Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Для гісторыі няма дробязей

Дату, калі Паставы былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ведаюць усе пакаленні пастаўчан. А вось дата ўваходжання гітлераўцаў у горад у дакументах трактуецца абсалютна няправільна — 6 ліпеня 1941 года. Напрыклад, у кнізе генерала арміі С. П. Іванова “Вызваленне гарадоў” ёсць такія радкі: “Паставы. Акупіраваны 6 ліпеня 1941 года. Вызвалены 5 ліпеня 1944 года”. Па даце акупацыі звесткі пада­дзены няправільна. Абвяргаюць іх тыя, хто быў сведкам тых падзей. 

У нашым школьным  музеі захоўваецца летапіс вёскі Савічы, які быў напісаны ў 1989 го­дзе. У ім ёсць і ўспаміны ветэрана вайны і працы, майго бацькі Норберта Касперавіча Ластоўскага. А ў яго была энцыклапедычная памяць. У пасляваенны час працаваў галоўным бухгалтарам калгаса “Запаветы Ільіча”. Калі выйшаў на пенсію, а ў калгасе пачалі часта мяняцца кіраўнікі, многія дакументы губляліся. Тады ў нас не змаўкаў тэлефон, бо да бацькі звярталіся з просьбамі падказаць дні і гады нараджэння вяскоўцаў, звесткі з біяграфіі. А ў яго ўсе гэтыя даты, як у камп’ютары, трымаліся ў галаве. Таму звесткі, якія маюцца ў летапісе, праўдзівыя, перагляду не падлягаюць. Прывяду невялікі ўрывак з успамінаў бацькі: “Страшную вестку пра тое, што 22 чэрвеня 1941 года гітлераўская Германія напала на нашу краіну і пачалася Вялікая Айчынная вайна, жыхары Савіч пачулі па адналямпавым прыёмніку, які быў тады ў А. І. Дунца. Вестка была нечаканай, пачалася паніка. У савіцкім магазіне раскупілі ўсе тавары. У Паставах справы складваліся значна горш: з 25 чэрвеня па 2 ліпеня 1941 года было безуладдзе. Таму ў гэтыя дні пастаўчане не куплялі, а проста грамілі склады і магазіны. 2 ліпеня ў горад уступілі гітлераўцы. Пачаўся акупацыйны перыяд з шыбеніцамі, расстрэламі, катаваннямі, рабаўніцтвам”. Гэта пацвердзіў і настаўнік гісторыі СШ № 2 Іван Паўлавіч Троцкі: “Мой дзядзька Мікалай Георгіевіч Троцкі быў сведкам і гаварыў, што ў Паставы гітлераўцы ўвайшлі 2 ліпеня 1941 года ў 15 гадзін”. Пра гэта я расказвала ў артыкуле “Тры гады і тры дні”, апублікаваным у “Пастаўскім краі” ў ліпені 2009 года.

А да гэтага з пачатку вайны ў Паставах панавала безуладдзе, аб чым у 1941 годзе паведамлялі і самі кіраўнікі раёна. Прывяду цытату з кнігі І. Мартынава “Маркаўцы”: “В июне 1941 года, когда началась война, пошли на Восток многие работники Поставского райкома партии, райисполкома и комсомольцы, работавшие в районных и сельских организациях. В деревне Боровуха около Полоцка секретарь Поставского райкома партии Александр Андреевич Монахов провёл краткое собрание, на котором, обращаясь к комсомольцам, сказал: «Отступая вместе с Красной Армией, мы оставили на произвол судьбы население нашего района. Есть предложение создавать группы уроженцев Вилейской области и направлять их в свои районы для борьбы против немецко-фашистских захватчиков и организации массового партизанского движения в тылу врага. Этим мы окажем большую помощь Красной Армии. Кто из вас добровольно согласен вернуться в Поставский район?»

Вернуться в свой район сразу же согласились Яков и Сергей Пронько, Николай и Василий Осененко, Евгений Бородич, Ипполит Шурпик, Казимир Липницкий. Они получили пистолеты, гранаты и велосипеды, на которых отправились в Поставский район 2 июля 1941 года. Когда они прибыли в свой район, в группу вошёл Кирилл Клементьевич Бродович». Пісьмо С. А. Пронькі, камісара атрада імя Суворава брыгады імя Варашылава, якое ён у свой час адрасаваў нашаму музею, дзе яно і захоў­ваецца, таксама пацвярджае, што Паставы былі акупіраваны 2 ліпеня. Ёсць у нас пісьмо і яго жонкі Вольгі Міронаўны, роднай сястры Пятра Машэрава, у якім таксама ўказваецца дата ўступлення гітлераўцаў у Паставы, але зусім не 6 ліпеня. Усім гэтым людзям можна верыць.

Генерал-маёр артылерыі ў адстаўцы В. Э. Шомадзі ў сваёй кнізе “Маршрутамі народнай славы” піша: «Из г. п. Воропаево (оккупирован в июне 1941 года) враг был изгнан 04.07.1941 г. частями 43-й армиии”. У кнізе “Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941-1945)” (выд. “Беларусь, г. Мінск, 1983 г.) на старонцы 161-ай напісана: “К 5 июля 1941 года территория Вилейской области была оккупирована немецко-фашистскими войсками”. Як бачна, нават усходнія раёны. А як нас, заходнікаў, немцы абмінулі, каб увайсці ў Паставы толькі 6 ліпеня? Такога не магло быць.

Мне як карэннай жыхарцы раёна, настаўніцы гісторыі, кіраўніку музея вельмі балюча за тое, што з-за недакладнасцей скажаецца гісторыя нашай Пастаўшчыны. А яна павінна быць праўдзівай.

Р. ЛАСТОЎСКАЯ, кіраўнік музея баявой і працоўнай славы СШ № 2.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 30

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 40

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 39

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 70