Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чым лепш мы папрацуем, тым мацнейшай будзе эканоміка

Чым лепш мы папрацуем, тым мацнейшай будзе эканоміка

Пра справы ў рэальным сектары эканомікі і сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2014 годзе са старшынёй раённага выканаўчага камітэта В. С. ГУТАРАВЫМ гутарыць карэспандэнт “Пастаўскага краю” Пётр Курыловіч.

Віктар Сяргеевічна традыцыйнай нарадзе па падвядзенні вынікаў за мінулы год, якая адбу­дзецца 22 лютагабудуць адзначаны лепшыя калектывы і людзі, вызначаны чарговыя задачыА як у цэлым  Вы ацэньваеце стан спраў у раёне?

— Нягледзячы на няпростыя фінансава-эканамічныя ўмовы мінулага года, у  раёне выкананы асноўныя задачы: забяспечаны рост аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі, экспарту; не дапушчана зні­жэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці насельніцтва; павысілася заработная плата; захавана стабільнасць на спажывецкім рынку і ў сферы паслуг. Свой уклад у гэта ўнеслі дзясяткі працоўных калектываў, сотні работнікаў розных галін вытворчай і сацыяльнай сферы. Лепшыя з лепшых сярод іх выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва і будуць адзначаны на свяце.

— Найбольшую ўдзельную вагу ў вытворчасці рэгіянальнага прадукту — больш за 60% — займае прамысловасць. Наколькі ўдалося прадпрыемствам раёна дасягнуць запланаваных параметраў росту?

— Аснову прамысловага комплексу Пастаўшчыны складаюць 9 прадпрыемстваў, на якіх занята амаль 2900 чалавек. Летась імі атрымана прадукцыі  на 620 мільярдаў рублёў, што на 50 мільярдаў больш, чым у папярэднім годзе. Найбольшы прырост забяспечылі ПВУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, ТАА “Вытворча-мэблевы цэнтр”, ААТ “Паставымэбля”, “Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат”. Дзякуючы прынятым мерам у параўнанні з пачаткам года прыкметна зменшыліся запасы гатовай прадукцыі на складах. Да 23,4%  у агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі ўзрасла ўдзельная вага інавацыйнай прадукцыі.

Сёння ў выйгрышы тыя калектывы, дзе актыўна вядзецца работа па мадэрнізацыі вытворчасці, укараненні найноўшых тэхналогій, рацыянальна выкарыстоўваюцца паліўна-энергетычныя рэсурсы, што садзейнічае павышэнню эфектыўнасці і якасці ўсёй работы.

— Адным з вызначальных яе паказчыкаў з’яўляецца запатрабаванасць пастаўскай прадукцыі за межамі краіны. Як выглядае знешнеэкана­мічная дзейнасць раёна? 

— Тавары з маркай пастаўскіх вытворцаў пастаўляюцца больш чым у 20 краін свету. Знешнегандлёвы абарот склаў за мінулы год 33,6 мільёна долараў ЗША, або ўзрос у параўнанні з папярэднім годам на 10%. Асноўнымі экспарцёрамі з’яўляюцца ПВУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр” і ААТ “Пастаўскі малаказавод”. Сваю знешнегандлёвую дзейнасць актывізавалі суб’екты гаспадарання ўсіх форм уласнасці. Калі ў 2011 годзе іх налічвалася 11, то летась — каля 20.

Павялічылі аб’ёмы экспарту сваёй прадукцыі раённае спажывецкае таварыства, такія прадпрыемствы і таварыствы, як “Правентус”, “Гатэр”, Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат,  “Вытворча-мэблевы цэнтр”, “Ініта”, “Міланд” і шэраг іншых. Рынкі збыту прадукцыі за мяжой трэба пашыраць і сёлета.

—  А такое, згадзіцеся, магчыма пры ўмове мадэрнізацыі вытворчасці, актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці. Як Вы ацэньваеце гэтыя кірункі работы?

— У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб распрацоўцы праграм (планаў) комплекснай мадэрнізацыі на 2013—2015 гады”, такія праграмы ў раёне распрацавалі 24  прадпрыемствы і арганізацыі. Усяго ў 2013 годзе выкарыстана амаль 356 мільярдаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Найбольшыя аб’ёмы іх былі атрыманы ад дзяржавы і накіраваны на будаў­ніцтва сырнага цэха на малаказаводзе і першай чаргі робатызаванай малочнатаварнай фермы “Коўзаны” ААТ “Навасёлкі-Лучай”,  якія здадзены ў эксплуатацыю, цэха па перапрацоўцы трасты на льнозаводзе,   жылля. У райцэнтры адкрыты першы ўніверсам-тысячнік “Родны кут” раённага спажывецкага таварыства. Па 18—20 мільярдаў рублёў уласных інвестыцый укладзена ў развіццё вытворчасці, набыццё новай тэхнікі і абсталявання ў лясгасе і на Пастаўскім мэблевым цэнтры.

Сёлета будуць здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом у Паставах і сучасны цэх па вытворчасці льновалакна, прадоўжана будаўніцтва другой чаргі робатызаванай МТФ у ААТ “Навасёлкі-Лучай” і МТФ з даільнай залай у ААТ “Кураполле-агра”. У першым паўгоддзі павінна пачацца ўзвядзенне  гарадской лазні. Для пачатку на гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдзяляецца паўмільярда рублёў. А ў цэлым варта нагадаць, што выкананне праграмы мадэрнізацыі, тэхнічнага пераўзбраення, стварэння новых вытворчасцей, развіццё сыравіннай базы будуць ажыццяўляцца ў першую чаргу за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў, камерцыйных крэдытаў і знешніх інвестыцый.

— Віктар Сяргеевіч, сёння нельга абысці ўвагай аграпрамысловы комплекс раёна, які па аб’ёме вытворчасці з’яўляецца адной з важнейшых галін народнай гаспадаркі.

— Дэталёвую размову пра набыткі і ўпушчэнні ў гэтай галіне мы вялі на сесіі раённага Савета дэпутатаў, калі абмяркоўвалі вынікі развіцця ў 2013 годзе і вызначалі прагноз на 2014 год. Нагадаю, што ў складаных эканамічных і кліматычных умовах было атрымана валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на 418 мільярдаў рублёў. У фізічнай вазе гэта 55 тысяч тон зерня, 4,8 тысячы тон масланасення рапсу, 43 — малака, 7,6 тысячы тон мяса. У цэлым вынікі работы сціплыя, хаця ў аграпрамысловым комплексе праводзілася работа па тэхнічным пера­ўзбраенні, мадэрнізацыі вытворчасці. З добрай аддачай працуюць ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”. У той жа час крытычнае фінансавае становішча склалася ў ААТ “Блакітныя азёры-агра”, “Пастаўскі райаграсэрвіс”, СВК “Андроны” і некаторых іншых.

Не самыя лепшыя вынікі года павінны стаць для кіраўнікоў і спецыялістаў райсельгасхарчу і сельгасарганізацый сур’ёзнай падставай для таго, каб яшчэ раз прааналізаваць усе складальнікі эканомікі, задзейнічаць створаны патэнцыял і новыя магчымасці для выканання задач, пастаўленых на 2014 год.  Асноўны прырост трэба забяспечыць за кошт інтэнсіўных фактараў, мадэрнізацыі і ўдасканалення тэхналогій вытворчасці. З гэтага і трэба зыходзіць, працаваць так, каб атрымліваць і прадаваць прадукцыю круглы год, мець уласныя сродкі, у тым ліку для выплаты заработнай платы. Іншага не дадзена. Чым лепш мы папрацуем, тым мацнейшай будзе экано­мі­ка, больш магчымасцей для павышэння сямейнага дабрабыту, умацавання сацыяльнай сферы, рэалі­зацыі канкрэтных праектаў, якія намечана ажыццявіць у Год гасціннасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

А ўвогуле, сёння хочацца пажадаць удзельнікам святочнай нарады, усім працаўнікам, жыхарам Пастаўшчыны поспехаў у працы, моцнага здароўя, шчасця, здзяйснення ўсяго задуманага.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 12

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 25

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27