Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Пиранья” не адпуджвае, а прыцягвае

“Пиранья” не адпуджвае, а прыцягвае

Навіна, што ў Паставах дзейнічае салон татуіровак “Пиранья”, здзівіла і зацікавіла. Няўжо ў нашым горадзе так шмат ахвотнікаў легчы пад іголку і пакінуць на сваім целе нязмыўны след? Па адказ на гэта і шматлікія іншыя пытанні накіравалася ў Дом быту, на другім паверсе якога і знаходзіцца салон.

Яго гаспадар — малады індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Каралёў. Ідэя адкрыць уласны тату-салон у яго ўзнікла гадоў пяць назад. Але па розных прычынах творчая мара была ўвасоблена ў жыццё толькі 1 чэрвеня сёлетняга года.

—         Гэтай падзеі вельмі чакаў і адначасова хваляваўся: а раптам мае паслугі не будуць запатрабаваны? — расказваў Дзмітрый. — Усе сумненні развеяліся, калі кліенты пачалі прыходзіць адзін за адным. На руку сыграла і тое, што бліжэйшыя салоны знаходзяцца толькі ў Полацку і Мінску. Прыязджалі з іншых раёнаў, былі нават расіяне і латышы, якія адпачывалі на Нарачы.

У выніку за першы месяц працы зрабіў каля дваццаці пяці татуіровак. На такія лічбы не разлічваў нават у самых аптымістычных прагнозах.

Самы распаўсюджаны кантынгент — моладзь. Дзмітрый успамінае, што прыходзілі і 14-гадовыя юнакі (дарэчы, непаўналетнім тату набіваецца толькі з дазволу бацькоў). Былі людзі і перадпенсійнага ўзросту.

У кожнага кліента свае пажаданні. Адны прыходзяць у салон са сваімі эскізамі, іншыя падбіраюць малюнкі на месцы. У мужчын яны часцей за ўсё абстрактныя, а вось у жанчын фантазія куды больш багатая — яны просяць вытатуіраваць кветкі, зоркі, птушак, матылькоў… Ім жа прадастаўляецца паслуга перманентнага макіяжу. У залежнасці ад складанасці і колькасці выкарыстаных колераў праца займае ад гадзіны да некалькіх дзён (часам патрабуецца некалькі сеансаў).

— Працэдура вельмі балючая? — цікаўлюся.

— Нядаўна быў кліент, які падчас сеанса… заснуў, — усмі­хаецца мой суразмоўца. — Тут усё вельмі індывідуальна — у кожнага чалавека свой болевы парог. Залежыць і ад месца, дзе будзе тату: чым танейшая скура, чым бліжэй яна да косці, тым больш непрыемнымі будуць адчуванні.

Навічкі звычайна пужаюцца, асабліва калі я надзяваю пальчаткі і бяру ў рукі даўжэзныя іголкі. Але пасля першых уколаў супакойваюцца і вядуць сябе цярпліва.

Нанясенне татуіровак ажыццяўляецца з дапамогай якасных амерыканскіх машынак. Пры гэтым захоўваюцца ўсе санітарныя нормы.

— Каб набіваць тату, не трэба мець спецыяльнай медыцынскай адукацыі, — тлумачыць Дзмітрый Каралёў. —  У самой працэдуры няма нічога складанага — літаральна на міліметр-паўтара прабіваецца эпідэрміс скуры. Нанесці здароўю ўрон можа толькі сам кліент, калі не будзе даглядаць татуіроўку пэўным чынам.  Яе абавязкова трэба апрацоў­ваць антыбактэрыяльнай маззю, нельга расчэсваць, непажадана насіць сінтэтычныя рэчы.

А вось рабіць пірсінг права не маю, хаця кліенты вельмі часта пра яго пытаюцца. Тут без дыплома медыка не абысціся.

Урачом татуіроўшчык быць не павінен, а вось прафесіяналам — абавязкова. Адзін няправільны рух — і выправіць памылку ўжо немагчыма.

— Мая работа патрабуе выключнай дакладнасці, але, разам з тым, яна надзвычай творчая і цікавая, — гаварыў Дзмітрый. — І, як паказвае практыка, запатрабаваная. Несумненна, ёсць сярод нас тыя, хто не бачыць у татуіроўцы прыгажосці і лічыць яе чымсьці амаральным. Але, як кажуць, колькі людзей — столькі меркаванняў. Кожны сам выбірае, што для яго ў жыцці прымальна, а што не.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 46

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 43

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 44

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 42

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 55

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 37

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 70

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 68