Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Той родны кут, што сэрцу мілы

Той родны кут, што сэрцу мілы

Пачыналася з маёнтка

Увёскулепшехацьвяснойцілетам, каліяеўпрыгожваезелянінаіабцалоўваесонца. Але ў Казлоўшчыну мне было радасна накіроўвацца і шэрым лістападаўскім днём, бо яна — мая маленькая радзіма. Тут я заканчвала сярэднюю школу і рабіла першыя працоўныя крокі. Тут жывуць мае землякі. Але перш, чым паказаць чытачам газеты, якая Казлоўшчына сёння, заглянем у яе мінулае.

Першыя знойдзеныя гістарычныя звесткі гавораць, што гэта быў маёнтак Казлоўск, які належаў роду Жабаў. Потым, ужо ў XV стагоддзі, перайшоў да нашчадкаў князёў Друцкіх-Любецкіх. З 1888 года тут дзейнічала садова-агародніцкая школа. У 1928-1930 гадах з’яўляўся ўласнасцю пана Ленскага. Затым маёнтак выкупіў пан Грабэ і падарыў сваёй дачцэ, якая выйшла замуж за графа Тышкевіча. Маёнтак стаяў на месцы цяперашняй школы.

У 1939 годзе ў Казлоўшчыне арганізавалі калгас імя Сталіна, у які ўступіла 20 двароў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыю акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. Пасля вызвалення калгас быў адноўлены, затым — узбуйнены. У 1957 годзе атрымаў назву “1 Мая”. Зараз на казлоўшчынскіх землях гаспадарыць адкрытае акцыянернае таварыства “Парыж-агра”.

У Казлоўшчыне размешчаны сельскі Савет, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне паштовай сувязі, магазін, бібліятэка.

Вёска знаходзіцца на мяжы трох раёнаў: Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага. Тутэйшыя мясціны невыказна маляўнічыя. У наваколлі Казлоўшчыны сем азёр. Самае вялікае — Ласіцкае, з якога выцякае рака Ласіца, самае прыгожае — Баравое

Доўга будзе Карэлія сніцца

Многія людзі старэйшага пакалення пазнаюць на гэтым здымку Паліну Аляксееўну і Іосіфа Георгіевіча Хрол. Яны, выпускнікі Мінскай савецка-партыйнай школы, прыехалі ў Казлоўшчыну ў далёкім 1960 годзе. Іосіф Георгіевіч больш за 20 гадоў узначальваў калгас “1 Мая”, Паліна Аляксееўна пачынала настаўніцай мясцовай школы, а з 1966-га па 1986-ы працавала яе дырэктарам. Яна, ура­джэнка Карэльскай аўтаномнай рэспублікі, лёгка прыжылася на беларускай зямлі, хутка знайшла агульную мову з педагогамі, вучнямі і іх бацькамі. Паліну Аляксееўну не проста паважалі, але і любілі. Яна заўсёды была актыўнай і жыццярадаснай.

Той родны кут, што сэрцу мілы

І. Г. Хрол унёс немалы ўклад у раз­ві­ццё калгаса, быў адзначаны шмат­лі­кі­мі ўзнагародамі. Яго імя занесена ў раённую кнігу “Памяць”. На жаль, зямны шлях гэтага чалавека завяршыўся да­часна.

А Паліна Аляксееўна размяняла дзявяты дзясятак. Тры дачкі, два зяці, трое ўнукаў ахінаюць яе цяплом і ўвагай, клапоцяцца пра быт. І хоць жывуць далекавата — у Мінску і Наваполацку, — наведваюцца часта. “А летам у мяне ўвогуле “інтэрнат”, — жартуе гаспадыня. — З’язджаюцца ўсе. І работа, і адпачынак ідуць весела”.

Абавязкова разам, і толькі ў бацькоўскім доме, сустракаюць сем’ямі кожны Новы год.

— А ці сніцца Вам яшчэ Карэлія? — пытаюся ў Паліны Аляксееўны.

— Не толькі сніцца. Да нядаўняга часу ездзіла туды, і дзеці мае там бываюць. А з Карэліі наведвалі­ся да нас.

Імкліва збягаюць гады, забіраючы з сабой здароўе. Вось і Паліне Аляксееўне далёкія дарогі ўжо не пад сілу. А ўпраўляцца ў сваім доме дапамагае сацыяльны работнік. Як добра, што ёсць такая форма аслугоўвання!

Сведкі сівой даўніны

У 1843 годзе ў маёнтку Казлоўск была пабудавана пахавальня князёў Друцкіх-Любецкіх, дзе яны і знайшлі вечны спачын.

Дзякуючы намаганням ксяндзоў Уладыслава Завальнюка і Юозаса Булькі, мясцовай улады, а таксама вернікаў капліца адрамантавана і працуе як невялікі касцёл. Цывілізаваны выгляд маюць і могілкі, на якіх яна размешчана. Шмат працы і сродкаў укладзена ў іх добраўпарадкаванне. У выніку могілкі сталі адметнасцю Казлоўшчыны.

На другім здымку — вадзяны млын, пабудаваны ў 1859 годзе на рацэ Ласіца. Мінула паўтара стагоддзя, а будынак захаваўся. Вось дзе якасць работ была! А колькі тон мукі тут у свой час змалолі! На жаль, ужо многія гады млын не эксплуатуецца і зараз уяўляе сабой інтарэс толькі як сведка сівой даўніны.

Той родны кут, што сэрцу мілы

 Людзьмі славіцца

Казлоўшчына з’яўляецца цэнтрам сельскага Савета. Зараз тут пражывае 185 чалавек. З іх 27 — маладзей за працаздольны ўзрост, 106 — працаздольнага, 52 — старэй за праца­здольны ўзрост.

— Наша вёска заўсёды славілася і славіцца зараз сваімі людзьмі, — расказваў старшыня сельскага Савета Валерый Мікалаевіч Зубараў. — З пенсіянераў хацеў бы адзначыць былых механізатараў калгаса “1 Мая”: Часлава Станіслававіча Каросціка, Альфонса Люцыянавіча Дуброўскага, Гардзея Ягоравіча Павалковіча, былога дырэктара школы Паліну Аляксееўну Хрол. А як не назваць цяперашняга дырэктара школы Рыту Іванаўну Мікуліч, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Баляслава Станіслававіча Шабана?

Той родны кут, што сэрцу мілы

Старшыня Казлоўшчынскага сельскага Савета В. М. Зубараў і старэйшына вёскі Л. І. Красілевіч.

З глыбокай павагай гаварыў старшыня сельскага Савета пра лепшую даярку ААТ “Парыж-агра” Тэрэсу Альфонсаўну Дуброўскую, камбайнераў Аляксандра Ювінальевіча Кабайлу і Аляксандра Лявонавіча Самковіча, які асабліва вызначыўся сёлета на нарыхтоўцы кармоў. У многім дзякуючы яго плённай працы на кормаўборачным камбайне ААТ “Парыж-агра” заняло другое месца ў раёне па нарыхтоўцы кармоў.

— Акрамя вышэй названых, добрых слоў заслугоўвае практычна кожны жыхар Казлоўшчыны, — заключыў В. М. Зубараў. — Сярод вяскоўцаў ёсць работнікі рыбгаса “Навінкі”, настаўнікі, сувязісты, сацыяльныя работнікі, людзі іншых прафесій.

А якія прыгожыя падвор’і Чаславы Іванаўны Кацько, Любові Люба­міраўны Кірэй, Ганараты Іванаўны Вярцінскай, Іны Георгіеўны Багаслоўскай, Ірыны Генадзьеўны Татыржы, Ірыны Георгіеўны Кукоўскай і многіх іншых! Сельскі Савет штогод праводзіць работу па добраўпарадкаванні, у якую актыўна ўключаецца насельніцтва. Пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра прыхаджане многае робяць па навядзенні парадку на могілках. Заўсёды ў добрым стане ўтрымлівае сваю тэрыторыю школа.

Старэйшынай вёскі з’яўляецца Лізавета Іосіфаўна Красілевіч, якая загадвае мясцовай бібліятэкай. Усё яе жыццё звязана з Казлоўшчынай. Актыўная, ініцыятыўная, нераўнадушная, старэйшына з’яўляецца правай рукой старшыні сельскага Савета. Сумесна яны вырашаюць многія пытанні жыццядзейнасці вёскі

“Журавінка”

Якія ў Беларусі самыя каштоўныя ягады? Вядома ж, журавіны. Таму зусім не дзіўна, што аматарскі жаночы клуб, створаны пры Казлоўшчынскай бібліятэцы, носіць назву “Журавінка”.

Яго работу накіроўвае загадчыца бібліятэкі Лізавета Іосіфаўна Красілевіч. Пастаянных удзельніц — 14: настаўніцы і тэхнічныя работнікі, бытавікі, хатнія гаспадыні, пенсіянеркі. Сабрацца разам заўсёды прыемна. Тэмы жаночых “пасядзелак” самыя розныя. Напрыклад, “Свет з Богам”, “Ці ўмееш ты мець зносіны?”, “Кніга — сябар і дарадчык”, “Што кінеш вясной у зямлю, тое будзеш мець восенню ў склепе”. Жанчыны дзеляцца рэцэптамі прыгатавання страў, сакрэтамі вырошчвання агародніны і кветак, абмяркоўваюць кнігі і фільмы, разам адзначаюць святы. Весела і дружна, як у добрай сям’і.

Астравок зносін

Куды, як не ў аддзяленне сувязі, найперш прыходзяць усе навіны? У Казлоўшчыне 11 гадоў яго ўзначальвае Людміла Вярцінская. Паштальёнаў усяго два: Алена Рачыцкая і Любоў Кірэй. У зоне абслугоў­вання дзевяць вёсак. Сувязісты не толькі дастаўляюць карэспандэнцыю, але і прымаюць розныя плацяжы, прадаюць тавары. Некаторыя з іх таннейшыя, чым у магазіне, таму карыстаюцца попытам. Многае прывозяць вяскоўцам па папярэдніх заказах.

Той родны кут, што сэрцу мілы

Людміла Вярцінская (справа) і Любоў Кірэй.

— А ці чытае вёска перыёдыку? — цікаўлюся ў началь­ніка аддзялення.

— Чытае, і нямала, — гаворыць Людміла Уладзіміраўна. — Найбольш — каля 90 чалавек — падпісваюцца на “Пастаўскі край”. Ёсць таксама прыхільнікі ў такіх газет, як “Советская Белоруссия», «Звязда», «Комсомольская правда»,  «Аргументы и факты», «Витебские вести». Карыстаюцца попытам часопісы “Талака”, “Кухня”, “Народны доктар”, “Цветок”, ідзе шмат дзіцячай літаратуры.

Да прыбыцця паштовай машыны з Пастаў заставалася яшчэ паўга­дзіны, а паштальён Любоў Кірэй ужо была ў аддзяленні. Яна абслугоўвае Казлоўшчыну, Луцк-Казлоўскі, Лашукі, Навікі.

— У студзені 2014-га спаўняецца 30 гадоў, як Любоў працуе ў сувязі, — расказвала начальнік аддзялення. — Людзі ведаюць яе, а яна — людзей. Шчырая, старанная, з усімі знаходзіць паразуменне.

Толькі добрыя словы пачула я ад начальніка аддзялення сувязі і пра Алену Яраславаўну Рачыцкую, якая абслугоўвае Прусы, Кавалі, Яловікі, Вярцінскія, Навінкі.

Самавучкі — не беларучкі

Мар’ян Іванавіч Балінскі даўно на пенсіі, але ў яго заўсёды столькі спраў, што часу на ўсё катастрафічна не хапае. Самае ўлюбёнае месца — майстэрня, дзе ён з задавальненнем чаруе над дрэвам. Пад яе прыстасаваў домік, у якім раней жыла цешча. Цешча адышла ў вечнасць, а яе ўласнасць не проста жыве — там нараджаюцца дабротныя вырабы з дрэва.

Той родны кут, што сэрцу мілы

— Паглядзіце, якія дзверы раблю сыну, — паказвае майстар. — З абодвух бакоў будзе філёнка, а пасярэдзі­не — пенапласт. І цёплыя, і прыгожыя атрымаюцца. Сын жыве ў Гродне, пабудаваў катэдж. Мы з ім там усё як мае быць парабілі. І ў сябе дом дагледжаны. Сёлета памяняў вокны. Купіў толькі шклопакеты, астатняе зрабіў сам.

Мар’ян нарадзіўся ў 1942-ім. Бацьку не памятае, бо той загінуў на вайне. У пасляваенныя гады жылі цяжка і бедна (усяго ў сям’і было трое дзяцей). Усе да працы прывучаныя з маленства. А як хацелася пазабаўляцца! І хлопчык змайстраваў сабе лыжы. Балінскія жылі тады на хутары Коззя Гара, навокал якога — лясы. Знайшоў і ссек загнутую бярозу. Абчэсваў, абстругваў, сушыў, “вынаходзіў” мацаванні. Зрабіў сабе, і сябрукам захацелася мець такія ж. Зноў узяўся за справу.

Па меры таго, як хлопец падрастаў, расло і яго майстэрства. Стаў рабіць сталы, табурэткі, вокны. На ўсё гэта спатрэбіліся інструменты, таму зачасціў у кузню. У Мар’­яна Іванавіча шмат не толькі інструментаў свайго вырабу, але і станкоў. Больш за тое, сабраў ажно тры невялікія трактары. Зараз на адным з іх не толькі на сваёй зямлі ўпраўляецца, але і многім сусе­дзям дапамагае.

У жонкі М. І. Балінскага Ірыны Канстанцінаўны таксама талент — яна адмысловая швачка.

— О, гэта ўжо ў мінулым! — з настальгіяй гаворыць жанчына. — Зараз толькі для сябе што-небудзь шыю. Убачыла ў магазіне льняную матэрыю — пашыла камплект пасцельнай бялізны, прыглянулася фланэль — Мар’яну кашулю пашыла.

Абаім Балінскім старання не пазычаць. У іх дагледжаныя дом і падвор’е. А летам на сядзібе раскашуе мноства кветак. Трымаюць нямала жыўнасці, рупяцца на зямлі. І Мар’яну Іванавічу, і Ірыне Канстанцінаўне няма калі сумаваць. Адораныя талентам ад прыроды, працавітыя, яны заўсёды знаходзяць сабе занятак. Вось толькі фатаграфавацца для газеты жанчына наадрэз адмовілася. “Фатаграфуйце Мар’яна. Ён — галава сям’і”, — казала.

Апошні з магікан

У гэта цяжка паверыць: Баляславу Станіслававічу Шабану пайшоў 95-ы год, а ён тупае па хаце і ў двары. Прынясе дроў, распаліць печку, восенню зграбаў апалае лісце, знаходзіў сабе іншы занятак на падвор’і. Зразумела, што здароўе ўжо здае — баляць ногі, падступае задышка, пагаршаецца слых. Але чалавек даражыць кожным новым днём. І пражывае яго не раўнадушна, а зацікаўлена. З тэлевізійных перадач перавагу аддае такім, як «Жди меня», «Пусть говорят», навінам. Ён больш за некаторых маладых ведае пра тое, што адбываецца ў краіне і свеце.

Той родны кут, што сэрцу мілы

— Люблю таксама глядзець ваенныя фільмы, — гаварыў. — Але зараз іх так мала паказваюць.

Падчас прагляду такіх фільмаў ветэрану абавязкова ўспамінаюцца свае франтавыя дарогі. Раней успамінамі можна было падзяліцца з такімі ж, як сам, былымі ўдзель­нікамі Вялікай Айчыннай вайны. Але ўсе яны ўжо адышлі ў вечнасць. З казлоўшчынскіх ветэранаў застаўся толькі ён.

Увагай і клопатамі акружае састарэлых бацькоў дачка Люся, якая пакінула сваё пастаяннае месца жыхарства ў Гродне і зараз неадлучна знаходзіцца пры іх. Таму і доўжацца іх дні і гады.

Становяцца на крыло

Іх усяго шэсць, сённяшніх адзінаццацікласнікаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы: Надзея Каспяровіч, Ксенія Кукоўская, Андрэй Вярцінскі, Анастасія Канчэўская, Дзмітрый Ясюковіч, Кірыл Кабайла.

Той родны кут, што сэрцу мілы

— Затое якія! — гаворыць класны кіраўнік Алёна Георгіеўна Кукоўская. — Вызначаюцца не толькі ў вучобе, але і ў грамадскім жыцці школы. Дружныя, старанныя, таленавітыя. Ужо вырашылі, куды будуць паступаць на далейшую вучобу.

— Паступаемасць нашых выпускнікоў кожны год стопрацэнтная, — адзначае дырэктар школы Рыта Іванаўна Мікуліч. — Адны выбіраюць ВНУ, іншыя — каледжы, але працягваюць вучобу ўсе. Так што мы ганарымся сваімі выпускнікамі.

Многія з іх у свой час выбралі педагагічныя ВНУ, а потым вярнуліся настаўнікамі ў сваю школу. У іх ліку і сама дырэктар, а таксама настаўнікі А. Г. Волк, І. Г. Кукоўская, А. Р. Гваздзеўскі, А. В. Но­вік, І. Р. Новік.

У лепшыя гады ў школе займалася каля трохсот вучняў, зараз усяго 37. Таму непазбежна яе рэфармаванне. З наступнага навучальнага года школа стане базавай. Такім чынам, сённяшні 11 клас увойдзе ў яе гісторыю як апошні выпуск сярэдняй школы.

ФАІНА КАСАТКІНА.

Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).

P.S. Шчыры дзякуй Валерыю Мікалаевічу Зубараву і Лізавеце Іосіфаўне Красілевіч за дапамогу ў зборы матэрыялаў.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37