Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стаўка — на маладых

Стаўка — на маладых

Оперупаўнаважаныя аддзялення крымінальнага вышуку Я. Г. Самсонаў, А. А. Шадзько (сядзяць), М. М. Якімовіч і У. У. Раўданік.

У аўторак, 4 сакавіка, сваё прафесійнае свята будзе адзначаць шматтысячная армія супрацоўнікоў беларускай міліцыі. Напярэдадні гэтай даты карэспандэнт “ПК” Алена Шапавалава сустрэлася з начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнікам А. М. ГАРУСАМ, каб распытаць яго пра тых, хто стаіць на варце нашых законных правоў і інтарэсаў.

Аляксандр Мікалаевіч, раскажыце, калі ласка, што ўяўляе сабой сёння Пастаўскі РАУС?

— Калектыў райаддзела — гэта 93 супрацоўнікі, з іх 85 атэставаныя, 67 афіцэраў. Структура пастаўскай міліцыі складаецца з крымінальнага блока і міліцыі грамадскай бяспекі. У першы ўваходзяць служба крымінальнага вышуку, група па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і група па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі. Калі ў падраздзяленні вышуку працуюць 9 чалавек, дык у службе БЭЗ — усяго два, а ў групе па наркакантролі наогул адзін супрацоўнік.

Самай шматлікай у райаддзеле з’яўляецца служба міліцыі грамадскай бяспекі. А самае вялікае падраздзяленне ў ёй — аддзяленне ўчастковых інспектараў міліцыі, 6 з якіх абслугоўваюць Паставы і 10 працуюць у раёне. Таксама ў нас ёсць два малодшыя ўчастковыя інспектары, адзін з іх дапамагае ў горадзе, другі — на сяле. Наступнае па колькасці супрацоўнікаў — ад­дзяленне Дзяржаўтаінспекцыі. Там нясуць службу 12 чалавек. Акрамя таго, у склад міліцыі грамадскай бяспекі ўваходзяць аддзяленні аператыўна-дзяжурнай службы, па грамадзянстве і міграцыі, інспекцыя па справах непаўналетніх, крымінальна-выканаўчая інспекцыя і ізалятар для часовага ўтрымання асоб, узятых пад варту.

— Калі гаварыць пра значнасць названых службаў, на кім трымаецца ваша работа?

— У першую чаргу на службе ўчастковых інспектараў міліцыі, бо яе супрацоўнікі займаюцца асноўнай масай пытанняў, падведамных праваахоўным органам. Гэта і раскрыццё злачынстваў, і выяўленне адміністрацыйных правапарушэнняў, сямейна-бытавыя канфлікты, барацьба з п’янствам і многае іншае. Практычна ўсё — ад правядзення прафілактычных гутарак да перадачы матэрыялаў у Следчы камітэт, суд і пракуратуру для ўзбуджэння крымінальных спраў, абмежавання грамадзян у дзеяздольнасці, накіравання іх у лячэбна-працоўны прафілакторый — знаходзіцца на вырашэнні ўчастковага. Ён гаспадар на сваім адміністрацыйным участку, адказвае за парадак на ім, жыццё, здароўе і спакой людзей.

Поўнай самааддачы патрабуе работа і ў службе крымінальнага вышуку. Яе супрацоўнікі заўсёды, не зважаючы на выхадныя і святы, гатовы працаваць па раскрыцці злачынстваў, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых асоб. Адказным участкам з’яўляецца таксама дзяжурная служба. Менавіта ад дзеянняў дзяжурнага, ад таго, наколькі прафесійна і аператыўна ён спрацуе, атрымаўшы паведамленне ад чалавека, залежыць вынік работы міліцыі ў цэлым. Немалую ролю ў папярэ­джанні злачыннасці ў раёне адыгрывае інспекцыя па справах непаўналетніх. Актыўная жыццёвая пазіцыя яе начальніка В. Л. Врублеўскага, удзел у культурных, спартыўных, масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў навучальных установах, раёне і вобласці, з’яўляюцца прыкладам для іншых супрацоўнікаў аддзела і падлеткаў, з якімі працуе.

— Думаецца, сярод пастаўскіх міліцыянераў знойдзецца нямала тых, хто заслугоўвае добрых слоў.

— Безумоўна. У іх ліку начальнік ізалятара для часовага ўтрымання асоб, узятых пад варту, І. М. Юшко. Самы вопытны на сённяшні дзень кіраўнік у аддзеле (названую пасаду займае з 2001 года), кваліфікаваны і прынцыповы работнік. Ён стаў настаўнікам для многіх афіцэраў, якія служаць у РАУС. Не толькі ўмела кіруе сваім падраздзяленнем, але і сам паказвае прыклад падначаленым у раскрыцці злачынстваў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Д. Ю. Шыман. Заслугай Дзмітрыя Юр’евіча з’яўляецца тое, што асноўныя рэзанансныя злачынствы, якія былі здзейснены ў Пастаўскім раёне, раскрыты, і вінаватыя асобы прыцягваюцца да ўстаноўленай законам адказнасці. У гэтым падраздзяленні асобна хацелася б вылучыць А. А. Шадзько, які займаецца пошукам злачынцаў і асоб, прапаўшых без вестак. Дзякуючы яго ініцыятыве і знаходлівасці былі знойдзены і арыштаваны злачынцы, якія хаваліся ад следства і суда не толькі на тэрыторыі нашага раёна, але і ў розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Са станоўчага боку можна ахарактарызаваць таксама опер­упаўнаважаных крымінальнага вышуку Я. Г. Самсонава, У. У. Раўданіка, старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі П. М. Свірбутовіча, участковых інспектараў міліцыі А. У. Вештарта, А. А. Асяненку, А. А. Ігнатовіча, К. І. Зубко, начальніка аддзялення ДАІ Д. М. Андрона, яго падначаленых А. В. Арэхава, А. А. Мацура, А. А. Кандрашэнку, старшага інспектара-дзяжурнага Ю. А. Звяругу і іншых. Не магу не назваць і свайго першага намесніка Д. В. Куталёва, маладога, перспектыўнага, высокапрафесійнага кіраўніка. А таксама намесніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ю. І. Анкіпа — аднаго з самых вопытных супрацоўнікаў аддзела, дзякуючы якому на сённяшні дзень наш РАУС цалкам укамплектаваны кадрамі.

— Многія службы ў райаддзеле ўзначальваюць даволі маладыя хлопцы. Наколькі апраўдана стаўка на іх?

— Так, мы стараемся знаходзіць талковых, перспектыўных маладых супрацоўнікаў, якія карыстаюцца аўтарытэтам у калектыве, здольны павесці за сабой іншых. І гэта прыносіць станоўчыя вынікі. Летась Пастаўскі РАУС стаў адным з лепшых у вобласці па многіх пазіцыях, якія датычаць дзейнасці інспекцыі па справах непаўналетніх, службы ўчастковых інспектараў міліцыі, ДАІ. Але ў той жа час у нас ёсць і пэўныя праблемы, над якімі трэба працаваць. Найперш гэта вялікая колькасць крадзяжоў, здзейсненых у раёне. Каб вырашыць яе, на бягучы год мы запланавалі шэраг мерапрыемстваў ва ўзаемадзеянні з рознымі ведамствамі. У прыватнасці, бу­дзем больш цесна працаваць з сельскімі Саветамі па ўпарадкаванні пустуючых дамоў на сяле, працягваць работу па ўстаноўцы відэаназірання ў грамадскіх месцах, на ажыўленых перакрыжаваннях вуліц, прадпрыемствах гандлю і сэрвісу.

Непакоіць і высокі працэнт злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення. Нягледзячы на тое, што на Пастаўшчыне многае робіцца па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам сярод насельніцтва, і не толькі міліцыяй, але і адукацыяй, аховай здароўя, названая тэндэнцыя па-ранейшаму мае месца. Пераламаць яе можна толькі агульнымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых бакоў, пачынаючы ад кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе працуюць аматары выпіць, і заканчваючы кіраў­ніцтвам раёна. Карыстаючыся выпадкам, я хачу падзякаваць за цеснае супрацоўніцтва і падтрымку нашых ініцыятыў райвыканкаму, раённым аддзелам Следчага камітэта і камітэта дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры, суду, аддзелам пагранічнай службы, адукацыі, аховы здароўя, добраахвотным дружынам, асабліва казацтву.

— А што пажадаеце сваім калегам з нагоды надыходзячага свята?

— Канешне ж, моцнага зда­роўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах, дасягнення новых працоўных вынікаў. Мае віншаванні і найлепшыя пажаданні таксама нашым ветэранам, якія перадаюць свой жыццёвы і прафесійны вопыт маладому пакаленню супрацоўнікаў аддзела. У тым, што сёння калектыў Пастаўскага РАУС з’яднаны і цалкам укамплектаваны, ёсць і іх немалая заслуга.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 51

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 51

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 83