Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзеткі — кветкі, а не пустазелле

Дзеткі — кветкі, а не пустазелле

Дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, заўсёды на асаблівым кантролі ва ўстановах адукацыі, інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС і ў сацыяльных службах. Гэта робіцца для таго, каб іх бацькі сталі на шлях выпраўлення і нарэшце заняліся сваім галоўным прызначэннемвыхаваннем дзяцей. Адной з форм такой работы з’яўляецца правядзенне акцыі «Сям’я без насілля», якая праходзіць кожны чацвер. У яе рамках участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. С. Маляўка, сацыяльны педагог СПЦ І. А. Сарычава і карэспандэнт «ПК» Вераніка Філановіч наведалі некалькі адрасоў, па якіх пражываюць праблемныя сем’і.

Сваё дзяцінства Вольга правяла ў школе-інтэрнаце, бо яе маці была пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Зараз на валаску ад гэтага знаходзіцца і сама Вольга. Да нядаўняга часу яе дачушка з-за прыроджанага пароку сэрца знаходзілася на ўліку па інваліднасці. Аднак дзякуючы ўдалай аперацыі, якая прайшла ў жніўні мінулага года, дзіця ўдалося вылечыць. Але, як і раней, дзяўчынка мае патрэбу ў асаблівым клопаце. Маці ж часам забывае пра самую мінімальную ўвагу. У поле зроку праваахоўнікаў сям’я трапіла з-за прыхільнасці дарослых да спіртнога, скандалаў і сілавога ўрэгулявання канфліктаў. Калі мы заглянулі ў дом, паміж мужам і жонкай панавала гармонія. Але колькі ж у іх было прэтэнзій! У першую чаргу наракалі на УП ЖКГ. Маўляў, жыллё вы­дзелілі, а печку, дзверы, столь і г.д. рамантаваць не хочуць, кажуць, каб самі куплялі матэрыялы і выклікалі майстра. Рабіць гэта Вольга з мужам не збіраюцца. І не таму, што абмежаваныя ў сродках, проста лічаць, што клапаціцца пра гэта павінна дзяржава. Зрэшты, як і выдзеліць ім жыллё лепшай якасці. У адваротным выпадку неаднойчы су­дзімы мужчына абяцаў напісаць «маляву» Прэзідэнту. А «завяла» так мужа і жонку справядлівая заўвага ўчастковага інспектара, які ў чарговы раз папрасіў замяніць вілку ад халадзільніка, з якой тырчаць аголеныя правады.

А вось яшчэ адна Вольга Прэзі­дэнту ўжо напісала. Жадае, каб замест неў­ладкаванага сацыяльнага жылля ёй выдзелілі трохпакаёвую кватэру. Пры гэтым яна, маці траіх дзяцей, пачала займацца добраўпарадкаваннем быту толькі ў кастрычніку мінулага года, калі вярнулася на малую радзіму з Расіі. Дарэчы, там жанчына і нарадзіла траіх дзяцей. Вользе 24 гады, яе маці памерла, а тата пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Уласна, таму ёй і выдзелілі сацыяльнае жыллё, выдалі аднаразовую пасляродавую дапамогу, мэблю, адзенне і цацкі. Дом, сапраўды, невялікі, павінен ацяпляцца дрывамі. Але іх няма, таму памяшканне абаграецца каларыферам. А паколькі ў доме толькі адна разетка і напружанне на электрасетку вялікае, то, каб не  здарылася бяды, трэба неадкладна замяніць праводку.

Яшчэ зусім нядаўна марыла пра сваё жыллё, хоць бы і здымнае, Насця. Але пасля пераезду наладзіла ў ім прытон. Месца там хапала ўсім, акрамя роднага дзіцяці. Яго, як непатрэбную рэч, жанчына збыла сваёй маці. Праўда, і сама неўзабаве была вымушана вярнуцца ў бацькоўскую хату. Цяпер жыве там з дзіцем, маці і сястрой, але думак зноў пераехаць у здымнае жыллё не пакідае.

Наталля была гаспадыняй добраўпарадкаванай трохпакаёвай кватэры. Але з-за празмернай цягі да спіртнога дамянялася да таго, што зараз разам з сынам і сужыцелем жыве ў невялікім нядобраўпарадкаваным доме. І хоць цяпер цягі да алкаголю не заўважаецца, праблемы ўсё роўна засталіся — жанчына доўгі час нідзе не працуе. Пачаць новае жыццё абяцае, як толькі атрымае пашпарт (ранейшы, са слоў жанчыны, спаліў пляменнік).

У адрозненне ад сваёй цёзкі яшчэ адна Наталля з трохпакаёвай кватэрай расставацца не мае намеру. Чаго нельга сказаць пра ўласных дзяцей, якіх у жанчыны чацвёра. У дачыненні да аднаго з іх яна пазбаўлена бацькоўскіх правоў, астатнія пражываюць з ёй. Зараз жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе малодшага дзіцяці, праўда, даглядае мама за дзецьмі з пераменным поспехам: ужо двойчы яны былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і змешчаны ў прытулак. Дадому малыя вярнуліся зусім нядаўна — напярэдадні навагодніх свят.

Крысціна — маці аднагадовага дзіцяці. Яе сям’я на ўліку па справах непаўналетніх не стаіць, але знаходзіцца пад пільным кантролем: айчым маладой жанчыны ў п’яным стане не дае жыцця ні сваёй выбранніцы, ні яе дачцэ з унукам. З-за яго дэбошаў міліцыя ў гэтым доме часты госць. Праўда, на гэты раз візіт насіў прафілактычны характар.

Трапіўшы на ўлік, пазбавіцца ад пастаяннага кантролю міліцыі і сацыяльных службаў можна толькі праз шэсць месяцаў. Варта адзначыць, што патрабуецца ад такіх бацькоў не шмат: не злоўжываць спіртным, працаваць, клапаціцца пра дзяцей, мець дома неабходны запас прадуктаў і адносны парадак. Але і гэта не ўсім пад сілу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 56

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 54

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 53

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 52

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 84

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 87