Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Інтэлігент — гэта той, хто клапоціцца пра нацыянальнае“

“Інтэлігент — гэта той, хто клапоціцца пра нацыянальнае“

Ігар Міхайлавіч Пракаповіч закончыў геаграфічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі. Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі ў раённай гімназіі і пастаўскай СШ №1. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапанімія, педагогіка, краязнаўства. Аўтар 8-мі кніг паэзіі і 23-х па краязнаўстве.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і ўпраўленчых навук. Член вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства. Член рэдкалегіі часопіса “Геаграфія”. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95” і рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года-2009”. Лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны-2009”. Самы актыўны няштатны аўтар “Пастаўскага краю”. З ім наша сённяшняя размова.

— Ігар Міхайлавіч, Вы выкладаеце геаграфію і астраномію, а ці верыце ў тое, што лёс чалавека залежыць ад таго, пад якім знакам Задыяка ён нарадзіўся?

У кожнага чалавека на Зямлі ёсць свая мі­сія. Яна залежыць ад яго здольнасцей, фізічных і духоўных магчымасцей, асновы якіх закладваюцца пры нараджэнні, а потым развіваюцца і ўдасканальваюцца вучобай або жыццёвым вопытам. Паколькі Зямля адносна Сонца і ўсёй касмічнай прасторы на працягу года праходзіць праз розныя кропкі арбіты, то не выключана, што на лю­дзей, якія, скажам, нарадзіліся летам і зімой, уздзей­нічалі розныя, у значнай ступені невядомыя нам сілы. Яны маглі паўплываць на здольнасці лю­дзей і іх характары, але, думаю, не на лёс. Зараз, між іншым, астралагічныя знакі ў значнай ступені не супадаюць з задыякальнымі сузор’­ямі. Напрыклад, я нарадзіўся 9 снежня, мой задыякальны знак — Стралец, але Сонца ў гэты дзень бывае ў неастралагічным сузор’і Змеяносца. Вось і паспрабуй разабрацца, як гэта ўплывае на лёс: ці то трэба старацца страляць з лука, ці то насіць змяю?

— “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць,” — сцвярджаў у сваім вершы Алесь Ставер. Пабывалі?

Не раз бываў у Літве, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Украіне, Польшчы. Працуючы ў экспедыцыях лабараторыі азёразнаўства БДУ і Інстытута геахіміі і геафізікі акадэміі навук, аб’ехаў амаль усю Беларусь. І мушу зазначыць, што хоць і шмат ёсць сімпатычных мясцін на свеце, а ўсё ж прыгажэйшых, чым наш край, няма. Я маю на ўвазе Пастаўшчыну, Мядзельшчыну і Браслаўшчыну. І зараз замежжа мяне не прываблівае. Значна цікавей вандраваць па роднай зямлі: на ёй яшчэ так многа нязведанага, загадкавага, таямнічага.

— Хто такі інтэлігент у Вашым разуменні?

— У грамадстве склалася ўяўленне пра інтэлігентаў як пра людзей, якія маюць даволі высокі ўзровень адукацыі і займаюцца разумовай працай. Я думаю, што інтэлігентнасць можа быць уласціва любому чалавеку незалежна ад яго прафесіі, адукацыі і сацыяльнага стану. Лічу, што людзі ў сваім развіцці павінны прайсці пяць прыступак усведамлення каштоўнасцей жыцця чалавечага: я — сям’я — род — народ — зямная цывілізацыя. Усе пачынаюць з уласнага “я”, але некаторыя на гэтым і спыняюцца. Іншыя ўсведамляюць важнасць сваёй сям’і, свайго роду, але ўсё астатняе ім “да лямпачкі”. І ўсё ж ёсць людзі, якія разумеюць каштоўнасць паняцця “народ”, якія свядома дзейнічаюць у рэчышчы адметных асаблівасцей этнасу — мовы, культуры, традыцый — той духоўнай сферы, якая яднае людзей у агульную супольнасць. Таму інтэлігент — гэта той, хто клапоціцца пра нацыянальнае, ашчадна збірае і абараняе здабыткі і святыні свайго народа, які з’яўляецца часткай нашай зямной цывілізацыі. На жаль, у Беларусі нямнога сапраўдных інтэлігентаў.

— Што з’яўляецца галоўным ворагам ведаў?

Калі адказаць коратка — лянота. Ды і паўсюль, дзе ёсць гэта пачвара, толку звычайна няма. Веды проста так не даюцца. Іх трэба набываць штодзённай настойлівай працай.

— Чаго Вам найбольш не хапае ў жыцці?

Цяжка адказаць. Напэўна, натхнення. Гэта такая непастаянная, недакладная Панна, якая заўсёды з’яўляецца нечакана, гасцюе неакрэслены час і сыходзіць зусім не ў пару. Ніколі не ведаеш, якія новыя цікавыя дары яна прынясе з сабой, якія думкі, пачуцці і вобразы падорыць. Хацелася б, каб яна заходзіла ў госці часцей.

— З творчымі людзьмі ў сям’і, звычайна, ня­проста. Гэта і пра Вас?

— Пра тое, проста са мной ці не, трэба было б спытацца ў жонкі і дачок. Як і ў любой сям’і, у нас бываюць невялікія непаразуменні, але ўвогуле мае блізкія людзі з разуменнем ставяцца да маіх захапленняў у краязнаўстве, літаратуры, педагогіцы, іншых сферах творчасці. Жонка Наталля з’яўляецца галоўным дарадчыкам і экспертам маіх творчых праектаў. Дапамагаюць і дочкі. Са старэйшай, Юліяй, напісалі невялікую кніжачку пра памяткі Першай сусветнай вайны на Пастаўшчыне. Меншая, Вольга, дапамагала апрацоўваць матэрыялы па назвах вёсак, рэк і азёр нашага краю.

— Ці шмат маеце сяброў?

Я маю шмат знаёмых, якія блізкія мне ў той ці іншай сферы дзейнасці. Да іх заўсёды можна звярнуцца па параду або дапамогу. Сяброў жа няшмат. Ды і ці павінна іх быць многа? Сябар — гэта блізкі па духу, поглядах на жыццё, агульных інтарэсах чалавек. І я ўдзячны лёсу, што такія людзі ёсць у маім жыцці. З некаторымі з іх не бачымся тыдзень, месяц, а то і паўгода, а сустрэнемся ці сазвонімся — і як быццам бы і не развітваліся.

— Чыёй думкай найбольш даражыце?

У жыццёвых пытаннях найбольш даражу думкамі сваіх блізкіх людзей: жонкі, дзяцей, мамы, брата, цешчы. Калі ж праблема датычыцца нейкай пэўнай сферы дзейнасці, то давяраюся меркаванням дасведчаных людзей, спецыялістаў сваёй справы. У творчых пытаннях падпарадкоўваюся ўплывам чароўнай Панны — натхнення.

— Найлепшы адпачынак — гэта…

Рыбалка. Захапляюся ёй з дзяцінства. Раней лавіў вудай, а цяпер, ужо трэці год, — спінінгам. Гэта цікавы спартыўны занятак, у якім галоўнае не вынік, а сам працэс. Найчасцей выязджаю ў сутокі Мядзелкі, Бірвіты і Дзісенкі. Там своеасаблівая прыгажосць: раўнюткая паверхня нізіны дзесьці далёка, на гарызонце, злучаецца з небам. І, бывае, колькі глянуць — ні аднаго чалавека, толькі трава, вада, аблокі. Здаецца, што недзе зусім блізка край Зямлі, недзе побач Бог.

— У якіх слабасцях не можаце сабе адмовіць?

— Рыбалка як адпачынак, так, пэўна, і слабасць. Бывае, задумаеш штосьці зрабіць, а бачыш — надвор’е разгулялася, шэпча спакусліва пра прыгажосць прыроды. Тады бярэш спінінг і едзеш на рэчку ці возера. Так што рыбалка, бывае, ламае некаторыя планы.

— Уявіце, што выйгралі мільярд. На што патрацілі б?

Стварыў бы фонд падтрымкі беларускай культуры, адукацыі і навукі. У першую чаргу фінансаваў бы людзей, якія адстойваюць інтарэсы беларусаў як нацыі і Беларусі як краіны. І праз гадоў 20 мы абагналі б Японію.

— Што Вас стамляе і раздражняе?

— Ну, па-першае, я сам. Калі так складваюцца абставіны, што няма магчымасці творча працаваць, або сама праца ідзе не так, як думаеш, як уяўляеш, то тады з’яўляецца незадаволенасць сабой, што, урэшце, стымулюе саму працу.

Па-другое, шмат “бацыл раздражнёнасці” пад­кідвае штодзённа ў жыццё наша рэчаіснасць. Але я стараюся падаўляць у сабе гэтых шкоднікаў і спакойна займацца тымі справамі, якія, на маю думку, будуць карысныя для грамадства. А высвятляць адносіны, весці дыскусіі па нейкіх праблемах, вырашэнне якіх ад мяне не залежыць, або з людзьмі, якія ўмеюць гаварыць, але не ўмеюць слухаць, — гэта пустая трата каштоўнага часу. На Божым судзе будуць ацэньвацца нашы справы і памкненні, з якімі мы іх рабілі.

— Як аднаўляеце сілы?

Найлепшы спосаб аднаўлення сіл — гэта паехаць на Мядзельшчыну, у вёску Шыкавічы, што стаіць на паўвостраве возера Баторына пры вялікім нарачанскім лесе. Там ёсць дзедава хата, на могілках вечным сном спяць невядома колькі  пакаленняў родных людзей. Там незвычайная прыгажосць прыроды і своеасаблівая творчая аўра. Там добра.

— Вашы любімыя кнігі, вершы, фільмы?

Найбольшы ўплыў на маю свядомасць аказала Біблія. З мастацкай літаратуры моцнае ўражанне пакінула кніга “Мастер и Маргарита” Міхаіла Булгакава, хоць чорныя сілы, якія там дзейнічаюць, адбіваюць ахвоту перачытаць яе яшчэ раз. А вось раман Ліона Фейхтвангера “Гойя, или Тяжкий путь познания” перачытваў тры разы. Лічу гэту кнігу самай важнай для сябе. Менавіта яна падштурхнула да напісання авангардных “Вышак» — мая кніжачка з такой назвай сёлета выйшла ў свет у выдавецтве “Кнігазбор”.

У паэзіі для мяне абсалютным аўтарытэтам з’яўляецца Максім Багдановіч. У мінулым годзе перачытаў амаль усе яго творы і яшчэ больш упэўніўся ў тым, што ён — наш нацыянальны Геній. Між іншым, сёлета адзначаецца стагоддзе выхаду ў свет яго знакамітага “Вянка”.

Пра любімыя фільмы нічога сказаць не магу. У дзяцінстве гэта былі савецкія і французскія камедыі, а зараз кіно амаль не гляджу: там страляніна, забойствы, мардабой, кроў, падман. Такое — не для мяне.

Ці шчаслівы Вы чалавек?

— На гэта пытанне хочацца адказаць пытаннем: а што такое шчасце? Дыяген жыў у бочцы і быў шчаслівы. Некаторыя нашы сучаснікі жывуць у шыкоўных палацах, але “таксама плачуць”.

Калі ацэньваць жыццё ў яго фізічным вымярэнні, то магу сказаць, што я шчаслівы: у мяне добрая сям’я, уласны дом, пэўны ўзровень дастатку, блізкія і дарагія людзі, шмат прыязных знаёмых людзей, надзейныя сябры, любімая работа, вельмі добрыя калегі ў калектывах гімназіі і СШ №1, разумныя і прыгожыя вучні, ды і Пастаў­шчына — край, у якім камфортна жыць.

А вось у духоўным і інтэлектуальным вымярэнні поўнай гармоніі няма. Я бачу, што некаторыя працэсы і з’явы развіваюцца не так, як павінна быць, як парушаецца элементарная логіка, і гэта выклікае душэўны неспакой. Але, можа, і ён — неад’емная частка шчасця?

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30