Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шэсць дзесяцігоддзяў на траіх

Шэсць дзесяцігоддзяў на траіх

Леанід Сямёнавіч, Дзмітрый і Леанід Касарэўскія.

Рабоце ў банку Касарэўскі-старэйшы прысвяціў ужо 26 гадоў свайго жыцця. Да гэтага паўтара дзесяцігоддзя аддаў спажывецкай кааперацыі. Працаваў у кантрольна-рэвізійнай службе Віцебскага абласнога ўпраўлення, старшынёй гарадскога спажывецкага таварыства, потым зноў вярнуўся ў аблспажыўсаюз на пасаду начальніка занальнага кантрольна-рэвізійнага аддзела. Работа была раз’язная, камандзіроўкі ледзь не па ўсёй Беларусі. У сям’і ж тым часам падрасталі сыны, якія патрабавалі больш бацькавай увагі. І Леанід Сямёнавіч усур’ёз задумаўся над тым, каб змяніць работу. Кіраў­ніцтва раёна прапанавала пасаду намесніка дырэктара ашчаднага банка, куды перайшоў у лістападзе 1987-га, а праз год узначаліў яго.

— Тады гэта быў зусім іншы банк, — успамінае Л. С. Касарэўскі. — Усе падлікі вяліся на звычайных драўляных лічыльніках. Мелася адзіная падлікова-вылічальная машына “Аскота”, на якой рабілі банкаўскі баланс. Пра камп’ютары ніхто нават не чуў.

З таго часу ўсё змянілася карэнным чынам. У першую чаргу ў плане аўтаматызацыі: многія працэсы, якія выконваліся непасрэдна чалавекам, сталі камп’­ютарызаваны­мі. Шмат змен адбылося і ў эканамічным плане, асабліва пас­ля развалу СССР. Калі ў савецкія часы ў банкаўскай сістэме была дастаткова ста­більная сітуацыя і існавала ўсяго пару відаў укладаў, працэнты па якіх налічваліся адзін раз у год, дык пасля развалу Саюза пачаліся інфляцыя, дэнамінацыя, з’явілася вялікая колькасць розных укладаў і крэдытаў. Адна за адной абнаўляліся інструкцыі аб банкаўскай дзейнасці, якія патрабавалі новых падыходаў у рабоце.

З’яўляючыся дырэктарам філіяла №230 ААБ “ Беларусбанк” (так да нядаўняга часу называлася пастаўскае аддзяленне), Л. С. Касарэўскі разам з іншымі яго супрацоўнікамі перажыў не толькі няпросты пераходны перыяд, але і сустрэў 70-, 80- і 90-гадовы юбілеі банка. Пры непасрэдным удзеле Леані­да Сямёнавіча ўзводзіўся новы будынак філіяла па вуліцы Юбілейнай. У прыватнасці, дырэктар прыклаў нямала сіл для таго, каб ён з’явіўся менавіта на гэтым месцы, а не практычна за горадам, як планавалася раней.

Прыклад бацькі-банкіра паўплываў на прафесійны выбар сыноў. Старэйшы, Леанід, у 1996 годзе паспяхова закончыў факультэт банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і прыйшоў на работу ў “Беларусбанк”. Пачынаў спецыялістам у фінансава-эканамічным аддзеле. Затым перайшоў у аддзел карпаратыўнага бізнесу, які неўзабаве ўзначаліў. Адпрацаваў там да 2011-га, пакуль не прапанавалі пасаду ўпраўляючага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Паставы.

— Сумненняў наконт таго, зга­джацца або не, было шмат. Доўга думаў над гэтай прапановай. Але жаданне нешта змяніць і паспрабаваць свае сілы ў новай ролі перамагло, хоць і шкада было расставацца з “Беларусбанкам”, — расказваў ён.

Па словах Леаніда, амаль два гады работы ўпраўляючым у аграпрамбанку падарылі бясцэнны вопыт зносін з новымі людзьмі — кліентамі і падначаленымі, сфарміравалі яго як кіраўніка. У гэтай якасці ў жніўні 2013-га ён вярнуўся ў родны банк. Бацька, які тры гады назад выйшаў на пенсію, саступіў сваё крэсла сыну, а сам перайшоў галоўным спецыялістам у аддзел карпаратыўнага бізнесу.

Яшчэ раней, у 1995 годзе, у “Беларусбанку” пачалася працоўная біяграфія самага малодшага з Касарэўскіх — Дзмітрыя. Паралельна з работай кантралёра-касіра хлопец паступіў на завочнае аддзяленне віцебскага філіяла Недзяржаўнага інстытута сучасных ведаў, выбраўшы спецыяльнасць “Банкаўская справа, фінансы і крэдыт”. Але захапленне з дзяцінства камп’ютарам, якому пасадзейнічаў бацька (калі Дзіма вучыўся ў 7 класе, той прынёс з работы дамоў спісаную машыну аднаго з першых пакаленняў; на ёй хлопец напісаў сваю першую камп’ютарную праграму, а затым усур’ёз заняўся праграміраваннем), прывяло будучага эканаміста ў сектар аўтаматызацыі, дзе і працуе зараз загадчыкам. Разам з падначаленымі адказвае за ўсё, што звязана з камп’ютарнай тэхнікай: займаецца яе ўстаноўкай, ухі­леннем збояў у рабоце, суправаджэннем праграмнага забеспячэння, забеспячэннем працаздольнасці сістэмы “Кліент—банк” і навучаннем персаналу арганізацый рабоце з ёй. Таксама сочыць за спраўнай работай банкаматаў, інфакіёскаў, плацёжных тэрміналаў банка, устаноўленых на прадпрыемствах гандлю і сэрвісу.

— Тое, што побач працуюць сыны, у маю бытнасць дырэктарам вельмі дапамагала, — прызнаўся Л. С. Касарэўскі. — Я заўсёды быў спакойны за тыя напрамкі работы ў банку, якія яны вялі. Ведаў: хлопцы не падвядуць. Цяпер надышоў час даць дарогу маладым. І я ўжо магу толькі нешта падказаць, параіць Леаніду. На прыняцце ж рашэнняў ніколі не ўплываю — пакідаю гэта за сынам. Які ён кіраўнік, пакажуць час і вынік. Магу сказаць толькі, што ў Леаніда ёсць усё для таго, каб быць годным дырэктарам, найперш — веды, вопыт. І са сваімі прафесійнымі абавязкамі ён спраўляецца не горш за мяне.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 15

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39