Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Здзек над памяццю ў Камаях

Здзек над памяццю ў Камаях

У сераду Ліна Антонаўна Мяшкела вярталася з Камайскай участковай  бальніцы дадому. Рашыла прайсціся праз мясцовыя могілкі.

— І шлях карацейшы, і душы нейкі спакой, — расказвала пазней жанчына. — Могілкі дагледжаныя, прыгожыя. Ідзеш праз іх — і забываешся на паўсядзённыя праблемы, думаеш пра нешта больш высокае, чым зямное. На гэты раз толькі пераступіла за брамку агароджы, як убачыла адразу тры паваленыя помнікі. Спачатку падумала, што родныя пахаваных будуць штосьці мяняць. Спынілася. Бачу, адзін з іх разбіты напалову. Падняла вочы, а далей па могілках яшчэ больш жудасная карціна: вя­­л­і­кія каменныя, мармуровыя, гранітныя помнікі ляжалі на зямлі, валяліся пагнутыя жалезныя, паламаныя драўляныя крыжы, раскіданы кветкі. Гэта быў шок.

Чутка пра вандалізм, учынены на могілках, імгненна разнеслася па вёсцы. Людзі кідалі ўсе неадкладныя справы і спяшаліся туды. Паведамілі старшыні сельскага Савета Г. Ч. Урбанайцю, у міліцыю і нам, у рэдакцыю.

Калі мы прыехалі ў Камаі, рух на вуліцы быў як у горадзе. Хто круціў педалі веласіпеда, хто ехаў на машыне або кані, хто ішоў пешшу: шлях быў адзін — на могілкі або ўжо назад. Тут сустрэлі Генадзя Часлававіча Урбанайця, супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў.

Камайскія могілкі з’яўляюцца аднымі з узорных у раёне. На іх добраўпарадкаванне некалькі гадоў таму шмат сродкаў, сіл і працы затрацілі парафіяне мясцовага касцёла, асабіста ксёндз-пробашч Яцэк Хутман, нямала дапамагала і кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі. І вось гэта святое месца апаганена нейкім мярзотнікам. Такое ўражанне, што тут прайшоўся смерч: павалены помнікі, ушчэнт разбіты лампадкі, раскіданы кветкі, свечкі. У каплічцы выбіта шкло, вы­дзерта і разбіта фігурка Маці Божай.

— На зямлі засталіся сляды ад абутку, іншыя доказы, — гаварыў Г. Ч. Урбанайць. — Вядзецца следства, і спа­дзяюся, злачынцы будуць устаноўлены. Але людзям, магілы чыіх родных апаганены (прыкладна 60), ад гэтага наўрад ці палягчэе.

Некаторыя помнікі магчыма будзе паставіць на месца, пабітыя прыйдзецца мяняць. А для гэтага спатрэбяцца немалыя сродкі. Калісьці рабаванне магіл, здзек над імі караліся катаржнымі работамі. І гэта, напэўна, апраўдана. Але існуе яшчэ і культура грамадства, пераемнасць маральных каштоўнасцей, якія павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне. Вандалізм на могілках — гэта здзек над памяццю нашых родных і блізкіх, апаганенне нашай духоўнай спадчыны.

Пакідала могілкі. Людзі стаялі купкамі: хто плакаў, хто маліўся, хто ад’язджаў, упэўніўшыся, што вечны сон яго родных не парушаны. Але цяжар на сэрцы застаўся ў кожнага, хто ўбачыў сляды вандалізму.


Здзек над памяццю ў Камаях

Здзек над памяццю ў Камаях

Здзек над памяццю ў Камаях

Здзек над памяццю ў Камаях

Здзек над памяццю ў Камаях

Здзек над памяццю ў Камаях

Здзек над памяццю ў Камаях

 Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 30

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 40

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 39

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 71