анастасій, па 9 Аляксандраў, Вікторый, Ксеній. Рэдка сустракаюцца Ірыны, Крысціны, Лідзіі, Веры, Наталлі, Тамары, затое ёсць Эсміральда, Іаланта, Дарына, Зарына) і 187 хлопчыкаў (з іх 19 Максімаў, 11 Арцёмаў, па 10 Мікітаў і Аляксееў, па 9 Раманаў і Арсеніяў. А такіх раней папулярных імён, як Павел, Пётр, Віктар, Мікалай, Станіслаў, — усяго па адным). У шасці сем’ях нарадзіліся двойні, у 159 — першынцы, у 163 летась з’явілася другое дзіця, у 64 — трэцяе, у 10 — чацвёртае, у 8 — пятае, у дзвюх — шостае. У шасці дзетак бацькі — грамадзяне Расіі, у траіх — літоўцы, у чатырох маці — грамадзянкі Расіі.

— Ірына Анатольеўна, які ўзрост бацькоў?

— 120 мужчын і 149 жанчын сталі бацькамі ва ўзросце ад 25 да 30 гадоў, 53 мужчыны і 103 жанчыны пазналі бацькоўскую радасць ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў. Чатыром мамам было ад 16 да 18 гадоў. У 18 гадоў татам стаў адзін мужчына, маці — шэсць жанчын. Тры жанчыны нарадзілі дзіця ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў, два мужчыны сталі бацькамі пасля 50-і.

— А колькі летась зарэгістравана шлюбаў?

— У раёне — 329, а непасрэдна ў нашым ЗАГСе — 272. Гэта на 91 пару больш, чым у 2012 годзе. Тры дзяўчыны выйшлі замуж да паўналецця, па 18 гадоў мелі пяць нявест і пяць жаніхоў. Хлопцы летась найчасцей жаніліся ва ўзросце 24 гадоў (такіх 36), а дзяўчаты выходзілі замуж у 23 (29). Па 23 мужчыны ўступілі ў шлюб ва ўзросце ад 31 да 35 і ад 36 да 40. Тром жанчынам і чатыром мужчынам было за 60 — нездарма кажуць: каханню ўсе ўзросты пакорныя. У мінулым годзе жаніхамі пастаўчанак сталі 7 грамадзян Расійскай Федэрацыі, 5 — Літвы,  па 3 — з Казахстана і Украіны, па адным жаніху — з Малдовы, Узбекістана, Славакіі і Нігерыі. А пастаўскія хлопцы, акрамя беларусак, выбралі сабе 7 нявест з Расіі, 2 — з Літвы, па адной з Казахстана, Узбекістана, Малдовы. У 59 выпадках абодва сужонкі ўступалі ў шлюб паўторна, у 68-і — у аднаго з іх быў паўторны шлюб.

Увогуле, да нас прыходзяць з важнымі падзеямі. І мы рады рэгістраваць і новыя сямейныя пары, і новых грамадзян краіны.

Гутарыла Анна АНІШКЕВІЧ.     

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Обезьянка Пастернака, любовь на полвека и козни спецслужб. Уроженец Поставщины Владимир Дубовка без глянца

Хотите узнать больше? Анна Северинец, которая преподает русскую литературу в одной из школ Смолевичей, составила популярную биографию классика белорусской литературы, 15

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 18

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 23

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 34

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 30

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27