Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Віртуальныя зносіны — рэальны падман

Віртуальныя зносіны — рэальны падман

Голас маёй добрай знаёмай у тэлефоннай трубцы быў стомлены, нават безжыццёвы. Хвароба? Непрыемнасці? Бяда з дзецьмі? Звычайна, пагаварыўшы з ёй, хацелася жыць далей, рабіць дабро. Яна ўмела супакоіць, натхніць… На гэты раз расказала наступнае:

— Некалькі месяцаў таму я зарэгістравалася на “Фэйсбуку”. Перапісвалася з сынамі і нявесткамі, з некалькімі сяброўкамі. Круг зносін быў абмежаваны. І раптам на маю старонку зайшоў іншаземец. Ён прадставіўся англічанінам 50-і гадоў, дызайнерам па скульптуры, спытаў, колькі мне гадоў і ці з’яўляюся я хрысціянкай. Калі пацвердзіла, што веруючая, расказаў гісторыю свайго жыцця. Ён рана асірацеў, яго выхоўваў каталіцкі святар. Калі споўнілася 17 гадоў, апякун памёр, і ён застаўся адзін на белым свеце. Быў жанаты, але аднойчы застаў сваю жонку ў ложку са сваім лепшым сябрам. З таго часу больш ніколі не ажаніўся і не верыў сябрам. Неаднойчы паўтараў, што вельмі адзінокі, і прасіў малітоўнай дапамогі. Праз некалькі месяцаў перапіскі паведаміў, што едзе ў Нігерыю ў камандзіроўку і прабудзе там каля двух тыдняў. Але перапіска не перарвецца, бо знойдзе гатэль з інтэрнэтам.

Праз некалькі дзён ён напісаў з Нігерыі. Паведаміў, што захварэў на цяжкую хваробу, зусім не можа хадзіць і не можа дабрацца да банка, каб зняць грошы. Прасіў прыслаць яму іх. “У мяне няма грошай, я магу дапамагчы толькі парадамі”, – пісала я. І прыдумвала, хто яму можа дапамагчы. Але аказвалася, што ён таксама пра гэта ўжо думаў, і нічога не атрымалася. “Калі няма грошай, пазыч у каго-небудзь, я аддам, калі вярнуся ў Англію, і аддам у некалькі разоў больш”, — настойваў. Некалькі месяцаў мне не давалі спакою яго просьбы прыслаць грошы. Але я не мела іх, таму ўрэшце перастала заходзіць на “Фэйсбук”. Прайшоў час. І якім жа вялікім было маё здзіўленне, калі на старонцы “Махляры” ўбачыла фотаздымак майго інтэрнэт-знаёмага, а побач — пісьмо падманутай ім жанчыны. Я скапіравала пісьмо і паслала яму… Але да гэтага часу мне вельмі цяжка, я па-ранейшаму адчуваю сябе ў нечым вінаватай, не маю спакою…

Каментарый святара (ксёндз-дэкан Анджэй Возьняк):

— Інтэрнэт з усімі сваімі магчымасцямі належыць да вялікай групы мас-медыя. Ён дае не толькі пазітыўныя магчымасці карыстання, але і шмат негатыву. Злачынцы стараюцца ахапіць асобу ўвагай, дабрынёй, клопатам, часта трацячы на яе значны час і энергію. Так было і ў гэтай сітуацыі. Таксама старонкі могуць адкрыта прымушаць да зла, да ўваходжання ў сувязь са злым духам. Каб захаваць сябе, абараніць, неабходна поўнае ўсведамленне пазітыву і негатыву інтэрнэта. Калі заўважаем нейкія дрэнныя словы, просьбы або спосабы быцця, трэба сябе абараняць, а не ісці за злом, не падтрымліваць кантакт.  Інакш мы можам трапіць у залежнасць ад іншай асобы, ад зла. Хтосьці бяздушны захоча нас выкарыстаць, духоўна ці матэрыяльна ўзяць нас у залежнасць. Трэба прама сказаць субяседніку, што яго словы — падман. Інфармацыю пра такія выпадкі падману можна змясціць на “Фэйсбуку”, не баяцца гэтага. Калі мы распазнаём зло, яно траціць сваю сілу, мы становімся вольнымі ад яго. Яшчэ адна мая парада: не ўступаць у перапіску з незнаёмымі людзьмі, бо яны могуць аказацца не тымі, за каго сябе выдаюць. А дапамагаць у бядзе раю толькі тым, каго ведаеце асабіста і каму сапраўды такая дапамога патрэбна.

Хочацца дадаць, што МУС пастаянна і ў друку, і на сваім сайце папярэджвае пра небяспеку віртуальных знаёмстваў. Іншаземцы-махляры (часцей за ўсё яны аказваліся расіянамі) спачатку распытваюць чалавека пра яго становішча, высвятляюць погляды на жыццё, а потым з’яўляецца версія махлярства: “жаніх” едзе да “нявесты”, і па дарозе яго абкрадаюць, тэрмінова патрэбны грошы; адзінокі чалавек цяжка хворы, і яму можа дапамагчы толькі пэўная сума грошай; у кагосьці памёр за мяжой багаты родзіч і пакінуў мільёны, але, каб іх атрымаць, трэба патраціць некалькі тысяч долараў на адвакатаў; маладога чалавека чакае райская асалода, калі ён пералічыць некалькі тысяч долараў на ўказаны рахунак…

Дык навошта падтрымліваць такія віртуальныя зносіны, якія прывядуць да рэальнага падману?

Аліна ЛАТЫШ, няштатны карэспандэнт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 22

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 52

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 33

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 40

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 63

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 85

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 71

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 59