Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паказчыкі добрыя, але ёсць і недапрацоўкі

Паказчыкі добрыя, але ёсць і недапрацоўкі

А. У. Радзішэўскі ўручае Ганаровую грамату УУС Віцебскага аблвыканкама старшаму інспектару групы тылавога забеспячэння РАУС маёру міліцыі С. А. Лысёнку.

10 студзеня ў РАУС адбылася аператыўная нарада па падвядзенні вынікаў аператыўна-службовай дзейнасці аддзела ў 2013 годзе і задачах на першае паўгоддзе 2014-га. Удзел у яе рабоце прынялі намеснік начальніка ўпраўлення па кантролі за рэгістрацыйна-ўліковай дысцыплінай МУС Рэспублікі Беларусь Д. Ю. Чумавіцкі, начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў упраўлення крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама А. У. Радзішэўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, пракурор раёна А. А. Козіч, старшыня суда Пастаўскага раёна А. В. Карытка, начальнікі раённых аддзелаў Следчага камітэта Рэспублікі БеларусьЯ. В. Сініла і  Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз краіныВ. І. Сінкевіч, а таксама начальнік Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Беларусі Д. А. Місюк.

Начальнік РАУС А. М. Гарус расказаў, якіх вынікаў удалося дасягнуць калектыву райаддзела ў аператыўна-службовай дзейнасці ў мінулым годзе, пра поспехі і недапрацоўкі.

— У цэлым, арганізацыйныя і практычныя меры, якія прадпрымаюцца РАУС ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі і суб’ектамі прафілактыкі, дазволілі падтрымаць правапарадак, забяспечыць грамадскую і эканамічную бяспеку, абарону асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў грамадзян нашага раёна, — сказаў у прыватнасці Аляксандр Мікалаевіч. — Пачынаючы з 2010 года, на Пастаўшчыне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння злачыннасці. Калі чатыры гады назад па ўсіх службах іх было зарэгістравана 425, то ў 2011-ым — 399, у 2012-ым — 345, а летась — толькі 295.

Ужо прыцягнуты або будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці ўсе асобы, якія нанеслі цяжкія цялесныя пашкоджанні, здзейснілі забойства, грабяжы, разбойныя напады, згвалтаванні, крымінальна-каральныя хуліганствы, махлярствы і многія іншыя злачынствы, якія маюць грамадскі рэзананс. Знізілася таксама колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (з 23 у 2012 годзе да 16 у 2013-ым). Мае месца тэндэнцыя да зніжэння злачынстваў у грамадскіх месцах (з 49 да 43). Вялі­кая прафілактычная работа праведзена па выяўленні злачынстваў прэвентыўнай накіраванасці. У гэтай сувязі ўзбуджана 14 крымінальных спраў, 30 грамадзян накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый, 5 абмежаваны ў дзеяздольнасці, 18 асуджаны да рэальнага пазбаўлення волі.

Што датычыць дарожнай бяспекі, то за мінулы год зарэгістраваны 10 уліковых дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 3 чалавекі загінулі і 7 паранены (у 2012 годзе было 17 уліковых ДТЗ, 2 чалавекі загінулі, 18 паранены). Выяўлена 208 нецвярозых вадзіцеляў, 20 з іх — паўторна. У адносінах да 856 вадзіцеляў складзены адміністрацыйныя пратаколы за перавышэнне хуткасці, 682 пешаходы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. Станоўчыя вынікі маюцца і ў іншых падраздзяленнях і службах райаддзела. Больш падрабязна пра іх работу расказалі самі кіраўнікі, а таксама першы намеснік начальніка РАУС Д. В. Куталёў. А намеснік начальніка ўпраўлення па кантролі за рэгістрацыйна-ўліковай дысцыплінай МУС Беларусі Д. Ю. Чумавіцкі азнаёміў усіх са станам злачыннасці ў краіне ў 2013 годзе.

На фоне агульнарэспубліканскіх паказчыкаў наш аддзел выглядае даволі добра. Да гонару пастаўскіх міліцыянераў, у іх радах летась не зарэгістравана парушэнняў законнасці і адміністрацыйнага заканадаўства, не было таксама надзвычайных здарэнняў. Але ў той жа час ёсць і некаторыя недапрацоўкі. У прыватнасці, трэцюю частку ўсіх нераскрытых у мінулым годзе крадзяжоў складаюць кра­дзяжы з пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці. У параўнанні з папярэднім годам крыху павялічылася колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення. Гэтыя пытанні будуць вынесены на разгляд у райвыканкаме, а ўсе заўвагі, што прагучалі на нара­дзе, улічаны ў новым комплексным плане па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі раёна.

У канцы нарады начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў упраўлення крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама А. У. Радзішэўскі падзякаваў усяму асабоваму складу РАУС за службу, пажадаў здароўя, шчасця і поспехаў у далейшым. А затым разам з начальнікам райаддзела А. М. Гарусам уручыў шэрагу супрацоўнікаў Падзяку міністра ўнутраных спраў краіны, граматы, Падзякі і Дыплом упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. Некалькі чалавек удастоены грамат райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, а таксама Падзяк старшыні раённага выканаўчага камітэта. Іх уручыў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 19

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 33

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 38

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 43

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 55

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 46

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 58

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 44