Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Я аптыміст, і гэта галоўнае”

“Я аптыміст, і гэта галоўнае”

Эмілія Коскіна падчас размовы заўсёды ўсміхаеццаі калі расказвае пра нядаўнюю перамогу ў конкурсеЛэдзі Дасканаласць-2013”, і калі згадвае не вельмі прыемныя жыццёвыя сітуацыі. Да іх, нягледзячы на свой усяго 21-гадовы ўзрост, ставіцца мудра і паўтарае: “Янынепазбежнасць, без іхсмакшчасця ніколі не будзе паўнавартасным”.

Сёння сэнс жыцця Эміліі — двухгадовы сыночак Саша, якому яна прысвячае ільвіную долю свайго часу. Разам з тым паспявае атрымліваць вышэйшую адукацыю, не забывае пра адпачынак з сябрамі і творчасць, якой жыве з дзяцінства. І гэта далёка не поўны пералік усіх яе захапленняў…

Яна нарадзілася ў Паставах, вучылася ў СШ № 4. Хадзіла ў музычную школу, якую скончыла па класе “Цымбалы”, спявала ў дзявочым гурце, пісала песні. Пасля заканчэння 10 класаў паступіла на музычнае аддзяленне Полацкага педагагічнага каледжа.

— Я вельмі люблю сцэну і ўсё, што з ёй звязана, таму пра абраную прафесію ні разу не пашкадавала, — прызналася Эмілія. — Хаця вучыцца было няпроста — прыходзілася сумяшчаць выступленні на гарадскіх, раённых мерапрыемствах і шматлікія практычныя заняткі, лекцыі. З вялікім інтарэсам іграла на фартэпіяна, акардэоне, асвойвала акцёрскае майстэрства.  Новага было так шмат — галава ішла кругам! Але я аптыміст, і гэта галоўнае. Хуценька прызвычаілася да такога напружанага графіка, і без яго свайго жыцця не ўяўляла.

Каледж Эмілія скончыла ў 2012-ым, у тым жа годзе спазнала шчасце мацярынства. Дзіця змяніла жыццё кардынальным чынам: з’явілася больш адказнасці і значна менш вольнага часу. Але маладую маці гэта не засмучае.

— Разам з ім я вяртаюся ў дзяцінства, — з замілаваннем расказвала яна. — Бяссонныя ночы і хваляванні адыходзяць на другі план, калі малыш усміхаецца, калі цалуе цябе і абдымае. Так, яго выхаванне патрабуе нямала сіл, але менавіта сын — маё самае вялікае натхненне.

А яно вельмі патрэбна. Найперш  для вучобы: пазалетась Эмілія паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, дзе атрымлівае спецыяльнасць сацыяльнага работніка. Вучыцца падабаецца, хаця сумяшчаць сесіі з выхаваннем дзіцяці няпроста. “Але спыняцца не маю права. Я хачу, каб сын ганарыўся мной, і гэта думка — выдатны стымул для самаўдасканалення,” — гаворыць яна.

Вучоба даецца прасцей і таму, што Эмілія з дзяцінства не прывыкла ся­дзець на месцы. Адкрываць новае, спазнаваць нязведанае — вось дзе сапраўднае задавальненне. Таму над прапановай сяброўкі паўдзельнічаць у конкурсе “Лэдзі Дасканаласць” доўга не вагалася.

— Усё самае лепшае ў жыцці здараецца нечакана, — пераканана Эмілія. — Ніколі не падумала б, што са сваёй камплекцыяй “дзюймовачкі” буду ўдзельнічаць у конкурсе прыгажосці і грацыі. Але ўсё магчыма! Хаця на перамогу не разлічвала. Хацелася “зара­дзіцца” новымі эмоцыямі і адчуць сцэнічны адрэналін, па якім у дэкрэтным водпуску крыху засумавала. Несумненна, стаць першай было прыемна. Але галоўны набытак пасля конкурсу — не карона, а новыя сябры. Малайцы ўсе — і арганізатары, і ўдзельніцы. Мы і сёння падтрымліваем сувязь: перапісваемся ў інтэрнэце, сустракаемся ў горадзе. Дзякуй Вераніцы Марозавай, Ганне Вілісавай за тое, што падарылі нам такое цудоўнае свята пазітыву і добрага настрою.

Без лыжкі дзёгцю ў бочцы мёду ўсё  ж не абышлося. Адзін з папулярных беларускіх інтэрнэт-парталаў апублікаваў артыкул і фатаграфіі (дарэчы, невысокай якасці) з конкурсу. Чытачы, як заўсёды, не абмінулі магчымасці выказаць сваё “высокапрафесійнае” меркаванне наконт “правінцыяльнага” мерапрыемства і яго ўдзельніц.

—            Што я магу сказаць? “Малайцы”! — іранізіруе Эмілія. — Падымаць рэйтынг артыкулаў і наведванне сайта за кошт “брудных” каментарыяў — “арыгінальны” падыход да працы! Не перастаю здзіўляцца, колькі беспадстаўнай злосці, агрэсіі можа быць у людзях! Чаму не парадавацца чужым перамогам, талентам, дасягненням? Чаму так многа непрыхаванай зайздрасці? Але я не крыўдую на такіх “добразычліўцаў”, мне іх шкада.

З зусім іншымі эмоцыямі Э. Коскіна расказвае пра родных, сяброў і нават зусім незнаёмых людзей, якія засыпалі яе віншаваннямі і шчырымі кампліментамі. На шчасце, іх у жыцці прыгажуні шмат. Яна ў сваю чаргу таксама не скупіцца на ветлівыя словы, любіць і ўмее дарыць блізкім сюрпрызы і ўсмешкі. І гэта прыносіць не менш радасці, чым перамогі.

Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 28

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38