Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У прыярытэце — сацыяльная накіраванасць

У прыярытэце — сацыяльная накіраванасць

З якімі вынікамі на Пастаўшчыне завершаны фінансавы 2013 год? Як будуць размеркаваны даходы і расходы раённай казны сёлета? Даць вычарпальныя адказы на гэтыя пытанні карэспандэнт “ПК” папрасіла начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. ШЭЦКА.

— Людміла Мар’янаўна, што Вы можаце сказаць пра бюджэт цяпер ужо мінулага года?

— Найперш, што яго выкананне праходзіла ў складаных эканамічных умовах. Аднак прынятыя меры па прыцягненні дадатковых даходаў і своечасовая карэкціроўка планавых назначэнняў дазволілі якасна выканаць планы па даходах і прафінансаваць базавыя абавязацельствы бюджэту. Усяго ў раённую казну паступіла 145,6 млрд рублёў падатковых і непадатковых плацяжоў, што на 8 млрд менш, чым першапачаткова планавалася. На ўзровень паступлення ўласных даходаў значны ўплыў аказала зніжэнне паступленняў па падатку на прыбытак (4,5 млрд рублёў супраць 12,5 млрд за 2012 год). Але гэтыя страты былі часткова кампенсаваны за кошт мабілізацыі іншых плацяжоў: даходаў ад выкарыстання зямлі, павелічэння ставак па маёмасных падатках, прыцягнення непадатковых даходаў. Для таго, каб не дапусціць ва ўмовах дэфіцыту сродкаў касавага разрыву ў фінансаванні, на працягу года вышукваліся дадатковыя фінансавыя рэсурсы, праводзілася палітыка стрымлівання бюджэтных расходаў. За мінулы год яны склалі 272 млрд рублёў.

— Куды накіроўваліся асноўныя грашовыя патокі?

— Раённы бюджэт захаваў сваю сацыяльную накіраванасць. На ўтрыманне і развіццё сеткі ўстаноў сацыяльна-культурнай сферы і мерапрыемствы па сацыяльнай палітыцы і падтрымцы насельніцтва летась выдаткаваны 181 млрд рублёў, або 65% усіх расходаў. Забяспечаны своечасовая выплата заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы і стабільнае функцыянаванне бюджэтных устаноў. Аказана падтрымка сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадаркам, іншым галінам нацыянальнай эканомікі. Дадзеныя расходы склалі 65,4 млрд рублёў (20% усяго аб’ёму). У 2013 годзе УП ЖКГ на бягучы і капітальны рамонты жыллёвага фонду вы­дзелена 2 млрд рублёў, на добраўпарадкаванне горада, рамонт вулічна-дарожнай сеткі — 2,6 млрд.

Нягледзячы на цяжкасці з фінансаваннем, нам удалося забяспечыць не толькі бягучае ўтрыманне сацыяльнай сферы, але і ўмацаваць яе матэрыяльна-тэхнічную базу. На гэтыя мэты накіравана 7,3 млрд рублёў. 2,3 млрд атрымалі ўстановы адукацыі. З іх на 126 млн набыты халадзільнікі і іншае абсталяванне для школ і садоў, на 192 млн закуплена новай мэблі, на 121 млн — мячоў і іншага спартыўнага інвентару. На бягучы рамонт устаноў адукацыі накіравана 1,8 млрд. Праведзены замена аконных блокаў і бягучы рамонт актавай залы ў Пастаўскай гімназіі, СШ №2 і Камайскай СШ на агульную суму 1,2 млрд рублёў.

3,8 млрд выдзелена на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя. На 2,3 млрд рублёў праведзена мадэрнізацыя аперацыйнага блока і рэанімацыйнага аддзялення Пастаўскай ЦРБ. 651 і 142 млн адпаведна пайшлі на бягучы рамонт наркалагічнага і хірургічнага аддзяленняў бальніцы. На 198 млн рублёў праведзены бягучы рамонт даху і фасада будынка Камайскай участковай бальніцы.

На ўстановы фізічнай культуры, культуры і кінематаграфіі летась было выдаткавана 1,3 млрд рублёў. З гэтых сродкаў праве­дзена мадэрнізацыя кацельні і ўстаноўлены энергаэфектыўны кацёл у Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы (95 млн рублёў), адрамантавана сістэма ацяплення ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза (40 млн рублёў). 611 млн накіравана на капітальны рамонт кінатэатра “Радзіма”, 290 млн — на бягучы рамонт даху ФАКа. Таксама на суму 315 млн рублёў закуплены два аўтамабілі: у Пастаўскі ТЦСАН і райветстанцыю.

— Раённым Саветам дэпутатаў ужо зацверджаны бюджэт Пастаўшчыны на 2014 год. Якія канцэптуальныя асаблівасці пакладзены ў яго аснову?

— Устойлівасць фарміравання даходнай базы бюджэту, збалансаванасць расходаў з даходамі і сацыяльная накіраванасць. Гэтыя падыходы дазволяць забяспечыць фінансавую ўстойлівасць і бяспеку бюджэту, а таксама выкананне базавых абавязацельстваў. Праект бюджэту раёна распрацаваны на падставе прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2014 год з улікам асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі.

— Пра апошнюю раскажыце, калі ласка, крыху падрабязней. Што новага чакае нас як плацельшчыкаў падаткаў?

— У галіне падатковай палітыкі сёлета будзе захоўвацца пераемнасць у дасягненні пастаўленых раней мэт і задач, накіраваных на наданне ўстойлівасці фарміраванню даходнай базы бюджэту. У сувязі з гэтым захаваны дзеючыя стаўкі па падатках на дабаўленую вартасць і прыбытак. Прадугледжана поўнае залічэнне ў рэспубліканскі бюджэт падатку на прыбытак, які плаціцца прадпрыемствамі рэспубліканскай формы ўласнасці.

Таксама ўстанаўліваюцца два новыя плацяжы ў бюджэт. Гэта дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (сабраныя сродкі пойдуць на будаўніцтва і рамонт мясцовых аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў) і адзіны падатак на ўстаноўлены даход. Плаціць яго будуць арганізацыі, якія аказваюць паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў са штатам работнікаў не больш за 15 чалавек. Пэўныя новаўвядзенні чакаюць і плацельшчыкаў падатку на нерухомасць. У адносінах маёмасці, якой уладальнік да гэтага часу не распарадзіўся як эфектыўны ўласнік, прапануецца, у адпаведнасці з заканадаўствам, павялічыць стаўкі падатку ў 5 разоў. Пералік такой маёмасці штогод бузе зацвярджацца аблвыканкамам.

— А як выглядае бюджэт-2014 у плане збалансаванасці даходаў і расходаў?

— Агульная сума даходаў мясцовага бюджэту раёна прагназуецца ў аб’ёме 151,4 млрд рублёў з ростам на 5% у параўнанні з мінулым годам. Асноўнымі крыніцамі даходаў, як і раней, будуць падаходны падатак з фізічных асоб, падаткі на дабаўленую вартасць і на прыбытак. Захаваецца пералік мясцовых падаткаў, якія могуць устанаўлівацца на тэрыторыі вобласці: за валоданне сабакамі, курортны збор і збор з нарыхтоўшчыкаў. Для збалансаванасці мясцовага бюджэту прадугледжваюцца бязвыплатныя паступленні з абласнога бюджэту ў суме 157,6 млрд рублёў. У цэлым даходы па бюджэце раёна на 2014 год з улікам бязвыплатных паступленняў складуць 309 млрд. Што датычыць расходаў раённага бюджэту, яны сфарміраваны ў суме 308,5 млрд рублёў з ростам да выканання за 2013 год у сярэднім на 9%. Істотную частку складуць сацыяльна значныя расходы, звязаныя з забеспячэннем бягучай жыццядзейнасці бюджэтнай сферы і аказаннем паслуг насельніцтву.

— І колькі сродкаў адпушчана на гэта?

— На забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі, аховы зда­роўя, культуры, фізкультуры і спорту, а таксама на сацыяльныя праграмы і мерапрыемствы пойдуць 209 млрд 136 млн рублёў. З іх на ўтрыманне і развіццё ўстаноў адукацыі прадугледжаны 109 млрд 41 млн рублёў, на культуру і кінематаграфію — 13 млрд 485 млн, на развіццё фізічнай культуры і спорту — 5 млрд 505 млн, ахову здароўя — 66 млрд 994 млн. 13 млрд 711 млн рублёў плануецца накіраваць на фінансаванне ўстаноў і мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне і сацыяльнай палітыцы, 1 млрд 68 млн — на аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі насельніцтву. Акрамя таго, у бюджэце раёна на бягучы год прадугледжаны немалыя сродкі на жыллёва-камунальную гаспадарку і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, субсідзіраванне гарадскіх пасажырскіх перавозак, патанненне кошту цвёрдых відаў паліва, якое рэалізуецца насельніцтву, развіццё бытавога абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці, іншыя расходы.

Хачу адзначыць, што праект бюджэту гэтага года сфарміраваны ў рэальных умовах функцыянавання эканомікі, з улікам прыняцця максімальных умоў па мабілізацыі даходаў і эфектыўнага расходавання рэсурсаў. Як і летась, сёлета перад намі стаіць задача — захаваць збалансаванасць бюджэту. Ён не ўтрымлівае празмерных трат і падразумявае беражлівае і эканомнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў.

— Людміла Мар’янаўна, заўтра банкаўскія і фінансавыя работнікі рэспублікі адзначаць сваё прафесійнае свята. Што хацелі б пажадаць ім з гэтай нагоды?

— Прыемна, што разам з навагоднімі святамі ў пачатку сту­дзеня мы адзначаем Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Асабліва радуе, што 2014 год стане 95-ым, юбілейным, для фінансавай сістэмы Беларусі. Усім, хто працуе ў ёй, жадаю асабістага шчасця, поспехаў, задавальнення ад выканання прафесійных абавязкаў. Няхай гэты год прыносіць толькі добрыя весткі, у тым ліку і фінансавыя. Мае асаблівыя віншаванні і пажаданні доўгіх гадоў жыцця ветэранам аддзела, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Гутарыла  Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 12

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 25

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27