Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лічбавае ТБ — непазбежнасць і шырокія магчымасці

Лічбавае ТБ — непазбежнасць і шырокія магчымасці

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва на Рэгіянальнай канферэнцыі радыёсувязі па планаванні лічбавай наземнай радыёвяшчальнай службы, якая прайшла ў Жэневе ў 2006 годзе, прынята рашэнне аб поўным пераходзе на эфірнае лічбавае тэлеві­зійнае вяшчанне 17 чэрвеня 2015 года. На падставе міжнароднага пагаднення пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8.12.2005 года №1406 зацверджана Дзяржаўная праграма ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў краіне да 2015 года, накіраваная на паляпшэнне якасці прадастаўлення паслуг па трансляцыі тэлевізійных праграм, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання радыёчастотнага рэсурсу, а таксама на асваенне вытворчасці новых відаў тэлевізійнага абсталявання. Новае, лічбавае, вяшчанне, якое неўзабаве прыйдзе ў кожны беларускі дом, стала тэмай гутаркі карэспандэнта “ПК” з начальнікам Пастаўскага раённага вузла электрасувязі І. В. ТАМАШЭВІЧАМ.

Іосіф Вікенцьевіч, імклівае развіццё тэлекамунікацый з укараненнем лічбавых тэхналогій апрацоўкі і перадачы сігналаў прадаставіла магчымасць пераходу тэлеві­зійнага вяшчання на прынцыпова новы ўзровень. У сувязі з гэтым у рэспубліцы атрымала распаўсю­джанне мноства разнавіднасцей лічбавага ТБ: эфірнае, кабельнае, мабільнае, спадарожнікавае, ІР-тэлебачанне. Чым яно лепш за звычайнае, аналагавае?

— Лічбавае тэлебачанне мае масу пераваг над аналагавым. Перш за ўсё гэта высокая якасць адлюстравання і гуку. Такое тэлебачанне дае магчымасць перадачы тэлевізійнай карцінкі з высокай дакладнасцю, са шматканальным гукавым суправа­джэннем, а таксама ў перспектыве стэрэаадлюстравання — так званага 3D. Лічбавы сігнал больш абаронены ад перашкод. Для параўнання: там, дзе аналагавае тэлебачанне ідзе з шумамі і перашкодамі, лічбавы сігнал будзе прыняты ў той якасці, у якой быў сфарміраваны ў тэлевізійнай студыі за кошт лічбавай апрацоўкі.

— Зараз на тэрыторыі нашага раёна ажыццяўляецца паралельная эфірная трансляцыя аналагавых і лічбавых тэлевізійных праграм. Пры гэтым з кожным днём з’яўляецца ўсё больш пастаўчан, якія жадаюць глядзець ТБ у новым фармаце. Ці кожны мае такую магчымасць?

— Эфірнае лічбавае тэлебачанне даступна практычна ва ўсіх куточках Пастаўшчыны, паколькі з’яўляецца бесправадным. Яго трансляцыя вядзецца з РТПС “Целякі” Мядзельскага раёна. Для прыёму сігналу неабходны тэлевізар з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадзіравання (сціскання) MPEG-4 або лічбавая тэлевізійная прыстаўка з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага телевізара, а таксама індывідуальная прыёмная тэлевізійная антэна дэцыметровага дыяпазону хваль (470-862 МГц) з гарызантальнай палярызацыяй. Хачу звярнуць увагу чытачоў на тое, што лічбавыя тэлевізійныя прыёмнікі, аснашчаныя DVB-T-цюнерамі з фарматам кадзіравання MPEG-2, або лічбавыя тэлевізійныя прыстаўкі з тым жа фарматам кадзіравання не забяспечваюць прыём тэлевізійных праграм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

— Якія каналы на сённяшні дзень трансліруюцца ў эфіры ў “лічбе”?

— У лічбавым фармаце можна глядзець 8 тэлевізійных праграм: “Беларусь-1”, “Беларусь-2”, “Беларусь-3”, “АНТ”, “СТБ”, “НТБ-Беларусь”, “РТР-Беларусь” і “Мир”, а таксама слухаць Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё. Гэта так званы сацыяльны пакет, ён бясплатны. У бліжэйшай перспектыве за абаненцкую плату жыхары раёна змогуць падключыць пакет “Стандарт-ТБ” тэлебачання “ZALA”, які ўключае ў сябе 18 камерцыйных тэлевізійных каналаў з абмежаваннем часу вяшчання да 20 гадзін у суткі (з 6.00 да 2.00). Да яго, у сваю чаргу, можна будзе падключыць дадатковыя пакеты каналаў. Акрамя таго, усе абаненты “Стандарт-ТБ” атрымаюць доступ да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр”, які ажыццяўляе трансляцыю сацыяльнага пакета з 8 праграм, у адкрытым фармаце ў стандарце DVB-T. Абанентам названага вышэй пакета лічбавыя прыстаўкі “Белтэлекам” прадастаўляе ў карыстанне бясплатна.

— Спыненне 15 студзеня 2015 года аналагавага тэлевізійнага вяшчання ў Беларусі і пераход на “лічбу” істотна ўдарыць па кашальку многіх беларусаў. Ім давядзецца або купляць дарагі тэлевізар найноўшага пакалення, або набыць спецыяльныя прыстаўкі. Апошнія каштуюць нятанна. А калі ў чалавека два і больш тэлевізараў ранейшых пакаленняў, прыстаўка патрэбна для кожнага з іх…

— Так, але разам з тым “Белтэлекам” прапануе альтэрнатыву — падключыць тэлебачанне “ZALA”. На абанентах, якія карыстаюцца гэтай паслугай — а на сённяшні дзень іх ужо 4800 па ўсім раёне, — пераход на лічбавае вяшчанне ніяк не адаб’ецца, бо мы вядзём трансляцыю ў лічбавым фармаце. Для “ZALA” тып тэлевізара можа быць любы: звычайны кінескопны, у тым ліку айчыннай вытворчасці (“Віцязь”, “Гарызонт”), вадкакрышталічны або плазменная панэль. Як ужо адзначалася вышэй, пры падключэнні да “ZALA” бясплатна прадастаўляюцца мадэм і прыстаўка. Ёсць таксама магчымасць падключыць да яе два і больш тэлевізараў. Прадстаўнік кампаніі “Белтэлекам” у вас дома настроіць тэлевізар і каналы, каб вы адразу ж маглі ацаніць усе вартасці гэтай паслугі.

— У чым яны заключаюцца?

— Да нядаўняга часу ў тэлебачання быў адзін вялікі недахоп — пад яго трэба было падстройвацца. З прыходам “ZALA” ўсё змянілася: цяпер вы можаце кіраваць тэлебачаннем і падстройваць яго пад сябе. У любы момант, не выходзячы з дома, праз інтэрнэт можна дапоўніць свой асноўны пакет тэлевізійных каналаў або падключыць дадатковую паслугу. Можна таксама паставіць на запіс праграмы, якія яшчэ не выйшлі ў эфір, заказаць фільм для прагляду або паглядзець любімае кіно, мультфільм, праграму ў рэжыме адкладзенага прагляду, прапускаючы рэкламныя блокі. Сарыентавацца ў вялікай колькасці тэлеперадач і выбраць самае цікавае дапамагае электронная праграма перадач, заўсёды даступная на экране тэлевізара. А функцыя “Бацькоўскі кантроль” дазваляе абмежаваць доступ да выбару іх для прагляду. Не ведаючы спецыяльнага пароля, дзіця, якое ўключыць тэлевізар, не зможа ўбачыць тыя каналы, прагляд якіх, на думку бацькоў, шкодны для дзіцячага ўспрымання.

— Што можаце сказаць пра лінейку тарыфных планаў “ZALA”?

— Яна вельмі разнастайная. Ёсць два базавыя пакеты — з інтэрактыўнымі функцыямі “Прэм’ера” і без іх “Проста ТБ”. Першы каштуе крыху больш за 52 тысячы рублёў у месяц, другі — 37 тысяч. Дарэчы, яшчэ можна паспець сэканоміць, прыняўшы ўдзел у акцыі, якая дзейнічае да 30 лістапада. Тым, хто падключыцца на пакет “Прэм’ера” ў гэты перыяд, падключэнне (плата за яго складае 36000 рублёў за асноўны ТБ-прыёмнік і 14400 за кожны дадатковы) будзе бясплатным, і абанент атрымае 1 месяц карыстання бясплатна і 5 — за паўцаны. Таксама існуе вялікі выбар дадатковых тэматычных пакетаў, які дазваляе кожнаму падабраць пералік каналаў у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі. Так, аматарам спорту даступны пакет “Спартыўны”, для дзіцячай аўдыторыі — пакет “Дзіцячы”, у пенсіянераў карыстаецца папулярнасцю пакет “Для душы”, у які ўключаны такія каналы, як “Саюз”, і спецыялізаваны для людзей з парушэннямі слыху “Жэст”.

— Многіх жыхароў раёна цікавіць, ці можна будзе глядзець тэлеканал “Паставы-ТБ” у “ZALA”.

— Па-першае, кантэнт фарміруецца ў Мінску. А па-другое, уключыць “Паставы-ТБ” у лік іншых каналаў, якія трансліруюцца, — дарагое задавальненне для пастаўскіх тэлевізіёншчыкаў. У іх павінна быць ліцэнзія на тыя фільмы, якія яны паказваюць, дакладны час трансляцыі і г.д. Тэлебачаннем “ZALA” ахоплены ўвесь раён: усе аграгарадкі і больш-менш вялікія вёскі. І ў кожнага карыстальніка гэтай паслугі ёсць магчымасць падключыцца да высока­скораснага інтэрнэту і глядзець там праграмы мясцовага тэлебачання. Як, дарэчы, і ў астатніх абанентаў byfly.

— Дзякуй, Іосіф Вікенцьевіч, за гутарку. Далейшых поспехаў Вам у працы!

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 20

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30