Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Наша задача — расшырыць сыравінную базу”

“Наша задача — расшырыць сыравінную базу”

Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў раёнаадкрытае акцыянернае таварыства «Пастаўскі малочны завод» — не мае патрэбы ў прадстаўленні. Дзякуючы сваім смакавым якасцям і натуральнаму складу прадукцыя, якая тут выпускаецца, карыстаецца нязменным попытам у беларускіх і расійскіх пакупнікоў. Трымаць марку на прадпрыемстве маюць намер і далей.

Усіх узнагарод і перамог, прысу­джаных прадукцыі прадпрыемства ў розных конкурсах, не пералічыць. Толькі сёлета завод заваяваў два дыпломы першай ступені ў народным конкурсе-дэгустацыі «Чэмпіён густу» за плаўлены сыр «Тызенгаўз» і сыр «Умамі», узнагароджаны сертыфікатамі ўладальніка Гран-пры за сыр «Каралеўскі», кефір і смятану, узбагачаную лактулозай. У конкурсе «Лепшая прадукцыя года-2013» завод стаў пераможцам у трох намінацыях: «Кефір», «Смятана» і «Сыры» («Галандскі Прэміум»). Сыр «Умамі» прынёс дыплом пераможцы ў конкурсе-дэгустацыі «Густ». Зараз прадукцыя малаказавода ўдзельнічае ў конкурсах «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынках Ра­сійскай Федэрацыі-2013» і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2013», у сырнай выставе ў Санкт-Пецярбургу «Пецярфуд».

Асаблівая ўвага надаецца пастаўкам малака. З пачатку года завод закупіў 41921 тону сыравіны, з іх 3772 тоны — у насельніцтва, астатнюю — у сельгаспрадпрыемстваў. Што тычыцца гатунковасці, то 31%  — сортам «экстра», 47% — вышэйшым, 20% — першым і 2% — другім. Паколькі асноўнымі пастаўшчыкамі з’яўляюцца сельгасвытворцы раёна, ім прадпрыемства аказвае пастаянную дапамогу ў выглядзе авансавання. Калі ў сакавіку гэтага года яно складала 35 мільярдаў рублёў, то за дзевяць месяцаў гэта лічба вырасла да 63 мільярдаў рублёў.

— Каб выплаціць аванс сельгас­прадпрыемствам, мы бяром крэдыты ў банку пад немалыя працэнты. Зараз гэта 45% гадавых, — адзначае дырэктар малаказавода Валянцін Францавіч Пылінскі. — Гэта вялікія грошы. Аднак, калі маеш справу з такімі адказнымі кіраўнікамі гаспадарак, як Крыштафовіч Вячаслаў Іосіфавіч, Шымчык Юрый Францішкавіч, Чэпік Сяргей Васільевіч, якія сапраўды клапоцяцца пра вытворчасць і якасць малака, разумееш, што інвестыцыі робіш недарэмна.

У гэтым годзе закупачная цана на малако ўзрасла на 25%, пры гэтым кошт натуральнамалочнай прадукцыі застаўся ранейшым, — працягвае В. Ф. Пылінскі. — Нам гэта нявыгадна, у залежнасці ад віду прадукцыі страты складаюць  5-10%. Каб іх кампенсаваць, у мінулыя гады прадпрыемства пастаўляла на экспарт казеін. Сёлета такія пастаўкі аказаліся нявыгаднымі, і мы былі вымушаны закансерваваць казеінавы цэх. Замест вытворчасці казеіну, на іншых заводах вобласці вырабілі 1854 тоны сухога малака. Яго пастаўляем на экспарт. Гэта дазволіла пакрыць убыткі і атрымаць чысты прыбытак. За межы Беларусі, акрамя сухога малака, пастаўляем сметанковае масла і сыр. За 10 месяцаў бягучага года экспарт склаў 10 мільёнаў 197 тысяч долараў, 130% да ўзроўню мінулага года.

Каб дынамічна развівацца, на прадпрыемстве вялікую ўвагу надаюць тэхнічнаму перааснашчэнню і мадэрнізацыі вытворчасці. У верасні фактычна завяршылася будаўніцтва сырнага цэха, цяпер ён працуе ў тэставым рэжыме. Знайшлі прымяненне і сыроватцы, якая застаецца пасля вытворчасці сыроў. Раней яна ішла на корм жывёле, зараз яе згушчаюць і пастаўляюць на экспарт. У далейшым у сырным цэху плануецца выпускаць 19 найменняў сыру. Калі казаць пра лічбы, то будаўніцтва новага цэха абышлося ў 187 мільярдаў рублёў, з іх 92 мільярды пайшлі на набыццё чэшскага абсталявання фірмы «VPS». Да канца года плануецца асвоіць яшчэ 20 мільярдаў рублёў. Для нармальнай работы новага цэха засталося пабудаваць станцыю абезжалезвання вады. Яе будаўніцтва ўжо пачалося, абсталяванне аплачана. Таксама неўзабаве на заводзе з’явіцца новая каналізацыйна-помпавая станцыя. Яна забяспечыць належную работу сучасных ачышчальных збудаванняў і пазбавіць гараджан ад непрыемнага паху. Абодва аб’екты плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да канца года.

Паспяховасць — гэта не толькі высокі ўзровень рэнтабельнасці і запатрабаванасць прадукцыі на рынку. Гэта яшчэ і граматныя, праца­вітыя і адказныя спецыялісты, дзякуючы якім дасягаюцца любыя паказчыкі. Менавіта такі калектыў працуе на малаказаводе. Сярэдняя зарплата за кастрычнік бягучага года на прадпрыемстве склала 6388000 рублёў.

— Мне пашчасціла працаваць у такім выдатным калектыве. Лічу, што кожны работнік заслугоўвае быць адзначаным. Але, каб кагосьці не пакрыўдзіць, назаву толькі тых, хто лепш за іншых працаваў у гэтым годзе і будзе прысутнічаць на раённым свяце. Гэта Куркоўскі А. Б., Радкевіч А. М., Макаранка А. Я., Орда Я. Я., Манкевіч Г. Г., Стабулянец К. Ф., Кішко В. А., Пяткевіч Н. Г., Мончык В. П., Капцюхоў А. М., Бароўка В. Я., Лашчотка А. Ф., Варановіч А. У., Пляшкун А. К., Саўлевіч К. В., Місуна Н. М., Катовіч В. У., Бучаль К. К., — пералічвае спіс перадавікоў дырэктар завода.

Каб цалкам забяспечыць прад­прыемства сыравінай, з улікам увя­дзення ў эксплуатацыю сырнага цэха, неабходна мець не 100, як цяпер, а 250 тон малака. На першым часе дапамагчы вырашыць гэту праблему абяцаў Віцебскі мяса-малочны канцэрн, далей  галоўнай стратэгічнай задачай завода стане самастойная праца над пашырэннем сыравіннай зоны. Для таго, каб выйсці на праектную магутнасць сырнага цэха (а гэта 20 тон сыроў у суткі) плануецца нязначна скараціць вытворчасць натуральнамалочнай прадукцыі, прызначанай для рэалізацыі па мінскім кірунку. Яшчэ адна прыярытэтная задача стаіць непасрэдна перад тэхнолагамі прадпрыемства — атрымаць выдатную якасць сыроў, каб яны былі гэтак жа запатрабаваны, як і натуральнамалочная прадукцыя.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 41

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 41

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72