Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рупімся пра тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма развіццё грамадзянскай супольнасці

Рупімся пра тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма развіццё грамадзянскай супольнасці

Сёлета грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” будзе адзначаць 25-годдзе свайго заснавання. Утварылася яно ў канцы васьмідзясятых гадоў на хвалі новага беларускага адраджэння і першапачаткова актыўна падтрымлівалася ўладамі. Суполкі ТБМ ствараліся на многіх прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах Беларусі, у тым ліку і на Пастаўшчыне. Аднак пасля рэферэндуму 1995 года, калі дзяржаўнай мовай была абвешчана і руская, родная мова беларусаў пачала паступова выціскацца амаль з усіх сфер грамадскага жыцця. Змена дзяржаўнай моўнай палітыкі і эканамічны крызіс прывялі да таго, што многія суполкі ТБМ перасталі існаваць, але сама арганізацыя засталася і зараз умацоўваецца, аб’ядноўваючы ў сваіх шэрагах аднадумцаў.

На пасяджэнні апошняй  рэспубліканскай рады таварыства яе старшыня Алег Трусаў, дарэчы, рускі па нацыянальнасці, прапанаваў выдаць “Летапіс ТБМ”, у якім распавесці пра дзейнасць цэнтральнай і рэгіянальных суполак арганізацыі за апошнія пяць гадоў. Там будзе прадстаўлена і пастаўская раённая арганізацыя прыхільнікаў роднай мовы.

Дзейнасць нашай суполкі разгортваецца па некалькіх кірунках: правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, паездкі і выступленні перад жыхарамі раёна, выдавецкая дзейнасць, рэалізацыя сумесных праектаў з установамі культуры і адукацыі (бібліятэкі, школы, Дом рамёстваў), СМІ (газета “Пастаўскі край”, тэлеканал “Паставы-ТБ”, мясцовае радыё), правядзенне краязнаўчых вандровак, кантактаванне з уладнымі структурамі, наладжванне курсаў і прэзентацый, правядзенне сяброўскіх вечарын.

Значны рэзананс мелі некаторыя імпрэзы, якія прысвячаліся вядомым творчым асобам Беларусі і Пастаўшчыны. Так, сябрамі ТБМ былі праведзены вечарына памяці журналіста і пісьменніка Алеся Касценя, літаратурна-мастацкая вечарына да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, літаратурна-музычная — да юбілею народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Становяцца традыцыйнымі “Дубоўкавы чытанні”, якія ладзяцца штогод у дзіцячай бібліятэцы ў дзень нараджэння нашага паэта-земляка Уладзіміра Дубоўкі.

Актывісты арганізацыі на  працягу апошніх гадоў здзейснілі шэраг паездак у розныя населеныя пункты раёна, дзе сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, пераважна моладдзю. Мы ўдзячны за цёплы прыём і шчырыя гутаркі дырэктарам, педагагічным калектывам і вучням Андронаўскай, Варапаеўскай, Ваўкоўскай, Дунілавіцкай, Гуцкай, Камайскай, Казлоўшчынскай, Курапольскай, Лынтупскай, Ляхаўшчынскай, Мулярскай, Навадруцкай, Палескай школ, каледжа, а таксама супрацоўнікам і чытачам пастаўскіх раённай і дзіцячай, Юнькаўскай, Варапаеўскай і Лынтупскай бібліятэк. Падчас сустрэч узнімаліся пытанні функцыянавання беларускай мовы, прэзентаваліся новыя кнігі і дыскі, распавядалася пра пошукі і знаходкі мясцовых краязнаўцаў. Таму ў многіх бібліятэках, у тым ліку і ў школьных, ёсць матэрыялы па курсе “Чароўны край – Пастаўшчына”, дыскі казак, размалёвак, песень, фільмаў на роднай мове “Гадуй беларусаў”, шэраг кніг пра родную Пастаўшчыну.

Шмат станоўчых эмоцый і карысных матэрыялаў прынеслі дзве краязнаўчыя экспедыцыі, якія ладзіліся сябрамі ТБМ у 2011 і 2012 гадах. Першая праходзіла праз Ляхаўшчыну, Сарокі, Казлоўшчыну, Асінагарадок, Парыж і была багатая на краязнаўчыя знаходкі і фальклорныя запісы. Другая, аўтамабільная, была прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Максіма Танка і пралягала праз Чэхі, Нарач, Мядзел, Пількаўшчыну, Сваткі, Брусы і некаторыя іншыя мясціны. У час гэтых вандровак было шмат сустрэч з цікавымі людзьмі, удалося пабачыць многа прыродных і гістарычных аб’ектаў.

Пастаўскія аматары роднай мовы прымалі ўдзел у народнай талацэ па ўпарадкаванні сядзібы садавода І. Сікоры ў Алашках, правядзенні краязнаўчых канферэнцый у Германавічах, у мерапрыемствах на радзіме пісьменніка В. Быкава ў Бычках.

Раённая арганізацыя актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю. Прастору беларускага слова папаўняюць кнігі, газеты, часопісы, буклеты, календары, нататнікі. Да нядаўняга часу выдаваўся невялікім накладам бюлетэнь “Шыпшына”, у якім асвятляліся з’явы і падзеі, звязаныя з беларускім рухам, а таксама матэрыялы па краязнаўстве, літаратуры, фальклоры нашага краю. Паступова папаўняецца бібліятэка кніг, якія выдаюцца, дзякуючы рупнасці сяброў арганізацыі.

Плённым атрымалася супрацоўніцтва з тэлеканалам “Паставы-ТБ”.  Удалося зняць цікавыя відэафільмы да юбілеяў Я. Купалы і М. Багдановіча, перадачу пра стан беларускай мовы на Пастаўшчыне.

У верасні-снежні мінулага года мы змаглі рэалізаваць сваю даўнюю задуму — правялі курсы беларускай мовы і краязнаўства. З лекцыямі і трэнінгамі выступалі вядомыя настаўнікі беларускай мовы Т. Захарэвіч, А. Латыш і Н. Субач. Краязнаўчыя заняткі праводзілі В. Шышко, Т. Храпавіцкая, Л. Сяменас і аўтар гэтых радкоў. Усе, хто наведваў курсы, засталіся задаволенымі іх арганізацыяй і лічаць, што яны былі карыснымі і для агульнага разумення гісторыі і прыроды роднага краю, і для моўнай практыкі.

У сваёй дзейнасці наша  грамадскае аб’яднанне стараецца падтрымліваць шчыльныя кантакты з уладнымі структурамі і дзяржаўнымі ўстановамі. Мы задаволены тым, што многія нашы прапановы, асабліва ў сферы культуры, знаходзяць падтрымку з боку старшыні райвыканкама В. Гутарава і намесніка старшыні Ю. Кісялёва. Зразумела, ёсць і пытанні, якія яшчэ чакаюць свайго вырашэння. Так, напрыклад, мы лічым, што варта было б цэнтральным вуліцам г. Паставы паступова вяртаць іх гістарычныя назвы: Віленская, Браслаўская, Лучайская, Задзеўская, Базылянская, Юрыдыка. Беларускія надпісы і шыльды вонкавай рэкламы на магазінах, установах, транспарантах складаюць толькі каля 16%. Падобная ж сітуацыя і ў крамах. Чаму назвы тавараў і прадуктаў не па-беларуску? Трэба зразумець, што беларуская мова робіць нас адметнымі.

Дзейнасць грамадскай  арганізацыі — гэта самаахвярная валанцёрская праца людзей, якія рупяцца пра тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма развіццё грамадзянскай супольнасці. Пастаўская арганізацыя “ТБМ” параўнальна нешматлікая, налічвае крыху больш за трыццаць чалавек, але ўсе гэтыя людзі — Асобы.

Мы разумеем, што на Пастаўшчыне ёсць шмат прыхільнікаў беларускай мовы, толькі розныя жыццёвыя абставіны перашка­джаюць ім далучыцца да ТБМ. Але, каб удзельнічаць у руху за родную мову, не абавязкова быць членам нейкай арганізацыі або палітычнай партыі. Для гэтага ёсць шмат розных шляхоў: пачаць размаўляць з усімі па-беларуску, глядзець пераважна беларускамоўныя перадачы па тэлевізары ці камп’ютары, ахвяраваць сродкі на ТБМ і правядзенне беларускамоўных мерапрыемстваў, выпісваць газету ТБМ “Наша слова”,  наведваць пасяджэнні таварыства, якія адбываюцца кожны чацвер у 18.00 у дзіцячай бібліятэцы, удзельнічаць у нашых вандроўках і імпрэзах. Дарэчы, у канцы вясны — пачатку лета плануецца фальклорна-края­знаўчая экспедыцыя ТБМ у ваколіцы Дунілавіч — Хрыстова. Далучайцеся!

І. ПРАКАПОВІЧ, старшыня пастаўскай раённай  арганізацыі “ТБМ”.

 22 лютага ў канцэртнай зале школы мастацтваў па ву­ліцы Чырвонаармейскай (былы РДК) адбудзецца канцэрт беларускамоўных гуртоў з Пастаў, Мінска і Полацка: «The Perfect Life», «AMAROKA», «INDRA», «Верасень», «Скіфы». Пачатак у 15 гадзін. А ў нядзелю, 23 лютага, па традыцыі пасля Імшы за беларускую мову, якая заказана на 12.00 у пастаўскім касцёле, у памяшканні дзіцячай бібліятэкі адбудзецца Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка, у якой могуць прыняць удзел усе жадаючыя – тыя, хто хоча засведчыць сваю павагу да роднай мовы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31