Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Працаваць — дык з аддачай

Працаваць — дык з аддачай

Вольга Парфір’еўна Машкевіч

Трэці год запар Юнькаўскі комплексны прыёмны пункт выконвае і перавыконвае даведзенае заданне. У прыватнасці, за 2013-ы бытавых паслуг аказана на 45,1 мільёна рублёў, план па іх аб’ёмах выкананы на 129,2 працэнта, а тэмпы росту да ўзроўню папярэдняга года склалі 106,5 працэнта.

— Чым тлумачыцца поспех? — З гэтага пытання я і пачала гаворку, завітаўшы нядаўна на комплексны прыёмны пункт.

— Працэнты, вядома ж, у радасць, але даюцца яны няпроста, — адказала загадчыца Вольга Парфір’еўна Машкевіч. — У аграгарадку ёсць магазін і ад­дзяленне сувязі, дзе таксама могуць быць такія ж тавары, як і ў нас. І жывём за два крокі ад горада, а там разнастайны тавар на рынках і ў магазінах, і паслугі таксама. Таму з першага дня, уладкаваўшыся сюды, за справу ўзялася грунтоўна. Нягледзячы на тое, што занятак для сябе магла знайсці і дома — ёсць агарод, сад, гаспадарка немалая. Але ж старшыня сельвыканкама Валянціна Міхайлаўна Філімонава папрасіла хоць крыху папрацаваць, я і згадзілася. Атрымалася так, што гэта “крыху” расцягнулася амаль на тры гады.

Новая загадчыца пачала са знаёмстваў з людзьмі. Зрэшты, яна іх і так нядрэнна ведала, бо да пенсіі працавала ў будаўнічай галіне гаспадаркі, загадвала складам. Раней будаваліся многія, і да Парфір’еўны вяскоўцы звярталіся з рознымі пытаннямі. І хоць літаральна ўсіх памятала, але ўсё роўна прайшлася па вёсках (а іх у зоне абслугоўвання 39), запісала сабе ў журнал прозвішчы і нумары тэлефонаў старэйшын, а таксама ўсіх тых, каму цяжка прыйсці на комплексны прыёмны пункт.

Практыкавала і такое: прыязджала ў вёску да знаёмых і распытвала, што каму можа спатрэбіцца ў будучым, — паслуга ці тавар, — адным словам, шукала патэнцыяльных кліентаў. А потым на машыне службы быту на месца прывозіла патрэбнае. Прызнаецца, што такія выезды і ёй, і людзям падабаюцца вясной і ўлетку: усе на вуліцы, можна няспешна пагаварыць, усё прывезенае прадэманстраваць, рэкламу зрабіць. Пра тую ж, напрыклад, чыстку падушак (а такую паслугу райбыткамбі­нат ужо аказваў). “Навошта гэта рабіць, — гаварылі вяскоўцы. — Раней ніхто не чысціў, і добра было.

— Па гэтай тэме цэлыя “лекцыі” чытала, — расказвае Вольга Парфір’еўна. — даказвала, што старыя падушкі шкодзяць здароўю, ды і нязручнасці могуць быць, калі зношаная насыпка парвецца. Пераканала: праз які час усе Юнькі “перачысціліся”, неслі і везлі адусюль. Адна пажылая жанчына неяк пабедавала, што ёй цяжка прынесці падушкі на пункт. Якія праблемы? Сама паехала і забрала. Так і з іншымі рэчамі: спачатку збіраю тое, што трэба везці ў рамонт, пральню або хімчыстку, а потым гатовае прывожу назад.

Бачыла Парфір’еўна, што і ў цырульні чаргі няма. Пачала разбірацца. Аказалася, што такі расклад работы не зусім зручны для вяскоўцаў: хто сам працуе, хто ў ад’ездзе. Таму змясці­ла ў людных месцах аб’явы пра тое, што можна загадзя запісацца “на прычоску”, як у гарадской цырульні. Кліентаў стала больш, але ў асноўным прыходзілі жанчыны. Пачала “раскручваць” мужчынскія стрыжкі. Спрацавала! Карыстаюцца попытам рамонт абутку (тут яго здаюць нават гараджане, якія працуюць у Юньках), адзення, хімчыстка, крыху менш — пральня.

Асобны аповед пра рэалізацыю тавараў. Няхітры прыём — кветкі. Іх у памяшканні шмат. І вось уявіце: прыйшла вясковая кабета палюбавацца пунсовымі букетамі, а Вольга Пар­фір’еўна, між іншым, запросіць паглядзець, што новенькае з’явілася на паліцах — коўдры, навалочкі, прасціны, сарочкі, спадніцы, халаты… І спакушаюцца. Нярэдка здараецца, што чалавеку да дня нараджэння ці свята трэба набыць падарунак ці сябе парадаваць, а пенсія або зарплата — праз дзень-два. Загадчыца ідзе насустрач — дае тавар напавер. І ніхто ніколі яе не падвёў.  А калі што з прывезенага адзення не падыходзіць, загадчыца і сама “падгоніць” або ў швейны цэх райбыткамбіната адправіць.

Вельмі ўважлівая Вольга Парфір’еўна да тых, хто звяртаецца па паслугі рытуальнага характару. Усё раскажа, параіць. Не крыўдуе, калі хто пазвоніць уначы — разам з мужам сходзіць і адпусціць патрэбнае. Мужу ключы ад комплекснага прыёмнага пункта пакідае ў нядзелю, бо сама едзе ў горад па сваіх справах.

— Вось з такіх маленькіх пункцікаў і вырастаюць працэнты, — падводзіць рысу Вольга Парфір’еўна Машкевіч. — А інакш нельга: калі працаваць — дык з аддачай.

Галіна ПІШЧ.

Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 44

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 36

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 38

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 45

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 56

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 46

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 60

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 46