Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Без любові не можа быць выхавання”

“Без любові не можа быць выхавання”

Праблема сацыяльнага сіроцтва адна з самых вострых у нашым грамадстве. Нездарма ёй надаецца такое вялікае значэнне на дзяржаўным узроўні. У апошнія гады ў Беларусі асабліва актыўна прапагандуецца ўсынаўленне, ствараюцца дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, прымаюцца розныя праграмы. А як абстаяць справы з уладкаваннем дзяцей у сем’і на Пастаўшчыне? Пра гэта карэспандэнт “ПК” пацікавілася ў галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. С. КАСПЯРОВІЧ.

— Ніна Серафімаўна, наколькі павялічылася за апошнія гады на Пастаўшчыне колькасць прыёмных сем’яў?

— У нашым раёне першараднае значэнне надаецца ўладкаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У 1999 годзе пачалі стварацца прыёмныя сем’і, якіх становіцца ўсё больш. Іх колькасць мы плануем, зыходзячы з таго, колькі дзяцей трэба ўладкаваць у ­сям’ю. У адпаведнасці з гэтым закладваецца фінансаванне, бо работа прыёмных бацькоў аплачваецца, як і любая іншая. Зараз у нас налічваецца 26 прыёмных сем’яў, у іх выхоўваецца 40 дзяцей. Для параўнання: у 2006 годзе было 11 сем’яў, якія ўзялі на выхаванне 14 дзяцей. Усяго ж сірот у Пастаўскім раёне на сённяшні дзень 82. Адзін-два дзіцяці штогод усынаўляюцца.

— Якія сем’і, як правіла, бяруць да сябе чужых дзяцей?

— Звычайныя сярэднестатыстычныя з сярэднім дастаткам. Пераважная большасць іх поў­ныя. Але ёсць і такія, у якіх толькі адзін з бацькоў. Па закону яны таксама маюць права ўзяць на выхаванне дзіця. У 9 сем’ях прыёмныя бацькі з’яўляюцца педагогамі, адна сям’я медработніка.

— На Ваш погляд, беручы на выхаванне дзіця, прыёмныя бацькі робяць гэта выключна з жадання дапамагчы яму, ахінуць сваім цяплом або тут прысутнічае і меркантыльны інтарэс: спроба такім чынам праца­ўладкавацца, палепшыць фінансавае становішча сям’і?

— Не буду крывіць душой, сцвярджаючы, што ўсе нашы прыёмныя сем’і паступаюць так толькі з-за вялікай любові да дзяцей. Пра нейкія свае інтарэсы яны таксама клапоцяцца. Сапраўды, хтосьці хоча працаўладкавацца, хтосьці — больш мэтанакіравана выхоўваць уласнае дзіця, стварыўшы для яго шырэйшыя магчымасці для зносін з равеснікамі і развіцця. Але калі чалавек не любіць дзяцей, ён проста не зможа выхоўваць чужога яму хлопчыка або дзяўчынку, бо гэта вялізная, нялёгкая праца. Амаль усе дзеці, якіх мы перадалі ў прыёмныя сем’і, з’яўляюцца сацыяльнымі сіротамі. У сваіх біялагічных сем’ях яны цярпелі розныя нягоды, знявагу. Таму нярэдка азлобленыя, адстаюць у развіцці, маюць цэлы “букет” хвароб. Што ж датычыць зарплаты прыёмных бацькоў, яна невялікая — каля 2 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, кожны месяц выплачваецца крыху больш за 1,5 мільёна на ўтрыманне дзіцяці.

— Ці лёгка ў наш час стаць прыёмнай сям’ёй? Гэта доўгая працэдура?

— Па-першае, усе члены сям’і павінны быць згодны ўзяць на выхаванне дзіця і не мець праблем з законам. Жадаючыя стаць прыёмнымі бацькамі ў абавязковым парадку праходзяць поў­нае медыцынскае абследаванне, пасля чаго з пашпартам і заявай звяртаюцца ў аддзел адукацыі. Мы даём ім накіраванне ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, які праводзіць з імі тэсціраванне, спалучанае з навучаннем. У выніку тэсціравання выяўляецца, ці можа дадзены чалавек быць прыёмным бацькам.

Калі так — рэгіструем яго кандыдатам. А далей, калі на гэты момант маюцца дзеці са статусам сіраты, літаральна на працягу аднаго-двух тыдняў раённы выканаўчы камітэт можа вынесці рашэнне перадаць дзіця на выхаванне. Калі ж дзяцей са статусам у раёне няма, бацькі будуць знаходзіцца ў стадыі чакання.

З прыёмнымі бацькамі заключаецца працоўны дагавор. Як правіла, на перыяд навучання дзіцяці ў базавай школе. І, як і ўсе работнікі навучальных устаноў, яны вядуць адпаведную дакументацыю, наведваюць метадычныя аб’яднанні, адзін раз у 5 гадоў ездзяць на курсавую перападрыхтоўку ў Віцебск.

— Ніна Серафімаўна, ці шмат у нашым раёне сем’яў, у якіх адны прыёмныя дзеці ўжо выраслі, і бацькі ўзялі на выхаванне другое, а магчыма, трэцяе дзіця?

— Нямала. Сярод іх В. Я. Ва­вінская, В. В. Мухля, Н. А. Вараб’­ёва, Т. М. Жукава і іншыя. Многія адразу бяруць на выхаванне па двое-трое дзяцей, як, напрыклад, Т. П. Кустра, Т. Л. Пасечнік, Т. П. Пабядзінская, Н. М. Федзевіч, Л. І. Пупкевіч,  І. С. Фядорына, Г. К. Шарыпкіна, А. Я. Касцючэнка. А ў Аліны Міхайлаўны Граблеўскай з Ясева іх наогул пяцёра!

— У любой сям’і, дзе ёсць дзеці, перыядычна ўзнікаюць тыя ці іншыя праблемы. У прыёмных іх на парадак больш. Якую дапамогу аказваеце такім сем’ям?

— Прыёмныя бацькі пастаянна нам тэлефануюць, прыхо­дзяць, і ўсе іх праблемы мы стараемся адрэгуляваць, вырашыць. Канешне, калі тата або мама педагог, з выхаваннем яны спраўляюцца самі. Калі ж не спецыялісты — накіроўваем іх у сацыяльна-педагагічны цэнтр да псіхолагаў. Асабліва складаныя першыя два гады пасля ўзяцця ў сям’ю дзіцяці: пакуль яно адаптуецца, прыёмныя бацькі выбудуюць сваю лінію выхавання, а дзіця яе ўспрыме. Потым ужо лягчэй. А калі пройдуць 4-5 гадоў, многія дзеці наогул лічаць, што гэта іх родныя мама і тата. У летні перыяд кожнай прыёмнай сям’і мы прапануем аздаравіць дзяцей у лагерах. Пры жаданні на працягу года яны могуць аздаравіцца і ў АДРАЦ “Ветразь”. Пры неабходнасці забяспечваем прынесенымі пастаўчанамі ў СПЦ адзеннем і абуткам. Хацелася б таксама, каб і нашы прадпрымальнікі праяўлялі спагаду і дапамагалі прыёмным сем’ям матэрыяльна.

— А як складваюцца ўзаемаадносіны прыёмных дзяцей з бацькамі, калі яны вырастаюць?

— Па-рознаму. Ёсць катэгорыя дзяцей, якія лічаць, што ім усе павінны, у тым ліку прыёмныя бацькі. Пакідаючы дом, дзе пражылі некалькі гадоў, яны хутка забываюць тых, хто пра іх клапаціўся і выхоўваў. На шчасце, такіх меншасць. Асноўная маса падтрымлівае цёплыя, амаль роднасныя адносіны са сваімі выхавальнікамі. Прывяду наступны прыклад: дзяўчынка закончыла ў Паставах школу і паехала вучыцца ў Мінск, выйшла там замуж. Але па-ранейшаму прыязджае да сваёй прыёмнай мамы. І гэта далёка не адзінкавы выпадак.

Гутарыла Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37