Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пашырыць іх магчымасці

Пашырыць іх магчымасці

3 снежня — Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Пра тое, што робіцца ў раёне па падтрымцы інвалідаў, іх сацыяльнай адаптацыі, карэспандэнтПКАлена Шапавалава гутарыць з дырэктарам Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Д. І. ПЯКАРСКАЙ.

Дзіяна Іванаўна, колькі асоб з інваліднасцю пражывае на Пастаўшчыне і што гэта за асобы?

— На сённяшні дзень — 1672. Сярод іх 255 інвалідаў першай групы, 852 — другой, 460 — трэцяй і 105 дзяцей-інвалідаў. У тым ліку першую або другую групу інваліднасці маюць 75 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года, 64 чалавекі з’яўляюцца інвалідамі па зроку, 9 — інвалідамі па слыху, 58 — калясачнікамі. 165 і 61 чалавек адпаведна ўваходзяць у раённыя арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў і Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, з якімі ў нас наладжана цеснае супрацоўніцтва. Іх старшыня Ала Баляславаўна Мураўская ўключана ў штат ДУ “Пастаўскі ТЦСАН”.

— Раскажыце, якая работа праводзіцца з імі?

— На 2011—2015 гады распрацавана адзіная комплексная праграма развіцця сацыяльнага абслугоўвання, якая ўключае ў сябе падпраграму “Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў”. Выконваючы яе, у 2013 годзе накіравалі 5 чалавек для пастаяннага пражывання ў дамы-інтэрнаты, столькі ж жыхароў раёна прайшлі аздараўленне ў Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. 26 чалавек атрымалі розныя артапедычныя прылады: хадункі, крэслы-каляскі, супрацьпролежневыя матрацы, ляскі, артапедычны абутак, гадзіннікі з сінтэзатарам маўлення. Артапедычныя прылады маюцца і ў пункце пракату цэнтра. Сёлета яго паслугамі скарысталіся ўжо 27 чалавек з часовым абмежаваннем фізічных магчымасцей. 137 інвалідам аказана матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны на суму 23 мільёны 150 тысяч рублёў, 8 знаходзяцца ў нас на патранаце.

Вялікая ўвага надаецца стварэнню безбар’ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Элементамі безбар’ернага асяроддзя ў раёне абсталяваны 160 аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, або 73% ад іх агульнай колькасці, у тым ліку 5 — сёлета. На іх устаноўлены няроўнасці, пандусы, поручні, зроблена разметка прыступак. Праводзіцца шэраг дабрачынных акцый, адна з якіх — замацаванне за інвалідамі месцаў у раённым Доме культуры для бясплатнага наведвання канцэртных праграм. Работнікамі цэнтральнай раённай і іншых бібліятэк Пастаўшчыны арганізавана дастаўка кніг і перыядычных выданняў інвалідам на дом.

Паступова мы ўкараняем новыя тэхналогіі і методыкі ў рабоце са сваімі падапечнымі. У ТЦСАН для іх працуюць трэнажорная зала, камп’ютарны клас з выхадам у інтэрнэт, кабінет псіхалагічнай разгрузкі і крызісны пакой. Таксама інвалідам аказваюцца аўтатранспартныя паслугі — дзейнічае сацыяльнае таксі.

— Кожнаму чалавеку, а інвалі­ду асабліва, важна адчуваць сябе часткай грамадства, быць патрэбным яму. Што робіцца па сацыялізацыі дадзенай катэгорыі насельніцтва, ўцягненні яе ў актыўную грамадскакарысную дзейнасць?

— Для асоб з інваліднасцю арганізавана 10 гурткоў: па адным на ФАКу і ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі і 8 — у ТЦСАН. Праводзяцца выязныя экскурсіі, агляды-конкурсы, у якіх пастаўчане прымаюць актыўны ўдзел. Асаблівая ўвага ўдзяляецца інвалідам ва ўзросце ад 18 да 31 года. 20 з іх наведваюць аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў, якое ўжо некалькі гадоў працуе на базе ТЦСАН. Там для іх распрацаваны і ажыццёўлены два праекты: “Паглядзі, што я магу” і “Па здароўе — разам”. Акрамя таго, за спонсарскія сродкі абсталяваны працоўная (вырошчванне кветак і агародніны, ландшафтны дызайн тэрыторыі) і швейная (пашыў ручнікоў і пасцельнай бялізны) майстэрні, праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Выхаванцы аддзялення рэгулярна наведваюць раённую бібліятэку і аказваюць ёй дапамогу па рамонце кніг. Сёлета разам з загадчыцай і спецыялістамі хадзілі ў раённы вузел паштовай сувязі і вучыліся карыстацца паслугамі пошты. Радуе, што за апошні час павялічылася колькасць інвалідаў, якія змаглі атрымаць новыя прафесіі і вярнуцца да працоўнай дзейнасці. З пачатку года праца­ўладкаваны 9 чалавек.

— Дзіяна Іванаўна, Вы адносіцеся да ліку маладых і ініцыятыўных кіраўнікоў, у якіх заўсёды шмат планаў і ідэй. Падзяліцеся імі, калі ласка.

— Сапраўды, планаў нямала. Спадзяюся, што ўсе яны будуць ажыццёўлены. У наступным го­дзе мы збіраемся стварыць у цэнтры як мінімум два рабочыя месцы для інвалідаў. Будзем працягваць пачатыя сёлета праекты. Хочам наладзіць супрацоўніцтва са шпіталем, адкрыць у Паставах яшчэ адно аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян, філіял ТЦСАН у Лынтупах, паколькі там прадстаўлена работа ўсіх нашых аддзяленняў. У гарпасёлку будуць таксама пункт пракату і салон “Міласэрнасць”. У сувязі з гэтым плануем увесці ў штат яшчэ 15 работні­каў. Ужо дасягнута дамоўленасць з Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Карыстаючыся магчымасцю, хачу сказаць вялікі дзякуй кіраўніцтву раёна і фінансаваму аддзелу райвыканкама за разуменне нашых праблем. З іх дапамогай сёлета мы змаглі ўвесці 14 ставак сацыяльных работнікаў і 1 — спецыяліста. Вельмі ўдзячны таксама шматлікім спонсарам, асабліва В. Я. Бабічавай (Пастаўскі мэблевы цэнтр), Г. А. Леўкаўцу (райспажыўтаварыства), У. М. Чакаваму (Пастаўская ЦРБ) і іншым.

— А што пажадаеце ўсім напярэдадні Дня інвалідаў?

— Людзям з абмежаванымі магчымасцямі я жадаю здароўя, дабрабыту і актыўнага ладу жыцця. А працаздольным членам нашага грамадства — быць больш уважлівымі і чулымі да асоб, якія маюць абмежаванні ў жыццядзейнасці. Памятайце, што дабро, якое мы робім іншым, дабром жа да нас і вяртаецца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 28

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37