Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

15 лістапада ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. На яго былі запрошаны перадавікі вытворчасці, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый аграпрамысловага комплексу, ветэраны працы.

Усе, хто пераступаў парог установы  культуры, ужо ў фае траплялі ў атмасферу святочнасці. Дэлегацыі працоўных калектываў і гасцей  песнямі, музыкай і пачастункамі сустракалі народныя клубы “Юнчанка” і “Традыцыя”. Галоўныя ж дзеі разгортваліся на сцэне РДК, дзе на самым пачатку віноўнікаў урачыстасці прыгожым выхадам з калоссем збожжавых у руках віталі юныя танцоры. Пад апладысменты прысутных дзяўчаты ўручылі старшыні райвыканкама В. С. Гутараву каравай з новага ўраджаю.

Павіншаваўшы ўдзельнікаў сходу са святам, Віктар Сяргеевіч адзначыў, што дзякуючы гаспадарлівасці і настойлівасці працаўнікоў палёў і ферм, іх адданасці роднай зямлі і сваёй справе адбываецца развіццё аграпрамысловага комплексу. Вось і сёлета ўжо атрымана валавой прадукцыі на 386 млрд рублёў, або па 130 млн рублёў на аднаго чалавека. Вытворчасць збожжа склала 55 тысяч тон, масланасення рапсу — 4,8 тысячы тон. У грамадскім сектары атрымана больш за 40 тысяч тон малака і 7 тысяч тон мяса. На нарыхтоўчыя прадпрыемствы рэалізавана 33 тысячы тон малочнай прадукцыі, каля 7 тысяч тон жывёлы і 13 тысяч тон збожжа.

На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 23 ц кармавых адзінак, што значна больш, чым было летась. У эксплуатацыю здадзены малочнатаварная ферма “Ляхаўшчына” на 150 галоў у філіяле “Нафтазаводмантаж-агра”,  чатыры арачныя збудаванні для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Завяршаецца будаўніцтва першай чаргі робатызаванага комплексу па вытворчасці малака ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”. На гэтыя мэты з усіх крыніц фінансавання было асвоена больш за 63 мільярды рублёў.

У раёне захаваны асноўныя прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці. Вялікім попытам карыстаецца прадукцыя філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль райспажыўтаварыства”, малочнага завода. З пускам імпартнай высокапрадукцыйнай лініі па выпрацоўцы валакна палепшацца эканамічныя паказчыкі льнозавода.

Кіраўнік раённай вертыкалі адзначыў калектывы, назваў шмат прозвішчаў перадавікоў, якія з’яўляюцца прыкладам для іншых. Зроблена гэта было невыпадкова, бо вынікі гаспадарання ў раёне далёка не аднолькавыя. Складанымі выдаліся кліматычныя ўмовы. Але не толькі надвор’е вінавата ў тым, што ў параўнанні з леташнім недабрана 22 тысячы тон зерня, знізілася прадуктыўнасць жывёлы, што ў сваю чаргу адмоўна паўплывала на фінансавае становішча гаспадарак, стварыла пэўныя цяжкасці з накіраваннем сродкаў на мадэрнізацыю вытворчасці, выплату заработнай платы, выкананне іншых сацыяльных праграм.

Зроблены пэўныя захады на перспектыву: на 15,4 тысячы гектараў пасеяны азімыя зерневыя і рапс, узарана 12 тысяч гектараў зябліва. Важнейшай задачай з’яўляецца арганізаванае правядзенне стойлавага ўтрымання жывёлы. Справу  трэба наладзіць так, каб штогод забяспечваць прырост вытворчасці валавой прадукцыі на 9—10%. Задача няпростая, асабліва калі ўлічыць, што вырашаць яе трэба ў асноўным за кошт уласных сродкаў. Для гэтага і трэба нарошчваць аб’ёмы вытворчасці пры адначасовым зніжэнні затрат, паляпшаць якасць прадукцыі.

Тое, што такія  магчымасці і рэзервы ў раёне ёсць, пацвердзіла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў спаборніцтва, вынікі якога райвыканкам і прэзідыум раённага Савета дэпутатаў падвялі напярэдадні свята. Як і ў папярэднія гады, бясспрэчным лідарам па ўраджайнасці збожжавых, якая сёлета склала 45,7 цэнтнера з гектара, з’яўляецца ААТ “Хацілы-агра”. Пакуль сапернічаць з хацілаўцамі складана, бо гаспадарка ў гэтым і ў 2006 годзе выходзіла пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва па павелічэнні вытворчасці зерня, а ў 2008-ым — кармоў,  была ўдзельніцай фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. На ўрачыстым сходзе, акрамя вымпела за вышэйшыя дасягненні па вытворчасці збожжа, дырэктар ААТ “Хацілы-агра” В. І. Крыштафовіч атрымаў яшчэ два — за лепшыя паказчыкі па вытворчасці малака і рапсу. Гаспадарка і яе кіраўнік таксама адзначаны за выкананую вялікую работу па рамонце і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм.

Высокія месцы ў раённым рэйтынгу па вытворчасці кармоў, збожжа, малака і мяса занялі ААТ “Кураполле-агра” і “Навасёлкі-Лучай”. Пераможцамі і прызёрамі раённага спаборніцтва ў асобных намінацыях сталі таксама льнозавод, ААТ “Парыж-агра”, “Дунілавічы-агра”, “Ярэва-агра”,  “Камайскі-агра”,  “Сцяг Перамогі-агра”.

Падзякамі старшыні райвыканкама адзначаны кіраўнікі АТП №17, прафтэхкаледжа, УП ЖКГ, прадпрыемства меліярацыйных сістэм А. Д. Малахаў, М. М. Лысёнак, І. Г. Глушонак, П. А. Дзісько, якія аказалі найбольш дзейсную дапамогу сельгасаргані­зацыям у правядзенні палявых работ.  »

За станоўчую работу па вытворчасці алейных культур Падзяка старшыні райвыканкама была ўручана дырэктару ААТ “Сцяг Перамогі-агра” Ю. Я. Борысу. Такіх жа ўзнагарод удастоены і загадчыкі ферм “Хацілы”, “Навасёлкі” і “Шыркі” А. В. Мініч, Я. У. Гродзь і А. Э. Далгапятава, калектывы якіх дасягнулі найвышэйшых вынікаў па надоях і вытворчасці малака.

Больш за 30 механізатараў, жывёлаводаў, спецыялістаў і іншых работнікаў   асабліва вызначыліся на жніве, нарыхтоўцы кармоў, іншых работах і былі таксама ўдастоены Падзяк старшыні райвыканкама. Іх уручыў перадавікам началь­нік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. В. Чарвінскі.

Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Б. П. Шылько ўручыў групе работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўзнагароды рэспубліканскага і абласнога камітэтаў Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Вітаючы ўдзельнікаў сходу, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў шчыра падзякаваў за дапамогу, якую аказалі вяскоўцам на ўборцы ўраджаю навучэнцы і школьнікі. Сярод іх таксама вызначаны лепшыя. Граматы раённага камітэта “БРСМ” і грашовыя прэміі ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымалі студэнцкія атрады груп №№ 207, 206, 205 і 209 праф­тэхкаледжа сельскагаспадарчай вытворчасці і  Навасёлкаўскай, №2 і Гуцкай сярэдніх школ.

Прадстаўнічай на  свяце была дэлегацыя Пастаўскага малочнага завода. Лепшыя яго работнікі атрымалі ўзнагароды, а прадпрыемства ў цэлым  — станоўчую ацэнку за якасць прадукцыі, новы сырны цэх. Пра справы калектыву расказаў дырэктар акцыянернага таварыства В. Ф. Пы­лінскі і ўручыў грашовыя прэміі кіраўнікам ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Ярэва-агра”, філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”, АБП “Рассвет Пастаўскі” за павелічэнне вытворчасці і высокую якасць малака.

Прысутных у зале парадавалі сваім мастацтвам народныя ансамблі “Заранка”, “Маладзіца”, узорныя дзіцячыя калектывы “Званочкі”, “Каскад” і іншыя выканаўцы. З добрым, прыўзнятым настроем пакідалі людзі ўрачыстасць. Няхай жа ім спадарожнічаюць поспех у працы, шчасце і ўдача, моцным будзе здароўе!


Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

Перадавікі ёсць, рэзервы — таксама (+ фота)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 54

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92