Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб суседства было бяспечным

Каб суседства было бяспечным

З 27 студзеня па 9 лютага па ўсёй Беларусі, і на Пастаўшчыне таксама, прайшла акцыя “Бяспечнае суседства”. У адным з яе рэйдаў прыняла ўдзел і карэспандэнт “Пастаўскага краю”.

Асноўнай мэтай правядзення акцыі было знізіць колькасць правапарушэнняў і надзвычайных сітуацый, што адбываюцца па прычыне проціпраўных паводзін грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для збору асоб асацыяльнага ладу жыцця і распіцця спіртных напіткаў, невыканання іншых правіл карыстання жылымі памяшканнямі, у тым ліку правіл проціпажарнай бяспекі, павысіць інфармаванасць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні розных паслуг і забеспячэнні іх бяспекі. Удзельнікамі гэтых мерапрыемстваў у нашым раёне сталі райаддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва і ўнітарнае прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка”. На працягу двух тыдняў кожны дзень іх прадстаўнікі адпраўляліся дамоў да адзінокіх састарэлых грамадзян, асоб, што злоўжываюць спіртным, а таксама ў сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Першым адрасам нашага наведвання стаў дом №8 па вуліцы Ленінскай у райцэнтры. Тут шмат гадоў пражывае адзінокая састарэлая бабуля. Родных у яе няма, таму тры разы ў тыдзень прыходзіць сацыяльны работнік. Сваёй памочніцай бабуля задаволена. Але ў кватэры ўжо год не працуе цэнтральнае ацяпленне, бо пацёк кацёл. Па гэтай прычыне вымушана цепліць печ. Цяпла ад яе мала: печка маленькая і не можа добра нагрэць кватэру, у якой варта было б замяніць вокны і дзверы.

Пытанне ацяплення жылля пенсіянеркі ўзята на заметку ўдзельнікамі рэйдавай брыгады і, спадзяюся, у хуткім часе будзе вырашана. А самой ёй зроблена заўвага: не захоўваць вядро з брыкетам побач з печчу, каб, не дай бог, не адбылося пажару.

Не скардзілася на гарадскія службы або шумных суседзяў і наступная адзінокая пастаўчанка з вуліцы Ле­нінскай. Як і першая бабуля, яна добра ведае нумары выкліку міліцыі, хуткай дапамогі і пажарнай брыгады. Але небяспека існуе: электраправодка ў пакоях месцамі заклеена шпалерамі, не працуе аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

А вось гараджанам, якія пражываюць па суседстве з домам №90 па названай вышэй вуліцы, можна толькі паспачуваць. Указаны адрас з’яўляецца месцам збору асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць асацыяльны лад жыцця. Супрацоўнікі РАУС перыядычна наведваюцца сюды з праверкамі, складаюць ад­мі­ністрацыйныя пратаколы на ўдзельнікаў шумных застолляў. На гаспадара прытона нядаўна аформілі дакументы для адпраўкі ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Каб не ехаць туды, ён здзейсніў злачынства і сам з’явіўся ў міліцыю з пакаяннем. Цяпер вядзецца расследаванне па факце злачынства. Тым часам п’яныя кампаніі па-ранейшаму працягваюць збірацца ў доме. Адбывалася застолле, і калі мы прыйшлі туды. Разгарачаны спіртным гаспадар, убачыўшы на парозе нязваных гасцей, спачатку не хацеў пускаць у хату. Потым адчыніў дзверы, але паводзіў сябе агрэсіўна: нецэнзурна лаяўся, пагражаў тэлевізіёншчыкам разбіць відэакамеру. У выніку яго і чатырох сабутэльнікаў забралі ў РАУС для прафілактычнай гутаркі і афармлення адміністрацыйнага пратакола.

Аналагічны прытон знаходзіцца па вуліцы Чырвонаармейскай, побач з будынкам райбыткамбіната. Праўда, яго гаспадар, які таксама злоўжывае спіртным і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, дома бывае нячаста — любіць “падарожнічаць” па Беларусі. Вось і падчас нашага наведвання на ўваходных дзвярах вісеў замок. Затое было насцеж расчынена акно. Зазірнуўшы ў яго, убачылі ў пакоі сляды застолляў: пустыя бутэлькі, беспарадак, поўную антысанітарыю. Не лепш выглядае і прыдамавая тэрыторыя: у двары расце хмызняк, кучы будаўнічага друзу (суседзі грамадзяніна вядуць будаўнічыя работы ў сваёй частцы дома) і бытавога смецця. Думаецца, санітарнай, камунальнай і іншым службам варта было б звярнуць увагу на стан такіх двароў, тым больш практычна ў цэнтры горада.

Акцыя завяршылася. Але адрасы, па якіх пабывалі ўдзельнікі рэйдаў, не застануцца забытымі. Прадстаўнікі адпаведных службаў яшчэ не раз наведаюцца туды, каб не дапусціць бяды. Ну, а наколькі выніковай аказалася акцыя, пакажуць час і аператыўныя зводкі міліцыі і РАНС.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 32

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 37

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 43

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 54

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 46

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 44

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72