Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Іх сэрцы ніколі не пакідала каханне

Іх сэрцы ніколі не пакідала каханне

27 студзеня 1954 года ў Галбейскім сельскім Савеце Дунілавіцкага раёна Маладзечанскай вобласці быў зарэгістраваны шлюб Веры Уладзіміраўны і Яўстафія Анісімавіча Павінічаў. З таго часу мінула 60 гадоў. З нагоды брыльянтавага вяселля ў іх доме ў Гуце сабраліся госці. Гучала музыка, хваляваліся “маладыя”, плылі ўспаміны.

Яўстафій Анісімавіч нарадзіўся ў вёсцы Мішуты Шаркаўшчынскага раёна. У 1944 годзе пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яго, сямнаццацігадовага юнака, накіравалі на курсы фабрычна-заводскага навучання ажно на Урал. Пасля вучобы быў заняты выпускам баявой тэхнікі і зброі, тым самым набліжаў Перамогу. Калі закончылася вайна, вярнуўся на радзіму, уладкаваўся на шклозавод “Гута” электраманцёрам. Закончыў Маладзечанскі тэхнікум электраабсталявання прамысловых прадпрыемстваў і быў назначаны галоўным энергетыкам завода. Яго вызначалі добрасумленнасць, справядлівасць, мудрасць, уменне працаваць з людзьмі. Фотаздымак аднаго з лепшых работнікаў прадпрыемства неаднаразова заносіўся на Дошку гонару, Я. А. Павініч мае шмат розных узнагарод.

Яўстафій Анісімавіч — майстар на ўсе рукі. Пачынаючы ад фундамента і заканчваючы аддзелачнымі работамі, узвёў дом, гараж, лазню, іншыя гаспадарчыя пабудовы, сабраў два самаробныя трактары. З дзяцінства захапляўся музыкай. У 15 гадоў зрабіў балалайку. Навучыўся іграць на мандаліне, скрыпцы, гітары, гармоніку, акардэоне, баяне. Змайстраваў пяць цымбал, якія сваім меладычным гучаннем радуюць жыхароў Новалукомля, Віцебска, Пастаў і Гуты. З’яўляўся актыўным ­удзель­нікам мастацкай сама­дзей­насці, выступаў на канцэртах у мясцовым Доме культуры, на раённай сцэне, прымаў удзел у рэспубліканскім конкурсе інструментальнай музыкі ў Мінску.

Паўгода таму перанёс інсульт. Літаральна з таго свету вярнулі яго медыкі, шмат намаганняў прыклала для гэтага дачка-ўрач. Цяпер ён зноў ходзіць, а часам займаецца і рамонтам машыны, гаспадарчымі справамі. Не губляе аптымізму, па-ранейшаму любіць музыку і песні. Не ўтрымаўся і ў гэты ўрачысты дзень, узяў у рукі спачатку баян, потым гармонік. Колькі вяселляў сыграў за сваё жыццё! У тым ліку і Аляксандра і Ганны Пачкоўскіх. А тыя ў сваю чаргу прыйшлі з гармонікам і бубнам на брыльянтавае вяселле Па­вінічаў і весялілі гасцей.

Вера Уладзіміраўна —  ураджэнка Галбеі. Адступаючы, немцы спа­лілі вёску, а жыхароў сагналі ў Варапаева. І толькі выпадковасць дазволіла пазбегнуць прымусовых работ у Германіі. Пакуль бацька ваяваў на фронце, маці з дзецьмі туліліся па знаёмых,  радні. Цяжка было пачынаць мірнае жыццё. Вера працавала ў паляводстве, потым аператарам-выдзімальшчыцай на шклозаводзе, затым перайшла ў будаўнічую брыгаду. З дзяцінства любіла шыць. Вучылася гэтаму ў мясцовай швачкі. У 15 гадоў пашыла сабе першую сукенку. Пазней шыла сёстрам, сяброўкам. А з 1963 года любімы занятак стаў прафесіяй — пайшла працаваць на Гуцкі комплексна-прыёмны пункт швачкай, потым працяглы час была яго загадчыцай.

— Да мяне з заказамі прыязджалі многія знакамітыя жанчыны Пастаўшчыны, — расказвала. — Шыла першаму сакратару райкама партыі Валянціне Аляксееўне Клачковай, дырэктару саўгаса “Пастаўскі” Клаўдзіі Уладзіміраўне Какошынай, дырэктару райбыткамбіната Антаніне Данілаўне Арэхавай і многім іншым.

І цяпер Вера Уладзіміраўна займаецца вышываннем, вязаннем. З ёй па пашыве любой рэчы раяцца дачка і ўнучка, якія перанялі ад яе  гэты талент, і тая разумее густы маладых, дае карысныя парады, ідзе ў нагу з сучаснай модай. Усё сваё майстэрства і фантазію ўкладвае ў стварэнне інтэр’ера не толькі свайго дома, але і дома дачкі. На вокнах — арыгінальныя занавескі, у пакоі — мноства кветак. Яшчэ больш цвіце іх з вясны да восені ў двары. Рашэннем Варапаеўскага сельвыканкама дому Павінічаў прысвоена званне “ўзорны”. Галоўнае іх багацце — дачка Святлана (урач агульнай практыкі) і зяць Уладзімір (хірург), унукі Валерый (эканаміст) і ўнучка Наталля (акушэр-гінеколаг), праўнучка Вікторыя. Гэта той масток, які злучае мінулае з будучым.

Здараліся ў жыцці Павінічаў і цяжкасці, выпрабаванні. Але муж і жонка былі заўсёды разам, падстаўлялі адно аднаму плячо, падтрымлівалі, умелі саступіць, дараваць і давяраць, таму і захавалі моцную, дружную сям’ю. Іх сэрцы ніколі не пакідала каханне. А яго іскрынка ўспыхнула больш за 60 гадоў таму, падчас работы маладых на шклозаводзе.

— Паважаныя Яўстафій Анісімавіч і Вера Уладзіміраўна! — гаварыла кіраўнік спраў Варапаеўскага сельвыканкама Ганна Сцяпанаўна Рубель. — У вас сёння асаблівы дзень. Нямногім выпадае шчасце дажыць да залатога вяселля. А ў вас — брыльянтавае. Не дарэмна праляцелі гады. Ваша сям’я — як самыя дарагія каралі. Вы, Вера Уладзіміраўна, — брыльянт, а Ваш муж — яго моцная аправа. Трымайцеся доўга разам, радуйце ўсіх і дажывіце да наступнага сямейнага юбілею.

Старшыня Варапаеўскага сельвыканкама Аляксей Ягоравіч Аліхвер уручыў Павінічам юбілейнае пасведчанне, памятны падарунак, пажадаў бадзёрага даўгалецця, аптымізму, моцнага здароўя. Загадчыца Гуцкага сельскага Дома культуры Тамара Маслоўская і сямейны ансамбль Пачкоўскіх віта­лі брыльянтавых юбіляраў музыкай і песнямі.

Анна АНІШКЕВІЧ. 

Фота аўтара і з сямейнага альбома Павінічаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 56

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 54

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 54

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 52

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 84

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 87