Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З панскім размахам

З панскім размахам

Палац прыме гасцей не раней за 2017 год

Рэстаўрацыя архітэктурна-паркавага ансамбля ў Лынтупах пачалася напрыканцы 2011 года, калі гэты каштоўны гістарычны абект быў выкуплены расійскім інвестарам. З таго часу тут не спыняюцца будаўнічыя работы. Іх кошт ужо склаў больш за шэсцьсот тысяч долараў. Гэту лічбу агучыў пастаўчанін Аляксандр Марушка — дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Глорыя 777”, якое рэалізуе інвестыцыйны праект. А таксама расказаў пра першыя вынікі аднаўленчых работ і падзяліўся планамі па развіцці турызму на Лынтупшчыне.

Планы — “напалеонаўскія”

Галоўны інвестар маштабнай будоўлі — маскоўскі бізнесмен Дзмітрый Панамарэнка. Яму належыць каля дзясятка комплексаў элітнага адпачынку ў розных гарадах Расійскай Федэрацыі — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе… Па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь адзін з такіх комплексаў будзе створаны ў Лынтупах.

Сёння на аб’екце працуюць два дзясяткі будаўнікоў — мясцовых і з райцэнтра. Яны ўжо цалкам завяршылі супраць­аварыйныя і дахавыя работы, пачалі аднаўляць фасады палаца. У будучай гасцініцы зроблена ўцяпленне, устаўлены вокны, гатовы перагародкі пад нумары, якіх запланавана стварыць каля дваццаці. У кожным будуць санвузел, спадарожнікавае тэлебачанне, інтэрнэт.

З панскім размахам

Будынак будучай гасцініцы

 Чатыры гасцінічныя нумары, толькі ўжо VIP-узроўню, зоймуць увесь другі паверх палаца Бішэўскага, тры з іх — з выхадам на тэрасы. Плошча кожнага складзе больш за сто квадратных метраў. На першым паверсе размесцяцца банкетная зала, разлічаная на 70 чалавек, невялікае кафэ, адміністрацыйныя пакоі. У скляпеннях плануецца стварыць карцінную галерэю і музей.

“Напалеонаўскія” планы і наконт прылеглай тэрыторыі.

—            Побач з архітэктурным комплексам ёсць адкрытае поле, і ў нас шмат задум па выкарыстанні гэтай тэрыторыі, — распавёў Аляксандр Марушка. — Там будуць пабудаваны тэнісныя корты, магчыма, басейн, СПА-цэнтр, невялікі амфітэатр. Таксама ёсць задума адкрыць праваслаўную царкву, дзе можна было б праводзіць абрады хрышчэння, шлюбу.

У перспектыўным плане і ачыстка ставоў, якія абгінаюць сядзібу. Ужо ёсць дамоўленасць з пастаўскім ПМС наконт правядзення гэтых работ.

У вячэрні час і выхадныя дні ўваход на будаўнічую пляцоўку забаронены. Гэта выклікала скаргі з боку некаторых лынтупчан, якім даводзіцца губляць час, абыходзячы сядзібу. А. Марушка растлумачыў, што па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь кожная такая будоўля па тэх­ніцы бяспекі павінна быць закрытай. Такім чынам вырашаецца і пытанне з непажаданымі “гасцямі”, якія “не супраць” украсці будаўнічыя матэрыялы.

Не толькі бізнес, але і адказнасць

Да пачатку рэстаўрацыі інвестар падпісаў ахоўныя абавязацельствы і такім чынам узяў на сябе адказнасць захаваць “твар” унікальнага архітэктурнага комплексу, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Таму разам з будаўнікамі на аб’ектах працуюць і навукоўцы. Іх работай кіруе сталічны архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік.

Ён расказаў, што работа над праектам лынтупскага палаца Бішэўскага ўжо вялася ў 90-ыя гады, калі мясцовая ўлада рабіла захады па яго адраджэнні. Але з-за недастатковага фінансавання планы так і засталіся планамі.

За два дзясяткі гадоў штосьці ў будынку разбурылася, штосьці прыйшло ў непрыгоднасць, і многія навуковыя экспертызы прыйшлося паўтарыць. Былі зноў праведзены фізіка-хімічныя даследаванні па вывучэнні будматэрыялаў, прадоўжылася праца ў гістарычных архівах. Зроблена падрабязная фотафіксацыя аб’ектаў.

З панскім размахам

Палац Бішэўскіх у Лынтупах. Фота да 1914 года

—            Наша задача — не толькі захаваць знешні выгляд панскай сядзібы, але і яе ўнутраны стыль, — патлумачыў Вадзім Гліннік. — Таму ў праект інвестараў былі ўнесены некаторыя карэкціроўкі. Яны ўлічылі ўсе рэкамендацыі. Наогул, супрацоўнічаць з “Глорыяй 777” — адно задавальненне: у фірме сапраўдныя прафесіяналы.

Даследаванні па палацы ўжо завершаны, цяпер увага накіравана на больш дробныя аб’екты комплексу. Але яны маюць не меншую гістарычную вартасць. Лынтупшчына — унікальны край, дзе сканцэнтравана неверагодная колькасць славутасцей. Магчымасцей для развіцця турызму тут безліч! Адных толькі музеяў можна было б стварыць дзясятак. Лынтупчане сядзяць на “залатым мяшку”, і ў іх сілах эфектыўна выкарыстаць падораныя гісторыяй магчымасці.

На думку спецыялістаў, захаваць для нашчадкаў палац без удзелу інвестараў амаль немагчыма. Гэта патрабуе вялікіх фінансавых затрат.

Адпачыць у Каптарунах? Станавіцеся ў чаргу!

Інвестары ўпэўнены: ахвотных адпачыць па-панску бу­дзе шмат. Пра гэта ў многім сведчыць вялікі інтарэс турыстаў (у першую чаргу расійскіх) да паляўнічых домікаў у раёне вёскі Каптаруны.Турыстаў вабяць дзікая прырода (для многіх з іх гэта сапраўдная экзотыка!), стылізаваныя пад даўніну і разам з тым па-сучаснаму абсталяваныя сядзібы.

Адзін з паляўнічых домікаў знаходзіцца на бліжэйшым ад вёскі хутары. Сустрэць тут кагосьці, акрамя дзікоў, а часам ласёў і аленяў, вельмі складана. І гэта якраз тое, што патрэбна стомленым ад мітусні гараджанам.

У распараджэнні турыстаў дом, у якім можа размяс­ціцца кампанія да 10 чалавек, пабудаваная з натуральнай ліпы лазня, невялікі крыты басейн з відам на маляўнічае наваколле, гульнявая пляцоўка для дзяцей, квадрацыклы, снегаходы і веласіпеды (у залежнасці ад сезона).

Уся мэбля ў сядзібе ручной работы, выраблена выключна з натуральнага дрэва. Дом абсталяваны санвузламі, у кожным пакоі ёсць плазменны тэлевізар са спадарожнікавым тэлебачаннем, закуплена магутная акустычная сістэма. На кухні — найноўшая тэхніка і ўвесь неабходны посуд.

З панскім размахам

Гасціная

З панскім размахам

Пакой для адпачынку

З панскім размахам

Міні-басейн

Другое месца адпачынку — “Рыбацкая хата” — знахо­дзіцца на беразе возера Каптаруны. Акрамя камфортнага дома з усімі выгодамі, тут пабудаваны прасторная лазня  і банкетная зала на 18 чалавек.

З панскім размахам

Турыстычны комплекс у Каптарунах

Каптаруны прымуць гасцей ужо ў сакавіку, а вось пра тэрміны здачы гасцініцы і палаца ў Лынтупах пакуль гаварыць рана. Хутчэй за ўсё, гэта будзе 2017 год.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара, Андрэя МАЦУРА  і з сайта radzima. org.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 28

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38