Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Абмеркавалі надзённыя пытанні

Абмеркавалі надзённыя пытанні

На чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося 18 лістапада, разгледжаны пытанні, актуальныя не толькі на сённяшні, але і на заўтрашні дзень. Па першым — “Аб сумеснай рабоце інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, сельвыканкамаў па прадухіленні і прафілактыцы дзіцячай падлеткавай злачыннасці і пянства” — з дакладам выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх В. Л. Врублеўскі. Пра стан фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы паведаміў генеральны дырэктар дзяржаўнага абяднанняФізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёнаВ. А. Захарэвіч. Пасяджэнне, на якім прысутнічалі члены прэзідыума, дэпутаты ад сямі гарадскіх і сельскіх выбарчых акруг, начальнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў, прадстаўнікі іншых зацікаўленых устаноў, арганізацый і грамадскіх абяднанняў, вёў старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх В. Л. Врублеўскі адзначыў, што за 9 месяцаў непаўналетнімі здзейснена 76 (за такі ж перыяд летась — 58) правапарушэнняў. 61 з іх — парушэнні грамадскага парадку і 15 — правілаў дарожнага руху. Супрацоўнікамі інспекцыі выяўлены два работнікі гандлю, якія рэалізоўвалі спіртныя напіткі непаўналетнім, і 16 дарослых, якія ўцягвалі падлеткаў у п’янства. Бацькоўскіх правоў пазбаўлены двое грамадзян, адно дзіця адабрана. У спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову па рашэнні суда накіраваны адзін падлетак. За 9 месяцаў непаўналетнія здзейснілі 5 злачынстваў. Удзельная вага падлеткавай злачыннасці склала 3,5% (6,6%). Крыміналізацыя на тысячу дзіцячага насельніцтва складае 0,77%, па вобласці — 0,97%. Асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на злачынныя паводзіны непаўналетніх, з’яўляюцца неспрыяльныя ўмовы жыцця і сямейнага выхавання, ужыванне алкагольных напіткаў (на сённяшні дзень гэта найбольш вострая праблема), недастатковая эфектыўнасць выхаваўча-прафілактычнай работы суб’ектаў прафілактыкі, аслабленне кантролю з боку супрацоўнікаў інспекцыі за непаўналетнімі, якія стаяць на ўліку.

З мэтай прадухілення дзіцячай злачыннасці ў раёне праводзіцца пэўная прафілактычная работа. Пры раённым аддзеле ўнутраных спраў дзейнічае клуб для “цяжкіх” падлеткаў. На базе СШ № 3 створаны і працуе прававы клас. За 9 месяцаў супрацоўнікамі інспекцыі праведзена 15 спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

З інфармацыяй па прафілактыцы злачынстваў сярод непаўналетніх навучэнцаў на прэзідыуме выступіла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце прафтэхкаледжа А. К. Дубовік. Яна, у прыватнасці, акрэсліла агульную сітуацыю з падлеткавай злачыннасцю сярод навучэнцаў, падрабязна спынілася на праводзімай у каледжы выхаваўчай і прафілактычнай рабоце з навучэнцамі і бацькамі, назвала асноўныя прычыны правапарушэнняў — вялікая канцэнтрацыя навучэнцаў з нізкай матывацыяй да навучання і асацыяльнымі паводзінамі, сацыяльныя і матэрыяльныя ўмовы ў ­сем’ях, складаны пераходны ўзрост, які прыпадае менавіта на вучобу ў каледжы, прафесію ў якім набываюць маладыя людзі з шасці раёнаў. Пры гэтым Алена Канстанцінаўна падкрэсліла, што названыя прычыны не апраўдваюць, але тлумачаць тое, чаму навучэнцы дапускаюць правапарушэнні, таму ў будучым трэба больш працаваць па прыцягненні моладзі да цікавых спраў і праектаў.

Кіраўнік спраў Лынтупскага сельвыканкама В. М. Бубнель завастрыла ўвагу на тым, што толькі сумесная прафілактычная і выхаваўчая работа мясцовай улады, школ, кіраўнікоў гаспадарак, участковых інспектараў, грамадскасці бу­дзе даваць вынік, а дэталёвы і своечасовы аналіз крымінагеннай абстаноўкі на месцах, прыняцце канкрэтных мер, ухіленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў, паспрыяюць паляпшэнню абстаноўкі ў нядобранадзейных сем’ях.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама І. А. Далецкая адзначыла вялікую работу, якую праводзяць з дзецьмі дэпутаты М. М. Яльчык, В. А. Лушчык, заклікала актыўна ўключацца ў работу з падлеткамі, асабліва з няпоўных і нядобранадзейных сем’яў, адзначыла, што кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый трэба больш увагі надаваць пытанням здаровага ладу жыцця сваіх работнікаў, цікавіцца становішчам дзяцей у сем’ях.

Генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’­яднання “Фізічная культура, спорт і турызм” В. А. Захарэвіч паведаміў, што прадугледжаныя на першым этапе мерапрыемствы праграмы развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму на 2011-2015 гады рэалізуюцца. За 9 месяцаў у раёне праведзена 106 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 3809 чалавек. Праведзена 5 спартакіяд для розных катэгорый насельніцтва, разыгрываліся Кубкі раёна па валейболе, футболе, прайшлі “Пастаўская лыжня”, раённы этап “Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу”, турыстычны злёт моладзі, а таксама спартыўныя мерапрыемствы на дзяржаўных і раённых святах. У пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе займаюцца 314 выхаванцаў. Аддзяленні ДЮСШ працуюць у Варапаеве, Лынтупах, Камаях, Дунілавічах. Заняткі праводзяцца на бясплатнай аснове. На слыху поспехі і дасягненні футбольных каманд “ПМЦ”, “Атланта-Д”. У 2013 го­дзе ў спартыўных лагерах прайшлі аздараўленне больш за 200 выхаванцаў. Спартыўнымі аб’ектамі аказана платных паслуг на суму 540 мільёнаў рублёў. У параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам рост склаў 115%.

З інфармацыямі аб рабоце па арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы ў Ваўкоўскім і Навасёлкаўскім сельскіх Саветах выступілі іх старшыні Т. Б. Баторы і К. Э. Мядзведзеў. Яны спыніліся на дасягненнях, акрэслілі існуючыя праблемы і шляхі іх вырашэння, далейшыя напрамкі работы, у аснову якой павінен быць закладзены арганізуючы прынцып: апора на школы, медыкаў, асабісты прыклад кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў, актыўная прапаганда здаровага ладу жыцця.

Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў адзначыў кіраўніцтва УП ЖКГ, Пастаўскай ЦРБ, прафтэхкаледжа і некаторых іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый за мэтанакіраваную фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу ў сваіх калектывах. І астатнім кіраўнікам, асабліва сельгаспрадпрыемстваў, неабходна больш актыўна ўключацца ў правядзенне раённых спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, прапагандаваць здаровы лад жыцця, у тым ліку і ўласным прыкладам, аказваць фінансавую дапамогу сваім камандам, асабліва сельскім, для ўдзелу ў раённых і абласных спаборніцтвах.

Па разгледжаных пытаннях прэзідыум раённага Савета дэпутатаў прыняў адпаведныя рашэнні, у якіх прааналізавана зробленае, вызначаны напрамкі далейшай работы, дадзены канкрэтныя даручэнні, назначаны адказныя і названы тэрміны выканання.

Сяргей ДЗЕРАВЯНКА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 22

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39