Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

15 гадоў на варце бяспекі

15 гадоў на варце бяспекі

У ліку ўзнагароджаных і атрымаўшых чарговыя спецыяльныя званні — А. М. Брэскі, С. А. Кадушкевіч, У. Г. Ластоўскі, В. П. Грынько, В. Я. Казаровец, К. С. Карпушаў, В. А. Сеганкевіч.

19 студзеня сваё прафесійнае свята адзначылі беларускія ратавальнікі. Яно было ўстаноўлена 15 гадоў назад Указам Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнкі ў знак прызнання заслуг беларускай службы выратавання. Тады ж кіраўнік дзяржавы зацвердзіў Палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, у адпаведнасці з якім на МНС былі ўскладзены функцыі дзяржаўнага кіравання ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і забеспячэння пажарнай бяспекі. З нагоды свята ў Паставах адбыўся ўрачысты сход. На яго прыйшлі як цяперашнія, так і былыя работнікі Пастаўскага РАНС, іх родныя, госці.

Пасля невялікага відэафільма аб гісторыі аддзела, яго сённяшнім дні і прафе­сійных буднях ратавальнікаў, падрыхтаванага журналістамі мясцовага тэлебачання, з прывітальным словам да прысутных звярнуўся начальнік РАНС А. І. Кісель. Гаворачы пра структуру аддзела па надзвычайных сітуацыях, яго тэхнічную аснашчанасць і ўзровень падрыхтоўкі работнікаў, Аляксей Іванавіч адзначыў, што зараз у склад РАНС уваходзяць адна пажарная аварыйна-выратавальная часць, размешчаная ў Паставах, і тры пасты — у Варапаеве, Парыжы і Лынтупах. Штатная колькасць работнікаў — 83 чалавекі. На ўзбраенні ратавальнікаў маюцца 15 адзінак асноўнай і спецыяльнай тэхнікі, разнастайнае абсталяванне для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, хімічных аварый, правядзення высотных работ. Свае веды, уменні і навыкі работнікі аддзела пастаянна ўдасканальваюць на занятках, тактыка-спецыяльных вучэннях, адпрацоў­ваюць на практыцы ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых, і падчас выездаў на пажары і іншыя надзвычайныя здарэнні. Так, у мінулым годзе яны прымалі ўдзел у тушэнні 42 пажараў. Таксама ўдзельнічалі ў ліквідацыі ўзрыву на Лынтупскім спіртзаводзе, аварыі на ГЭС “Алешына”, неаднаразова ўхілялі наступствы ўраганных вятроў, аказвалі дапамогу ў ліквідацыі аварыйных дрэў, дарожна-транспартных здарэнняў, тушэнні лясных і тарфяных пажараў. Акрамя таго, актыўна займаюцца навучаннем насельніцтва дзеянням у надзвычайных сітуацыях, рэгулярна праводзяць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы ў жылым сектары, штогод удзельнічаюць у культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах у раёне.

Безумоўна, самым вялікім набыткам РАНС з’яўляюцца людзі — тыя, хто раней працаваў і працуе тут зараз. Яны выконвалі і працягваюць выконваць складаную і вельмі адказную работу, ведаючы цану чалавечага жыцця. У ліку лепшых работнікаў аддзела А. І. Кісель назваў В. А. Жука, І. І. Януковіча, А. І. Рудніцкага, Я. К. Зубовіча, А. Г. Максімовіча, Я. Р. Кундро, П. У. Навумчыка, А. А. Мозалева, І. У. Багрудэнку, П. П. Латыша і іншых. Не забыў і ветэранаў, якія ўжо на пенсіі працягваюць перадаваць свой бясцэнны вопыт маладому пакаленню.

Павіншаваць ратавальнікаў з 15-годдзем прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, былы начальнік РАНС В. А. Маразевіч, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ю. І. Анкіп, раённы ваенны камісар Ю. В. Мільто, намеснік дырэктара Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Л. С. Жук. Падняўшыся на сцэну, яны жадалі віноўнікам урачыстасці з гонарам несці гордае званне ратавальні­ка і, як заўсёды, першымі прыходзіць на дапамогу тым, хто апынуўся ў бядзе. Разам з тым, В. П. Арэхаў уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Я. Ф. Несцяровічу і намесніку начальніка ад­дзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні І. І. Януковічу, а вадзіцелю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 А. А. Сідлярэвічу — Падзяку старшыні райвыканкама.

За дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў 2013 го­дзе, значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый граматамі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС узнагароджаны старшы інструктар-ратавальнік ПАВЧ №1 Я. Р. Кундро і інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі В. П. Грынько, нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Выдатнік” — старшы інструктар-ратавальнік ПАВЧ №1 В. А. Сеганкевіч. Па­дзяка начальніка РАНС аб’яўлена камандзіру аддзялення ПАВП №12 В. Я. Казароўцу, пажарнаму ПАВП №13 Я. М. Сварцэвічу, майстрам-ратавальнікам ПАВЧ №1 С. А. Гарошку і А. А. Мозалеву. Бацькам двух работнікаў ад­дзела — С. А. Гарошкі і У. В. Курды — адпраўлены Па­дзячныя пісьмы за прыкладную службу сыноў. Шэрагу пажарных-ратавальнікаў з нагоды свята прысвоены чарговыя спецыяльныя званні, а трое з іх, якія нядаўна прыйшлі на работу ў ад­дзел, у прысутнасці сваіх старэйшых таварышаў і родных урачыста прынялі прысягу на вернасць абранай справе.

На святочным канцэрце  выступілі інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Аляксандр Мухля, народны эстрадны гурт “25 плюс-мінус”, узорная эстрадная студыя “Юніта” і ўзорная цыркавая студыя “Каскад”.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 36

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 29

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 36

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 54

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 81

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 65

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 57

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 73