Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Больш чым прафесія

Больш чым прафесія

Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнне пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, выратаванне жыццяў людзей, дзяржаўнай і прыватнай маёмасці — такія задачы стаяць сёння перад работнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у прыватнасці. На працягу 25 гадоў даводзілася вырашаць іх і ветэрану МНС М. Ф. Брэскаму, у працоўнай біяграфіі якога, акрамя іншага, быў удзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. За гады службы прафесія пажарнага-ратавальніка стала для Міхаіла Фёдаравіча больш чым проста работай (ён і сёння на многае ў жыцці глядзіць прафесійным поглядам), а РАНС — месцам, куды заўсёды хочацца прыходзіць. 

— Між тым, стаць ратавальнікам я ніколі не марыў, — расказваў ветэран. — З дзяцінства хацеў быць вайскоўцам. Але калі вучыўся ў 9 класе, сябар паступіў у пажарнае вучылішча. Сваімі расказамі пра будучую прафесію ён змяніў мае планы, і я выбраў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, пра што зусім не шкадую. Больш за тое, калі б зараз можна было вярнуцца ў юнацтва, усвядомлена зрабіў бы гэты выбар. І калі б мне прапанавалі папрацаваць у аддзеле яшчэ (амаль 5 гадоў назад М. Ф. Брэскі выйшаў на пенсію і ўладкаваўся вартаўніком у ваенны шпіталь — аўт.), з задавальненнем пайшоў бы. У прафесіі прываблівае сама спецыфіка работы — аказанне дапамогі, ад якой нярэдка залежыць жыццё людзей, выратаванне пабудоў, маёмасці, жывёл.

Працоўная біяграфія Міхаіла Фёдаравіча пачыналася ў Наваполацку. У 1984 годзе пасля заканчэння вучылішча ён па размеркаванні трапіў у пажарную часць №33 па ахове нафтаперагоннай станцыі Полацк нафтаправода “Дружба”. Быў начальнікам варты, інспектарам дзяржпажнагляду. У 1994-ым, калі пачалася ваенізацыя пажарных часцей, вярнуўся на Пастаўшчыну. Тут, у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, адпрацаваў 15 гадоў. Займаў розныя пасады: інжынера хімічнай і радыяцыйнай разведкі, намесніка начальніка і начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1. Пры яго непасрэдным удзеле адбывалася фарміраванне Пастаўскага РАНС: стваралася матэрыяльна-тэхнічная база, падбіраліся кадры работнікаў.

— У пачатку ваенізацыі ў аддзел прыходзілі людзі, якія нічога не ўмелі, — успамінае М. Ф. Брэскі. — Пакуль чакалі вучэбных курсаў у Віцебску па першапачатковай падрыхтоўцы, з імі трэба было працаваць самім. Для гэтага ствараліся паласа псіхалагічнай падрыхтоўкі, вучэбная вежа. Нярэдка ўзнікалі складанасці ў выкананні прафесійных абавязкаў з-за адсутнасці спецыяльнага інструменту і тэхнікі.

З таго часу многае змянілася. На ўзбраенне ратавальнікаў прыйшла разнастайная сучасная тэхніка, з гадамі выпрацаваліся неабходныя ўменні і навыкі. У працэсе работы набываў іх і М. Ф. Брэскі. Калі, выязджаючы ў якасці старэйшага на свой першы пажар, прызнаўся ён, адчуваў некаторую разгубленасць, маючы ў падпарадкаванні некалькі чалавек, дык у далейшым стаў настаўнікам для дзясяткаў маладых работнікаў РАНС. Ахвотна дзеліцца багатым прафесійным вопытам і зараз, прыходзячы ў аддзел. Пры гэтым лічыць, што стаць ратавальнікам можа далёка не кожны. У першую чаргу неабходна мець вялікае жаданне быць прадстаўніком гэтай нялёгкай прафесіі, вызначацца добрым здароўем і ўмець знаходзіць выйсце з любых, самых складаных, сітуацый. Ну, а ў якасці пажаданняў тым, хто толькі пачынае работу ў аддзеле, выказаў наступныя: імкнуцца дасканала авалодаць сваёй справай, не забываць традыцыі былой пажарнай службы, на базе якой стваралася служба ратавання, і захоўваць дружбу ў калектыве.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 50

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 50

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 83